Воскресенье, 15 июля 2018

День: 15.12.2017

СК ищет свидетелей смертельного ДТП в деревне Павлово

СК ищет свидетелей смертельного ДТП в деревне Павлово

Происшествия
7 снежня 2017 года каля 10.00 гадзін на 124 км аўтадарогі Р44 Гродна-Ружаны-Івацэвічы ў в. Паўлава Пружанскага раёна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамабіляў “Мазда-323 Ф” (рэгістрацыйны нумар 4655 КН-1) і “МАЗ 5516 А5-375” (рэгістрацыйны нумар АІ 9326-1), у выніку якога вадзіцель аўтамабіля “Мазда” загінула на месцы здарэння, а пасажырка, якая знаходзілася ў гэтым аўтамабілі, атрымала цяжкія траўмы. Просім грамадзян, якія з’яўляліся сведкамі дадзенага ДТЗ, патэлефанаваць па нумарах: 2-41-33 ці 2-41-29.
Стартовала акция «Дари добро — стань Дедом Морозом»

Стартовала акция «Дари добро — стань Дедом Морозом»

Актуально, Афиша
Традыцыйна ў першай палове снежня філіялам райспажыўтаварыства «Гандлёвы цэнтр» распачынаецца дабрачынная акцыя па зборы падарункаў для выхаванцаў сацыяльнага прытулку «Дары дабро — будзь Дзедам Марозам». Для гэтага ў памяшканні магазіна «Дзіцячы свет» размешчана ёлачка, галінкі якой упрыгожваюць просьбы дзетак да Дзеда Мароза. У ролі яго могуць выступіць неабыякавыя дарослыя. Ім неабходна набыць у магазіне тое, што просяць малыя ў казачнага персанажа, і пакласці пакупку ў размешчаную пад ёлачкай скарбонку. Напярэдадні навагодніх святаў супрацоўнікі філіяла перададуць усе сабраныя падарункі выхаванцам прытулку. НА ЗДЫМКУ: сям‘я Канстанціна і Аляксандры Кахновічаў з дачкой Дашай праявілі сваю зацікаўленасць да акцыі. Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.
Игры Разума: «Дети Вассермана. Возвращение легенды»

Игры Разума: «Дети Вассермана. Возвращение легенды»

Актуально, Молодёжный клуб
В этот раз Игры Разума никого не оставили за бортом, решив сделать ход конем. И пусть в этот вечер идея с двумя экранами подкачала, к следующей игре система не должна дать сбой, а значит играть станет и просторней и удобнее. Благодаря 15 командам в зале, как всегда было шумно, весело и задорно. И такая атмосфера сыграла на руку «Детям Вассермана», которые на прошлой игре остановились в шаге от заветной вершины, но на этот раз взялись за дело с самого первого тура и показали очень уверенную игру. А наградой стала такая заветная и долгожданная победа. «Блицкриг» вновь подтвердил, что предугадать результат команды практически невозможно. Команда может легко расположиться ближе к 10, и так же легко взойти на пьедестал. «Миля» не так хорошо, как это умеет команда, прошла основную диста
Рэцэпты на Біс: яблычна-гарбузовы пірог

Рэцэпты на Біс: яблычна-гарбузовы пірог

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад пенсіянеркі Ганны Антонаўны Літвіновіч. Інгрэдыенты: Гарбуз — 400 гр, яблык — 1 шт, цукар — 250 гр, яйкі — 4 шт, дробка солі, мука — 400 гр, разрыхляльнік — 2 чайныя лыжкі, карыца — 1 чайная лыжка, ванілін — 1 пачак, алей — 150 гр. Прыгатаванне: Гарбуз і яблык здрабіць блэндарам або пацерці на дробнай тарцы, змяшаць. А далей усё гатуецца вельмі проста: трэба дадаць усе інгрэдыенты ў тым парадку, як адзначана вышэй, кожны раз перамешваючы. Цеста выліць на гарачую бляху (ці ёмістасць для запякання) і паставіць у гарачую духавую шафу. Запякаць 40-45 мінут. Смачна есці!
10 снежня пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў

