Суббота, 16 декабря 2017

День: 05.12.2017

Домристка из Новозасимовичской ДШИ  получила диплом ІІ степени на Международном фестивале

Домристка из Новозасимовичской ДШИ получила диплом ІІ степени на Международном фестивале

Культура
У Навазасімавіцкай ДШМ адбылася радасная падзея! Юная выхаванка школы дамрыстка Марына Дайлідка была адзначана дыпломам ІІ ступені на Міжнародным фестывалі «BYFEST-2017», які праходзіў 9-12 лістапада ў г. Мінску. Для ўдзелу ў гэтым музычным праекце былі запрошаныя маладыя таленты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Казахстана, Літвы, Чэхіі і іншых краін. Прафесійнае міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі і сябры “Беларускага саюза музычных дзеячаў”, і кіраўніцтва тэлеканала “Культура”, ацэньваючы артыстызм, выразнасць выканання, пастаноўку нумара і сцэнічны імідж музыкантаў, вызначала пераможцаў у дзесяці намінацыях. Наша артыстка была заяўлена ў катэгорыі “Інструментальная музыка (сола)”. Марына Дайлідка падрыхтавала вядомую рускую народную песню “Калінка” ў апрацоўцы Ільі Давідові