Вторник, 22 января 2019

Месяц: января 2018

Сэлфі па-каралеўску. У Палацыку ўзнагародзілі пераможцу флэшмоба

Сэлфі па-каралеўску. У Палацыку ўзнагародзілі пераможцу флэшмоба

Палацык
«Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць», — упэўнена сказала сабе гімназістка Яна Шчарбанёва і вырашыла прыняць удзел у міжнародным флэшмобе #MuseumSelfieDay-2018. Уласна кажучы, рызыкаваць дзяўчынцы не давялося. Дастаткова было прыйсці ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык» (ён штогод далучаецца да міжнароднай сэлфі-акцыі), зрабіць сэлфі на фоне любімага экспаната і апублікаваць здымак у Facebook, Twitter, Instagram з пэўным хэштэгам. Так Яна і зрабіла. І мела рацыю: дзяўчынка была прызнана пераможцай і атрымала ад арганізатараў памятныя прызы, адзін з якіх – гэта сямейны сертыфікат на бясплатнае наведванне ўсіх выстаў і мерапрыемстваў, якія будуць ладзіцца ў палацыку на працягу 2018 года. Некалькі слоў пра сам здымак. Што цікава, у якасці лепшага фону для свайго фота Яна Шчарбанёва абрала
Восьмиклассница собрала больше тонны макулатуры и получила смартфон

Восьмиклассница собрала больше тонны макулатуры и получила смартфон

Молодёжный клуб
У традыцыйным конкурсе па зборы макулатуры сярод раённых устаноў адукацыі, які праводзіўся напрыканцы мінулага года, у індывідуальным заліку — у намінацыі “Найлепшы вучань раёна па зборы макулатуры” — перамагла вучаніца 8 “Б” класа СШ № 1 Яўгенія Леўчанка. Дзяўчынка здала 1217 кг, за што і атрымала ў падарунак ад пастаяннага спонсара ПВУП «Брэстдругрэсурсы» смартфон. На пытанне, як удалося дасягнуць такіх вынікаў, Жэня шчыра і вельмі эмацыянальна адказвае: — Яшчэ з пачатковых класаў я праяўляла актыўнасць у зборы макулатуры, бо ведала, што такім чынам мы ратуем дрэвы. На жаль, апошнім часам адбываецца глабальная высечка лясоў, а я проста хацела ўнесці свой уклад у іх выратаванне. Я нават сама не чакала, што атрымаецца сабраць столькі макулатуры. Вялікі дзякуй майму дзядулі за падтрымку
Пружанский РОЧС был признан лучшим в области и получил служебный автомобиль

Пружанский РОЧС был признан лучшим в области и получил служебный автомобиль

Актуально, Профессия
На падвядзенні вынікаў службовай дзейнасці абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях гарнізону Пружанскага райаддзела, як лепшаму ў вобасці быў уручаны пераходны прыз імя Фёдара Талатынніка. Варта адзначыць, што ў адмысловай каванай скульптуры ўвасоблена памяць аб адным з самых знакамітых брэсцкіх выратавальнікаў, які аддаў службе амаль 30 гадоў. Памяць пра Фёдара Талатынніка жыве і ў добрай традыцыі: штогод выбіраецца лепшы раённы ад-дзел па надзвычайных сітуацыях, які і атрымлівае асаблівы пераходны прыз, што сімвалізуе барацьбу са стыхіяй і мужнасць пажарных. Для супрацоўнікаў такой гераічнай службы атрымаць падобную ўзнагароду — падстава для асаблівага гонару. Дарэчы, гарнізон Пружанскага райаддзела так быў ушанаваны ўпершыню. Як расказвае начальнік РАНС А.А.Ганчароў, мінулы год
Торжественно открыта памятная доска в честь Елены Лось. Теперь детская библиотека будет носить имя знаменитой художницы

