Суббота, 16 декабря 2017

День: 06.12.2017

Одиннадцатиклассник Максим Гумен вошел в семерку сильнейших на Международном иллюзионном фестивале «MINSK MAGIC 2017»

Одиннадцатиклассник Максим Гумен вошел в семерку сильнейших на Международном иллюзионном фестивале «MINSK MAGIC 2017»

Молодёжный клуб, Новости
Нібы па ўзмаху сваёй чароўнай палачкі юны пружанскі фокуснік Максім Гумен працягвае тварыць цуды! На Міжнародным ілюзійным фестывалі «MINSK MAGIC 2017», які нядаўна праходзіў у нашай сталіцы, таленавіты юнак (пра яго ў адным з нумароў нядаўна пісала наша газета) пакарыў публіку і ўвайшоў у сямёрку самых моцных фокуснікаў. А спаборнічаць яму было з кім! У Доме літаратараў сабраліся не толькі ілюзіяністы-аматары, але і сапраўдныя прафесіяналы — фокуснікі міжнароднага класа з Беларусі, Украіны, Літвы, Германіі, Расіі і іншых краін. Брэсцкую вобласць прадстаўлялі тры ілюзіяністы — з Брэста, Баранавіч і Пружан, і з іх толькі аднаму Максіму ўдалося дасягнуць высокіх вынікаў, літаральна наступіўшы на пяты лідарам. Пераможцаў вызначалі ў розных намінацыях: мікрамагіі (трукі з дробнымі прадмета
История одного снимка: дочь узнала отца на фото 30-ых годов прошлого века

История одного снимка: дочь узнала отца на фото 30-ых годов прошлого века

Палацык
Паважаныя чытачы, спяшаемся падзяліцца з вамі цікавай навінай! Калі вы памятаеце, сёлета ў адным з нумароў “РБ” у рубрыцы “Гісторыя аднаго фота” быў надрукаваны фотаздымак удзельнікаў рэгіянальных спаборніцтваў па стральбе, які быў зроблены ў 30-х гадах мінулага стагоддзя каля тэрасы Пружанскага палацыка. Нядаўна мы даведаліся, што адным з галоўных пераможцаў тых спаборніцтваў быў бацька вядомай пружанскай мастачкі, народнага майстра Рэспублікі Беларусь Марыі Кулецкай – Мікалай Рыгоравіч Клімашэвіч (на здымку-1 ён справа: трымае кубак). Згодна з дакументамі, якія сёння захоўваюцца ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, Мікалай Рыгоравіч нарадзіўся 3 чэрвеня 1910-га года ў в. Комлішча былога Пружанскага павета Гродзенскай губерні ў сям’і праваслаўных сялян. Вучыўся ў Комлішчанскай пачатк
Андрей Муха и Михаил Микус признаны лучшими игроками турнира по волейболу «Беловежская пуща»

Андрей Муха и Михаил Микус признаны лучшими игроками турнира по волейболу «Беловежская пуща»

Новости, Спорт
Хуткі мяч і туга нацягнутая сетка, непрытоенае хваляванне спартсменаў і захопленыя крыкі балельшчыкаў... У мінулую суботу на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 1 г. Пружаны праходзіў штогадовы адкрыты міжнародны турнір па валейболе “Белавежская пушча”. Традыцыйна гэтыя прэстыжныя спаборніцтвы праводзяцца на пружанскай зямлі. У іх з задавальненнем бяруць удзел лепшыя спартсмены белавежскага рэгіёна. Арганізатарам спартыўнага форуму выступіў Пружанскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Мухавец” аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. У гэтым годзе за званне лепшай валейбольнай зборнай у дзвюх узроставых катэгорыях (да 35 і пасля 35 гадоў) спаборнічала 8 каманд з Пружан, Івацэвіч, Камянца, а таксама замежныя госці з Гайнаўкі (Рэспубліка Польшча, Падляскае ваяводства). Спа
Шеф-повар Порослянской СШ готовит «правильные» котлеты!

Шеф-повар Порослянской СШ готовит «правильные» котлеты!

Актуально, Профессия
Альбіна Пінчук прызнаецца: яшчэ школьніцай настолькі любіла гатаваць, што звязаць сваё прафесійнае жыццё з поварскай справай стала яе дзіцячай марай. Увасобіць яе ў жыццё ўдалося ў Баранавіцкім тэхналагічным каледжы, дзе яна атрымала спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага грамадскага харчавання. Вось ужо другі год як Альбіна Андрэеўна працуе шэф-поварам у Параслянскай школе. Разам яшчэ з трыма работніцамі школьнай сталоўкі штодзень яна клапоціцца пра тое, каб больш за дзве сотні дзяцей былі не проста сытымі, але і задаволенымі тым, што ім прапануюць на абед. А дзецям сёння вельмі складана дагадзіць, як падкрэслівае малады шэф-повар: у іх яшчэ не сфарміраваліся густы і куды больш даспадобы розныя фаст-фуды і іншыя шкодныя прадукты. Але Альбіна Андрэеўна знайшла выйсце: з улікам патрабаванняў да