Суббота, 16 декабря 2017

День: 07.12.2017

Срочно! Пружанский ДК ищет красавиц для регионального кастинга конкурса «Мисс Беларусь»

Срочно! Пружанский ДК ищет красавиц для регионального кастинга конкурса «Мисс Беларусь»

Афиша
ДУК «Пружанскі гарадскі Палац» запрашае дзяўчат ад 18 да 24 гадоў з добрымі знешнімі дадзенымі і ростам не ніжэй за 174 см, якія не маюць дзяцей, не знаходзяцца і ніколі не былі ў шлюбе, Прыняць удзел у рэгіянальным кастынгу нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2018», які пройдзе ў Пружанах 9 снежня 2017 года. Прыгажуні павінны мець грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы і працы). Татуіровак і пірсінгу на целе быць не павінна. Для ўдзелу ў кастынгу дзяўчатам неабходна падаць заяўкі да 8 снежня 2017 года. Кантактны тэлефон: 2-14-19.
Не замерзнем. Райтопсбыт вышел на рентабельность

Не замерзнем. Райтопсбыт вышел на рентабельность

Новости
Філіял БАУП «Упраўленне ЖКГ» «Райпалівазбыт» г.Пружаны — адна з нямногіх арганізацый адпаведнай галіны вобласці, якая не мае запазычанасцей перад торфазаводамі за пастаўку сыравіны. З прыходам новага кіраўніцтва эканамічнае становішча прадпрыемства значна палепшылася. Зараз у філіяла завяршаецца «гарачы» сезон, як тут называюць перыяд восені і пачатку зімы, калі насельніцтва актыўна закупляе дровы і торфабрыкет. Аб набытках і праблемах гэтага года мы пагаварылі з дырэктарам А.І.Куксам. — З мінулага года мы пачалі абнаўляць аўтамабільную і станочную базу прадпрыемства. Летась быў набыты новы «МАЗ», дзякуючы чаму скарацілі выдаткі на дастаўку заказаў па маршрутах,— дзеліцца вынікамі работы Аляксандр Іванавіч. — Хутка пры падтрымцы нашага ўпраўлення атрымаем новы станок «Japa» для колкі др
Пружанскі палацык запрашае творцаў на выставу

Пружанскі палацык запрашае творцаў на выставу

Палацык
Паважаныя творцы! Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрашае  мастакоў, рамеснікаў і майстроў  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва да ўдзелу ў штогадовай выставе “Калядны кірмаш”, якая  пачне сваю работу ў музеі  з 15 снежня. Падрабязнасці па тэл: 2-18-96 альбо +375333711342 (МТС).
За два дня в Пружанском районе на пожарах погибло два человека

За два дня в Пружанском районе на пожарах погибло два человека

Происшествия
Мінулы тыдзень можна смела назваць чорным па гібелі людзей на пажарах у гісторыі нашага раёна: за два дні зарэгістраваны адразу тры вогненныя здарэнні, у якіх загінулі два чалавекі. першы трывожны выклік паступіў ранкам чацвёртага снежня з вёскі Груск, дзе загарэўся жылы дом. Прычына здарэння банальная -- сын гаспадароў закурыў у ложку... Менавіта ён і загінуў у агні. Вечарам таго ж дня пажарныя падраздзяленні выязджалі ў в.Навасёлкі. Зноў гарэў жылы дом, але агонь пачаў распаўсюджвацца з кухні і хутчэй за ўсё прычынай узгарання стала старэнькая мікрахвалёвая печка. Ранкам пятага снежня зарэгістраваны яшчэ адзін пажар, які ўнёс чалавечае жыццё. Усё адбылося, як і ў першым выпадку -- жыхар в.Вялікі Краснік заснуў з запаленай цыгарэтай. Сяргей Клімовіч, супрацоўнік РАНС.