Торжественно открыта памятная доска в честь Елены Лось. Теперь детская библиотека будет носить имя знаменитой художницы

Актуально, Год малой Радзімы, Культура
У мінулую пятніцу, нягледзячы на непагадзь, каля будынка раённай дзіцячай бібліятэкі было шматлюдна. Юныя чытачы, іх бацькі, настаўнікі, словам, сапраўдныя прыхільнікі культурнага жыцця, прыйшлі сюды на ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкі ў гонар Алены Георгіеўны Лось (1933 – 2013). Гэтай вядомай беларускай мастачцы, найлепшаму ілюстратару дзіцячых кніг 22 студзеня споўнілася б 85 гадоў. На пачатку мерапрыемства загадчыца дзіцячай бібліятэкі Вольга Фёдараўна Дзімітруковіч з радасцю нагадала ўсім прысутным, што ў канцы мінулага года ўстанове, якую яна ўзначальвае, было прысвоена ганаровае імя Алены Лось. Мастачка пэўны час жыла на Пружаншчыне і потым у розных сваіх гутарках і інтэрв’ю неаднойчы згадвала і Лыскава, і Ружаны, і Магілёўцы, і іншыя прыгожыя старажытныя мясціны раёна. Тыя дзіцяч
«Пружанские киты» разгромили «Бону»

«Пружанские киты» разгромили «Бону»

Спорт
У мінулыя выхадныя прайшлі матчы чарговага тура рэгулярнага чэмпіянату сярод каманд аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце». «Пружанскія кіты» ў Кобрыне гулялі з мясцовай «Бонай». На працягу ўсёй сустрэчы наша каманда трывала валодала ініцыятывай і атрымала пераканаўчую перамогу з лікам 5:1. Цяпер на рахунку «Пружанскіх кітоў» пасля васьмі гульняў 16 ачкоў і па-ранейшаму трэцяе месца ў турнірнай табліцы. Бліжэйшы матч наша каманда правядзе дома супраць івацэвіцкіх «Рысяў». Мікола Архуцік.
Гісторыя з фатаграфіяй: вяла дарога да млына старога…

Гісторыя з фатаграфіяй: вяла дарога да млына старога…

Год малой Радзімы, Культура
Дзьмуў слабы ветрык, скрыпелі, «жуючы» зерне, жорны, і кабылаўскі млын-вятрак павольна махаў сваімі моцнымі рукамі-крыламі, нібы заклікаў да сябе важных гасцей... І яны нечакана з’явіліся: падняўшы слуп пылу на вялікай дарозе, насупраць млына рэзка прытармазіў амерыканскі «Пакард». Прыгожая жанчына ў элегантным капялюшыку, узброеная некалькімі фотаапаратамі, адважна падышла да драўлянай «істоты» і доўга-доўга ўглядалася ў яе абмыты дажджамі і абсмалены сонцам «твар»... Жанчыну звалі Луіза Арнэр Бойд. Адна з самых багатых жанчын Амерыкі (дачка ўладальніка залатога рудніка ў Каліфорніі, актыўны член Амерыканскага геаграфічнага таварыства, арганізатар першай экспедыцыі ў Арктыку), запрошаная ў Варшаву на Міжнародны кангрэс географаў, выказала жаданне праехацца па землях «крэсаў усходніх» Рэч
Рэцэпты на Біс: салата «Новы смак»

Рэцэпты на Біс: салата «Новы смак»

