Суббота, 16 декабря 2017

День: 24.11.2017

Учитель-юбиляр Надежда Рысь: «Жить сегодня интересней, чем вчера»

Учитель-юбиляр Надежда Рысь: «Жить сегодня интересней, чем вчера»

Актуально
Пагадзіцеся, 90-гадовы юбілей паважанага чалавека — педагога, які выхаваў не адно пакаленне дзяцей, — дастатковая нагода для таго, каб успомніць пра яго на старонках нашай газеты. Сотні былых вучняў Надзеі Мацвееўны Рысі сёння працуюць у самых розных кутках краіны. Яе памятаюць, яе паважаюць, ды і самой настаўніцы з 45-гадовым стажам ёсць што расказаць. Яркія ўспаміны жанчыны могуць дапоўніць любы краязнаўчы матэрыял. «Пры Польшчы» Надзея Мацвееўна нарадзілася 27 лістапада 1927 года ў в. Палонна-Забалацце Пружанскага раёна ў вялікай сялянскай сям’і. А час гэты быў вельмі цяжкі. Гадаваць шасцёра дзяцей пры панскай Польшчы бацькам было нялёгка: каб не зямля — галадалі б. Трымалі вялікую гаспадарку: разнастайную птушку, свіней, каня, некалькі кароў. Лішкі малака прадавалі вайскоўцам са сл
Что может заставить современную девушку взять в руки спицы? Материнство!

Что может заставить современную девушку взять в руки спицы? Материнство!

Актуально, Молодёжный клуб
Умець шыць, вязаць, вышываць для нашых бабуль і прабабуль было такім жа натуральным, як гатаваць ежу. Да гэтых заняткаў можна дадаць і ткацтва, і прадзіва, і многае іншае. З цягам часу кругаварот хатніх спраў станавіўся не такім насычаным, шмат чаго можна было купіць у крамах. Тым не менш, мноства рукадзельніц працягвалі ўпрыгожваць і магазіннае адзенне і па-ранейшаму самастойна ствараць арыгінальныя рэчы, што, безумоўна, вылучала іх сярод іншых. Ішлі гады... Разнастайнасць, якая запаланіла прылаўкі, дазволіла ўздыхнуць з палёгкай тым, хто не меў таленту ці жадання рабіць адзенне, сурвэткі, абрусы сваімі рукамі. Сёння, здаецца, можна купіць усё, што душа пажадае, але ўсё больш і больш маладых гаспадынь зноў вяртаюцца да самаробных рэчаў. Што прымушае сучасную жанчыну сядаць за швейную м
«Пружанскі палацык» раскрывае таямніцы фондаў…

«Пружанскі палацык» раскрывае таямніцы фондаў…

Новости, Палацык
"Новыя набыткі музея" Так называецца своеасаблівая справаздачная выстава, якую сёння ладзіць музей-сядзіба “Пружанскі палацык”. Увазе наведвальнікаў прапанавана больш за сотню цікавых прадметаў з розных калекцый — вынік працы па зборы, вывучэнні і ўзбагачэнні музейных фондаў за 2014-2017 гады. Пружанскі музей — гэта не толькі прыгожыя карціны і мэбля. Навуковыя супрацоўнікі вядуць рэгулярныя пошукі розных рарытэтаў, якія жыхары Пружаншчыны аддаюць музею ў дар. Добрай крыніцай новых паступленняў апошнім часам з’яўляецца і Брэсцкая мытня, якая перадала ўжо не адзін дзясятак каштоўнасцей. У сярэднім фонд палацыка папаўняецца амаль на 500 прадметаў штогод... Што ж можна ўбачыць на новай выставе? Першым, як і належыць, на ўваходзе вас сустрэне масіўны дзвярны званочак у выглядзе каня. Дз
Рэцэпты на Біс: мясныя аладкі з грыбамі

Рэцэпты на Біс: мясныя аладкі з грыбамі

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад вядучага спецыяліста па ідэалагічнай рабоце ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Марыны Гамолка. Гэтая страва быццам бы і мясная, а быццам і грыбная. Атрымліваецца вельмі смачна. Інгрэдыенты: курынае філе — 250 гр, свіны фарш — 250 гр, абсмажаныя з цыбуляй грыбы — 400-500 гр, морква — 1 шт., яйка — 1 шт., крухмал — 2-3 ст. лыжкі, маянэз — 4-5 сталовых лыжак, кетчуп — палова чайнай лыжкі, соль і спецыі на смак. Прыгатаванне: Курынае філе нарэзаць кубікамі. Дадаць фарш, абсмажаныя грыбы, пацёртую моркву, крухмал, соль і спецыі, маянэз, кетчуп, убіць яйка і ўсё перамяшаць. Выпякаць на патэльні, як тоўстыя аладкі. Смачна есці!