Суббота, 20 октября 2018

Месяц: декабря 2017

Рэцэпты на Біс: торт «Напалеон»

Рэцэпты на Біс: торт «Напалеон»

Молодёжный клуб, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад вучаніцы СШ №3 Анастасіі Пуцык. Па гэтым рэцэпце гатавала яшчэ мая прабабуля. Інгрэдыенты: Цеста: яйка — 1 шт, жаўток —1 шт, сметанковае масла — 1 сталовая лыжка, смятана — 1 шклянка (стакан), цукар — 1 шклянка (стакан), ванілін, сода — 0,5 чайнай лыжкі, соль — 0,5 чайнай лыжкі, мука — столькі, каб атрымалася цеста як на пельмені. Крэм: смятана — 2,5 шклянкі, цукар — 2 шклянкі, ванілін. Прыгатаванне: Цеста замясіць. Падзяліць на 18-20 частак. Кожную частку раскатаць як мага танчэй. Надаць форму круга і кожны корж выпечы ў духоўцы. На каржы нанесці крэм (яго неабходна добра ўзбіць). Адзін корж пакінуць для ўпрыгожвання, дробна яго пакрышыць. Праз гадзіну паставіць на торт нешта цяжкае — груз на 10-12 гадзін. Пасля таго, як торт набярэцца, падраўняць краі. Звер
Второклассник Порослянской СШ стал финалистом республиканского легкоатлетического проекта

Второклассник Порослянской СШ стал финалистом республиканского легкоатлетического проекта

Спорт
Разам з першым снегам у Параслянскую СШ прыляцела радасная навіна! Яе вучань 2 класа Арсеній Казлоўскі стаў фіналістам прэстыжнага рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талентаў для каралевы». Гэты лёгкаатлетычны праект для вучняў 2-4 класаў агульна-адукацыйных школ краіны праводзіцца ўжо трэці год запар, але да гэтага часу далей за першы этап пружанскія дзеці не праходзілі. А тут такая ўдача! Праўда, шлях да фіналу быў вельмі доўгі. Як расказала нам настаўніца фізкультуры Параслянскай СШ Таццяна Максімаўна Місюля, першапачаткова, здаўшы ўсе нарматывы, Арсеній паказаў высокія вынікі ў першым этапе конкурсу, які праходзіў сёлета з 16 па 30 мая. Затым падчас восеньскіх канікул юны спартсмен трэніраваўся ў сапраўдных прафесіяналаў на вучэбна-трэніровачных зборах у Брэсцкім
Пружанские и брестские врачи проконсультировали 136 человек в рамках акции «Здоровое сердце — секрет успеха»

Пружанские и брестские врачи проконсультировали 136 человек в рамках акции «Здоровое сердце — секрет успеха»

Здоровье
Абласны праект «Здаровае сэрца — заклад поспеху», які стартаваў у сакавіку бягучага года, падыходзіць да завяршэння. Лакальная акцыя па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў дайшла як мінімум да кожнага райцэнтра Брэстчыны: дыягнастычныя ўсе даследаванні жадаючыя прайшлі на прадпрыемствах, у працоўных калектывах і грамадскіх месцах. У міні-паліклініку пераўтварылася ў мінулую пятніцу фае гарадскога Палаца культуры: тут з 10.00 да 16.00 гадзін жыхароў Пружан і раёна прымалі не толькі медыкі Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы, але і ўрачы, і псіхолагі аддзела грамадскага здароўя Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Варта адзначыць, што акцыя выклікала непадробны інтарэс у жыхароў раёна: той, хто своечасова даведаўся пра медыцынскае мерапрыемства і меў жаданне
До 6 лет лишения свободы грозит браконьерам, которые убили лося

До 6 лет лишения свободы грозит браконьерам, которые убили лося

Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў. -- 18 снежня ад кіраўніцтва лясгаса паступіла паведамленне аб затрыманні пенсіянера з Брэста і трох жыхароў г.Белаазёрска, якія незаконным шляхам без дазволу ў лясным масіве каля в.Ласасін здабылі лася і цецерука. Браканьеры былі затрыманы на дачы аднаго з іх якраз у той момант, калі дзялілі здабычу. У мужчын была канфіскавана зброя і патроны да яе. У выніку супрацьпраўнымі дзеяннямі дзяржаве быў нанесены ўрон у памеры 360 базавых велічынь. У дачыненні да затрыманых была ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт.282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да шасці гадоў пазбаўлення волі).
Пагадненне мэраў-Усход: Пружаны за чыстае паветра