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад работніка паштовай сувязі Святланы Рысцік. ІНГРЭДЫЕНТЫ пекінская капуста — 1 невялікі качан, кансерваваны зялёны гарошак — 5-6 ст. л., памідор — 1 штука, вяндліна або вэнджаная курыная грудка — 200 гр, цвёрды сыр — 100 гр, соль, маянэз. ПРЫГАТАВАННЕ Пекінскую капусту памыць, абсушыць, дробна нашаткаваць. Памідор нарэзаць невялікімі кавалачкамі, як звычайна для салатаў з агародніны. Вяндліну нарэзаць саломкай. Скласці ў салат-ніцу капусту, памідор, вяндліну і дадаць кансерваваны гарошак і нарэзаны дробнымі кубікамі сыр. Усё разам змяшаць і заправіць маянэзам, соль — на смак. Смачна есці! *Паважаныя чытачы! Калі ў вас ёсць рэцэпты прыгатавання арыгінальных і карысных для здароўя страў, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары 9-15-02.
Выборы — 2018. Принципиальная позиция

Выборы — 2018. Принципиальная позиция

Выборы - 2018, Профессия
Дырэктар ДУА “Гімназія г.Пружаны” Аляксандр Канстанцінавіч Момлік: —Сёлета галоўнай палітычнай падзеяй у нашай краіне, бясспрэчна, будуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Значнасць гэтага відавочна. Бо ніхто не ведае праблемы жыхароў лепш, чым дэпутаты — людзі ад народа, пачынаючы ад сельскіх і раённых — да абласных Саветаў. У кожнага з нас ёсць магчымасць асабіста звярнуцца да дэпутата па сваёй выбарчай акрузе. Упэўнены і як радавы выбаршчык, і як назіральнік, якім быў на мінулых выбарах: усе нашы думкі і прапановы абавязкова будуць пачуты, а значыць, будуць вырашаны і праблемы, якія хвалююць. 18 лютага я са сваёй жонкай Аленай абавязкова прыйду на выбарчы ўчастак і зраблю свой выбар.
3 совета, как не стать жертвой мошенников. Запоминаем и учим родителей!

3 совета, как не стать жертвой мошенников. Запоминаем и учим родителей!

Происшествия
Вам патрэбна адрамантаваць вокны З такой прапановай давялося сутыкнуцца аднаму нашаму чытачу з вёскі Лінова, які і паведаміў нам гэту гісторыю. «У першыя паслянавагоднія дні да мяне завіталі маладыя людзі прадстаўнічага выгляду з прапановай бясплатна абследаваць пластыкавыя вокны ў маім доме. Як потым высветлілася, яны прайшліся па ўсёй вёсцы з такой жа прапановай. І нямала аднавяскоўцаў пагадзілася на «бясплатную» паслугу. Не, візітоўцы праверылі шклопакеты сапраўды бясплатна. А вось знойдзеныя недахопы прапанавалі выправіць за грошы. Іх знайшлося нямала, і кожная, як сцвярджалі візітоўцы, «літаральна ў бліжэйшы час прымусіць мяняць акно». Такі аргумент канчаткова пераканаў падпісаць адпаведны дагавор. Вось толькі потым даведаўся, што цэны ў ім былі ўказаны ў пяць, а то і дзесяць разоў
3 февраля в Бресте состоится областной этап Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь»

3 февраля в Бресте состоится областной этап Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь»

Афиша
Приглашаем принять участие в областной этапе Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь» девушек в возрасте от 18 до 24 лет, имеющих гражданство Республики Беларусь, рост не ниже 174 см, хорошие внешние данные, никогда не состоявших в браке, не имеющих детей, не обладающих титулом «Мисс Беларусь» и иными титулами конкурса, не имеющих на теле татуировок и пирсинга. Ждем 3 февраля 2018 года в 12.00 по адресу: г.Брест, ул.Орджоникидзе, 14. При себе иметь паспорт, туфли на высоком каблуке, заколку для волос и купальник. Контактные телефоны в Бресте: 21-25-31 и 21 35 49. Фото: http://www.vb.by
«Подшефный» аист, или Килька от редакции