10 снежня пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў

Выборы - 2018
Яно будзе ажыццяўляцца па 8 студзеня. Менавіта гэтая дата, як зазначыла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лізія Ярмошына, будзе апошнім днём здачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты. Рэгістрацыя пройдзе з 9 па 18 студзеня. А затым стартуе перыяд перадвыбарчай агітацыі, які прадоўжыцца да 18 лютага. Не пазней за 7 лютага выбаршчыкам павінны быць накіраваны запрашэнні прыйсці на выбарчыя ўчасткі, а ўчастковыя выбарчыя камісіі павінны быць забяспечаны бюлетэнямі для галасавання не пазней за 12 лютага. Гэтая субота, 16 снежня, — апошні дзень для стварэння ўчасткаў для галасавання. Нагадаем, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць 18 лютага 2018 года.
Научные сотрудники палацыка проконсультировали известного краеведа, историка, писателя, ученого Анатолия Гладыщука

Научные сотрудники палацыка проконсультировали известного краеведа, историка, писателя, ученого Анатолия Гладыщука

Новости, Палацык
Шчырыя і працавітыя жыхары, прыгожыя краявіды і, канешне, багатая легендамі і паданнямі гісторыя Пружаншчыны заўсёды вабілі да сябе вядомых навукоўцаў, гісторыкаў і краязнаўцаў. Вось і ў мінулую сераду ў музей-сядзібу “Пружанскі палацык” завіталі зацікаўленыя гісторыяй нашага краю асобы — А.І. Юркевіч і А.А. Гладышчук. Аляксандр Іванавіч Юркевіч, які доўгі час працаваў старшынёй Пружанскага райвыканкама, а нядаўна змяніў пост дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на выкладчыцкую дзейнасць у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, нягледзячы на сваю занятасць, пра Пружаны, як бачым, не забывае: — Я за развіццём Пружаншчыны, якую вельмі люблю, сачу і асабліва радуюся яе поспехам у сельскагаспадарчай вытворчасці. Карыстаючыся выпадкам, перадаю прывітанне
Ангелы доброты. В СШ №5 чествовали пружанских волонтеров

Ангелы доброты. В СШ №5 чествовали пружанских волонтеров

Актуально, Молодёжный клуб
Ангелы дабрыні. Так называюць валанцёраў — людзей, якія па поклічу свайго сэрца дапамагаюць іншым.Пятага снежня больш за сто мільёнаў чалавек у свеце адзначылі Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця, а прасцей кажучы — Дзень валанцёраў. Гэта свята людзей, якія па поклічу свайго сэрца бязвыплатна дапамагаюць іншым, працуюць у дзіцячых дамах, шпіталях, дамах састарэлых і клапоцяцца пра бедных. Пружаны, якія заўсёды славіліся сваімі моцнымі валанцёрскімі традыцыямі, адзначылі свята «анёлаў дабра» на ўрачыстым мерапрыемстве, якое прайшло ў сярэдняй школе № 5. Дзясяткі школьнікаў сабраліся ў актавай зале, каб павітаць пружанскіх «цімураўцаў» з рознаўзроставых ініцыятыўных груп, і падрыхтавалі для іх святочны канцэрт. Дар’я Велясевіч, Ангеліна Шумская, Аляк
Селфи — да! Во Дворце культуры проходит выставка восковых фигур

Селфи — да! Во Дворце культуры проходит выставка восковых фигур

Актуально, Культура
У Палацы культуры пачала сваю працу касцюміраваная выстава “Зоркі кіно і шоу-бізнесу” ад музея васковых фігур Санкт-Пецярбурга. З назвы не цяжка здагадацца, што на выставе экспануюцца фігуры знакамітых акцёраў, музыкантаў, спартсменаў, герояў папулярных кінастужак. Першыя наведвальнікі з задавальненнем рабілі сэлфі з “Разенбаумам”, “Нагіевым”, “Глюкозай” і многімі іншымі. Дарэчы, гэта не толькі дазваляецца, але і вітаецца арганізатарамі выставы. Але прыгожыя фота не галоўная мэта экспазіцыі. Падчас экскурсіі па зале можна даведацца цікавыя факты з жыцця знакамітасцей, зразумець, што выпрабаванне вядомасцю вытрымліваюць не ўсе і што найважней у жыцці -- не забываць пра маральныя каштоўнасці і заўсёды заставацца Чалавекам. Выстава працуе з 10.00 да 18.00 (да 14 студзеня). Уваход пла