Пагадненне мэраў-Усход: Пружаны за чыстае паветра

Новости
На мінулым тыдні ў Мінску адбылася цырымонія падпісання дэкларацыі Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі. Гэтая ініцыятыва Еўрапейскага Саюза была запушчана ў 2008 годзе для таго, каб аб’яднаць мясцовыя, рэгіянальныя і нацыянальныя органы ўлады на шляху да скарачэння шкодных выкідаў СО2 у атмасферу і развіцця «зялёнай эканомікі». На сённяшні дзень ініцыятыва аб’ядноўвае вялікую колькасць гарадоў, прычым не толькі еўрапейскай часткі нашага кантынента, але і краін Азіі. На працягу існавання праекта далучыліся да яго і некаторыя беларускія гарады, колькасць якіх нядаўна павялічылася яшчэ на два дзясяткі. І сярод іх — Пружаны, інтарэсы якіх прадстаўляў па даручэнні старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзіча яго намеснік С.М.Гук. — Сяргей Міхайлавіч, адразу ўзнікае пытанне наконт актуальнасці далучэн
Как и где можно использовать пиротехнику

Как и где можно использовать пиротехнику

Молодёжный клуб
Петарды і феерверкі небяспечна выкарыстоўваць, аднак жа іх прадаюць не толькі праз інтэрнэт, але і непасрэдна ў саміх Пружанах. Дык чаму ж такі гандаль не забараняюць? Са званка ў рэдакцыю. На самой справе, як расказвае намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.С. Пісьман, піратэхніку не забараняюць выкарыстоўваць, але папярэджваюць аб наступствах неразумнага яе выкарыстання. Напрыклад, нельга запускаць ракеты паблізу ад жылых дамоў ці ўзрываць петарды побач з прахожымі. У спецыялізаваных магазінах дазволена гандляваць толькі бытавой піратэхнікай. А гэта бенгальскія агні, хлапушкі, петарды, фантаны, вулканы, рымскія свечкі, ракеты і разнастайныя салюты. Практычна ўсе гэтыя вырабы прайшлі сертыфікацыю ў нашай краіне, і кожная адзінка суправаджаецца інструкцыяй па яе выка
Под дождем, но с задором. В Пружанах прошел парад Дедов Морозов

Под дождем, но с задором. В Пружанах прошел парад Дедов Морозов

Актуально, Культура
Стары Новы год не ўмее сыходзіць ціха, па-англійску, асабліва калі гаворка ідзе пра Агністага Пеўня. “Сыходзіць – дык з музыкай!” – “пракукарэкаў” ён надыходзячаму маладому, 2018-му, і той зладзіў яму шыкоўныя праводзіны: у мінулую суботу ў Пружанах прайшоў традыцыйны парад Дзедаў Марозаў. З гучнай музыкай, вясёлымі песнямі, гарачымі танцамі і далёка не зімовым запалам, пагасіць які не ўдалося нават моцнаму дажджу са снегам. На Пружаншчыне быў адкрыты сезон навагодніх гулянняў. Некалькі дзясяткаў пар галоўных герояў, Дзедаў Марозаў і Снягурак, з усіх клубных устаноў культуры раёна і гарадскіх школ сабраліся са сваёй світай каля палацыка, галоўнай рэзідэнцыі пружанскага Дзеда Мароза, каб даказаць сваю гатоўнасць несці людзям цуды і святочны настрой. Пад гучныя апладысменты дзяцей і дарослы
Завершился кубок города по волейболу среди средних школ

Завершился кубок города по волейболу среди средних школ

Спорт
З 11 па 16 снежня ў спартыўнай зале ДЮСШ №1 праходзілі спаборніцтвы па валейболе — кубак горада сярод сярэдніх школ. Па 8 каманд юнакоў і дзяўчат на працягу гэтых дзён высвятлялі, хто мацнейшы. У дзяўчынак перамогу святкавалі вучаніцы СШ №3, другімі сталі прадстаўніцы Ліноўскай СШ, трэцяе месца дасталася СШ №4. У юнакоў мацнейшымі былі хлопцы з Ліноўскай СШ, крыху саступілі ім юнакі са Слабадской СШ, трэцімі сталі вучні Мокраўскага ВПК. Валерый Дзегцяроў, галоўны суддзя спаборніцтваў. Сяргей Талашкевіч (фота).
6 медалей привезли пружанские таэквондисты с Открытого кубка столицы

6 медалей привезли пружанские таэквондисты с Открытого кубка столицы

Молодёжный клуб, Спорт
15-17 снежня каманда таэквандыстаў з Пружан прымала ўдзел у Адкрытым кубку сталіцы па таэквандо. Дарэчы, у гэты час іх калегам уручалі прэміі на ўрачыстасці «Дараванне-2017», таму свае ўзнагароды таэквандысты атрымалі асобна. У спаборніцтвах удзельнічала каля 650 спартсменаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі і Латвіі. Наш раён прадстаўляла каманда з чатырох дзяўчынак і сямі юнакоў. Адметна, што ўсе таэквандысткі сталі другімі ў сваіх узроставых і вагавых катэгорыях. Так у кроку ад перамогі апынуліся сёстры Валерыя і Паліна Бойдзічы, а таксама Валерыя Гузава і Агата Гук. Ілья Гацура заняў трэцяе месца, а вось Уладзіслаў Покала святкаваў перамогу. Такі вынік дазволіў і настаўніку Віталю Мадзяліцы ўвайсці ў дзясятку лепшых трэнераў (усяго сваіх вучняў прывезлі на спаборніцтвы 64 трэнеры).
Столетие службы записей актов гражданского состояния отметили и в Пружанах