«Подшефный» аист, или Килька от редакции

Новости
Пра тое, што трэба ратаваць буслоў, якія па нейкіх прычынах не паляцелі ў вырай і засталіся на Пружаншчыне, нашы жыхары пачалі біць у званы яшчэ ў канцы мінулага года. Першым з гэтай нагоды патэлефанаваў у рэдакцыю жыхар в.Сухаўшчына, які бачыў адзінокага бусла ў наваколлі вёскі. Затым такі сігнал паступіў з Вялікіх Якавіч. Жыхарка гэтай вёскі Анастасія Іванаўна, якая без слёз не магла глядзець на адзінокую птушку, што цуралася людзей, але таксама трымалася вясковых падворкаў, прасіла: —Каб хто дапамог злавіць бусла, трымала б яго разам з курамі ў куратніку, а то ж снег, мароз на вуліцы... Падобнае тэлефанаванне паступіла і ад чуллівага жыхара в. Папялёва Аляксандра Васільевіча: прыстанішча бусел знайшоў на коміне хаты. —Душа баліць, гледзячы на гэтую мокрую і брудную птушку, — скардзіў
Наталья и Вячеслав Довиденко: «Для счастья достаточно быть вместе»

Наталья и Вячеслав Довиденко: «Для счастья достаточно быть вместе»

Актуально, Ружанские мотивы
Класік сцвярджаў, што ўсе шчаслівыя сем’і падобныя адна да адной і кожная няшчасная сям’я няшчасна па-свойму. Але мне здаецца, што гэтае выказванне Льва Талстога наколькі зразумелае, настолькі ж і супярэчлівае. Ужо колькі сустракалася з сямейнымі парамі, столькі пераконвалася: у кожнай сям’і свае каштоўнасці, сваё разуменне шчасця. Героям чарговага артыкула для шчасця дастаткова проста быць разам. Гісторыя сям’і Давідзенка з Ружан пачалася зусім не з рамантычнай гісторыі кахання. Як расказваюць самі Наталля і Вячаслаў, усё пачыналася дастаткова банальна: жылі ў суседніх вёсках (яна — з Паўлава, ён — з Бярэзніцы), з дзяцінства ведалі адзін аднаго, вучыліся ў адной школе, хадзілі ў адзін клуб на танцы і неяк выпадкова зразумелі, што з’яўляюцца дзвюма палавінкамі аднаго цэлага. — Прыйшоў з
Учитывайте погодные условия! За три дня произошло два ДТП

Учитывайте погодные условия! За три дня произошло два ДТП

Происшествия
Надвор'е патрабуе ад вадзіцеляў асцярожнасці Зменлівае надвор'е стварае складаную сітуацыю на дарогах раёна. Што і пацвярджае "аварыйная" статыстыка. Вечарам 26 студзеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі на дарозе Шані-Шубічы каля в.Шані заўважылі аўтамабіль, траекторыя руху якога выклікала пэўныя падазрэнні. Патрабаванні інспектараў спыніцца вадзіцель праігнараваў і толькі прыціснуў педаль газу. Падчас пагоні вадзіцель на павароце пакрытай лёдам дарогі не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Машына некалькі разоў перакулілася і яе інерцыю змаглі пагасіць толькі дрэвы. Сам вадзіцель не пацярпеў, але пазней медасведчанне паказала ўтрыманне ў крыві затрыманага 1,3 праміле алкаголю. Праз дзень, ноччу 28 студзеня аварыя здарылася каля в.Кабылаўка на трасе Пружаны-Ружаны. Вадзіцель, жыхар г
Возбуждено два уголовных дела за совершение насильственных действий сексуального характера в отношении несовершеннолетних. Одному из обвиняемых 84 года

Возбуждено два уголовных дела за совершение насильственных действий сексуального характера в отношении несовершеннолетних. Одному из обвиняемых 84 года

Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 4 крымінальныя справы. -- Адразу два жыхары раёна на мінулым тыдні былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за ўчыненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх. Аднаму з абвінавачваемых у бягучым годзе споўніцца 85 гадоў. У дачыненні да кожнага была ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.167 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая пагражае 15 гадамі пазбаўлення волі.