Пятница, 19 января 2018

День: 10.11.2017

Дачные секреты: и всё на своих местах!

Дачные секреты: и всё на своих местах!

Актуально
Больш за іншае раздражняе, калі ў працэсе работы даводзіцца шукаць сельгасінвентар, які мае «звычку» знаходзіцца ў самых розных, часам непрадказальных месцах. У свой час мне надакучыла шукаць па ўсім хляве вілы, рыдлёўку або граблі, таму і вырашыў зрабіць так, каб прылады былі на сваім месцы. Заўсёды. Парад атрымаў нямала: зрабіць спецыяльны стэлаж, пабудаваць асобную кладоўку, нават завесці звычку класці інструменты на адно і тое ж месца. Вось толькі выканаць гэта вельмі складана. Больш мне спадабалася даволі простая падказка, для рэалізацыі якой не спатрэбяцца значныя матэрыяльныя або часавыя рэсурсы. Спачатку рыхтуем у хляве месца, дакладней, адну з яго сцен. Першай спатрэбіцца дошка шырынёй не менш за 10 сантыметраў, якая мацуецца на сценку. Калі яна драўляная, то можна скарыстацца 3-
Учитель и вечный студент, или Как всё успеть, когда в сутках только 24 часа?

Учитель и вечный студент, или Как всё успеть, когда в сутках только 24 часа?

Актуально, Новости
 Як журналісту, ды і проста як жыхарцы невялічкага гарадка , часта даводзіцца чуць,  што ў Пружанах няма чым заняцца, няма дзе бавіць вольны час  і, тым больш,  рэалізоўваць сябе. Але ёсць людзі, якім проста мала 24 гадзіны ў суткі, каб ажыццявіць усе свае задумы! Настаўніца англійскай мовы СШ №5 Ганна Курыловіч-Кандрашова выхоўвае маленькага сына, пры гэтым у водпуску па догля-дзе за дзіцём яна не была ні аднаго дня. Разам з мужам падзялілі абавязкі па доглядзе за маленькім Венечкам, і Ганна вярнулася да сваіх вучняў. А ў бліжэйшых яе планах — узнавіць і заняткі “Англійскага клуба”, куды запрашаюцца людзі ўсіх узростаў. — Я ведаю, што ў Пружанах жыве шмат людзей, якія нядрэнна ведаюць англійскую мову, але па нейкіх прычынах саромяцца на ёй размаўляць, — кажа Ганна.
Можно ли считать наши ПДД жесткими?

Можно ли считать наши ПДД жесткими?

Автобудни
З такім пытаннем мы звярнуліся да вадзіцеляў на вуліцах горада. Аляксандр: — Па праўдзе кажучы, ніколі не задумваўся аб гэтым: вывучыў тое, што патрабавалася, і цяпер строга прытрымліваюся вызначаных правілаў. І думаю, што ўсё зроблена справядліва: парушыў — плаці штраф. Парушальнік абавязкова павінен быць пакараны. Вольга: — ПДР павінны быць жорсткімі, асабліва для нашага народа, якога можна толькі напалохаць і прымусіць выконваць устаноўленыя патрабаванні. Спадзяюся, што такія меры зробяць дарогі больш бяспечнымі. Я таксама з’яўляюся ўдзель-нікам дарожнага руху і хачу загадзя ведаць, які манеўр будзе здзяйсняць вадзіцель, што едзе спераду або ззаду. А што будзе, калі кожны стане ездзіць так, як яму захочацца? Андрэй: — З аднаго боку, пакаранні за розныя парушэнні ПДР уведзены
Рэцэпты на Біс: паста з брокалі, вяндлінай і сырам

Рэцэпты на Біс: паста з брокалі, вяндлінай і сырам

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад загадчыка аддзялення «Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці» Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Марыны Карунас. Гэты няхітры рэцэпт дапамагае накарміць сына такім карысным прадуктам, як брокалі. Інгрэдыенты: сухая паста — 250 гр, брокалі — 300 гр, вяндліна — 200 гр, цвёрды сыр — 150 гр, сухія міжземнаморскія травы — 1 чайная лыжка (на смак), сметанковае масла — 40 гр, алей — 1 чайная лыжка, соль на смак. Прыгатаванне: Адварыць у салёнай вадзе капусту, каб яна стала мяккай. Звычайна гэта займае 5-7 мінут. На сярэднім агні абсмажыць нарэзаную палоскамі вяндліну з травамі. Праз пяць мінут дадаць на патэльню брокалі. У гэты ж час адварыць пасту. У гатовую пасту трэба дадаць цёрты сыр і соус з вяндліны з капустай. Усё хутка змяшаць,