Столетие службы записей актов гражданского состояния отметили и в Пружанах

Актуально, Профессия
Сёлета ў календары нямала юбілейных дат, большасць з якіх прыпадае на канец года. Справа ў тым, што многія службы і органы былі створаны пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У работнікаў аддзелаў ЗАГС таксама сёлета свята: 18 снежня споўнілася роўна сто гадоў, як была створана служба запісу актаў грамадзянскага стану. Гэтая падзея і стала нагодай для святочнага канцэрта, які прайшоў у мінулую пятніцу ў малой зале Палаца культуры. Так усё пачыналася Экскурс у гісторыю нагадаў, як ішло станаўленне службы. Дакументам, які памяняў стары парадак шлюбна-сямейных адносін, што рэгуляваліся царквой, стаў Дэкрэт «Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і вядзенні кніг актаў стану». Гэты дакумент і зацвердзіў дзяржаўныя органы ЗАГС. Так царква перастала выконваць абавязкі па запісе шлюбных звестак: усе метрычн
Каратэ в Ружанах. Юные спортсмены успешно сдали первый экзамен

Каратэ в Ружанах. Юные спортсмены успешно сдали первый экзамен

Новости, Ружанские мотивы, Спорт
Прымаць экзамен у пачынаючых каратыстаў прыехаў Эдуард Жак — сэнсэй, які мае чорны пояс. Паважаны настаўнік з’яўляецца старшынёй Брэсцкага маладзёжнага спартыўнага грамадскага аб’яднання. Іспыт працягваўся каля дзвюх гадзін. Спачатку правяраліся фізічныя здольнасці, затым — непасрэдна ўменні па каратэ, пастаноўка блокаў і ўдараў. Юныя каратысты не здаваліся, не падалі духам, калі нешта ішло не так, а змагаліся да канца, паказваючы свае навыкі, атрыманыя за тры месяцы заняткаў. Дасведчаны каратыст з велізарным вопытам за плячыма дапамагаў спартсменам і падтрымліваў іх, дзяліўся пазнавальнымі гісторыямі з жыцця, разважаннямі на філасофскія тэмы. Што немалаважна, ён раскрыў дзецям і некаторыя сакрэты: як псіхалагічна падрыхтаваць сябе, справіцца са сваімі эмоцыямі, перажываннямі і страхам.
Игры Разума: «Праздник к нам приходит»

Игры Разума: «Праздник к нам приходит»

Актуально, Молодёжный клуб
Уж не знаем, как где, а в Пружанах Новый год пришел точно чуть раньше обычного! Признаться, очень странно читать на различных форумах мнения людей, что Пружаны скучный провинциальный городок из которого нужно скорее «валить». Хочется таким людям ответить: «Ребята, оглянитесь вокруг! Посмотрите, сколько позитивных и жизнерадостных людей у вас в городе!». Эти слова были бы просто словами, если бы это нельзя было увидеть воочию. А это сделать проще простого. Стоит просто один раз посетить «Игры разума» и убедиться в том, что Пружаны собрали на своей территории просто супермегапозитивных и активных людей, которые своей энергией могут потягаться со строящимся в Островце объектом))). Что же к самой игре, то вечером 21 декабря в кафе «Посиделки» был просто праздник! Маскарадные костюмы, улыбки
Не пропустите!  23 декабря пройдет парад Дедов Морозов!

Не пропустите! 23 декабря пройдет парад Дедов Морозов!

Афиша
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у Навагоднім шэсці Дзедаў Марозаў, Снягурак і іншых казачных герояў, а таксама запаліць агні на галоўнай навагодняй ёлцы! Збор удзельнікаў і пачатак шэсця — 23 снежня 2017 года ў 15.30 гадзін ад музея «Пружанскі палацык» (гарадскі парк). Давайце разам створым атмасферу свята і навагодняга чараўніцтва!
Финал областных соревнований «Золотая шайба» прошел в Пружанах

Финал областных соревнований «Золотая шайба» прошел в Пружанах

Новости, Спорт
На працягу трох дзён у Лядовым палацы ў Пружанах праводзіліся фінальныя абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба». Падчас адкрыцця турніру да яго ўдзельнікаў з прывітальным словам звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. Ён пажадаў юным хакеістам сумленнай і бескампраміснай барацьбы на лядовай пляцоўцы, поспехаў у вучобе. Перад прысутнымі выступіў таксама дзявочы танцавальны калектыў гарадскога корпуса №2 Палаца культуры. У малодшай узроставай групе за перамогу змагаліся тры каманды. Але паколькі юныя хакеісты з Бярозы выступалі па-за конкурсам, то першае месца разыгралі паміж сабою дружыны з Івацэвіч і Пружан. Нашы разграмілі саперніка з лікам 12:1, але ў выніку занялі толькі другое месца. Справа ў тым, што ў складзе каманды гаспадароў на пл