Суббота, 16 декабря 2017

Месяц: ноября 2017

Юноши и девушки из Мокровской СШ победили в открытом первенстве города по волейболу

Юноши и девушки из Мокровской СШ победили в открытом первенстве города по волейболу

Спорт
На мінулым тыдні завяршылася адкрытае першынство горада сярод сярэдніх школ па валейболе, у якім прымалі ўдзел вучні спартакіяднага ўзросту (2003 года нараджэння і маладзейшыя). На працягу трох дзён школьнікі высвятлялі, хто мацнейшы. У выніку і юнакі, і дзяўчаты з Мокраўскай СШ святкавалі перамогу. Вучні СШ №3 адзначыліся двума «срэбрамі». Трэцімі сярод дзяўчат сталі вучаніцы СШ №5, а сярод хлопцаў — вучні Слабадской СШ. Пераможцы і прызёры атрымалі граматы. НА ЗДЫМКУ: капітану каманды дзяўчат з Мокраўскай СШ Кацярыне Клюкач кубак уручае галоўны спецыяліст сектара па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.Л. Лапыка. Валерый Дзегцяроў, галоўны суддзя спаборніцтваў, Сяргей Талашкевіч (фота)
За неделю двое жителей района получили ожоги из-за своей неосторожности

За неделю двое жителей района получили ожоги из-за своей неосторожности

Происшествия
На мінулым тыдні адразу двое жыхароў звярнуліся па медыцынскую дапамогу з апёкамі. І ў абодвух выпадках надзвычайных здарэнняў можна было б пазбегнуць. Першым пацярпелым стаў жыхар вёскі Вялікія Якавічы, які вырашыў спаліць старыя колы ад аўтамабіля. У адной шыне яшчэ заставалася паветра, якое пры награванні і выбухнула. Па падобнай прычыне да медыкаў трапіла і жыхарка в.Крыніца. Жанчына паліла ў печы каробкі, у адной з якіх застаўся пусты балончык ад дэзадаранту. Якраз у той момант, калі гаспадыня ў чарговы раз загружала топку, балончык узарваўся. Агнём пацярпелай былі пашкоджаны твар і рукі. * 20 лістапада трывожны выклік паступіў з вуліцы Горка ў райцэнтры. Пажар здарыўся ў гаспадарчай пабудове, прыстасаванай пад лазню. Агнём пашкоджана ўнутраная аддзелка парылкі. Мяркуемая прычына зд
Внезапная смерть жительницы Слобудки носит криминальный характер: судебно-медицинская экспертиза дала заключение о механической асфиксии

Внезапная смерть жительницы Слобудки носит криминальный характер: судебно-медицинская экспертиза дала заключение о механической асфиксии

Происшествия
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў. Гора жыхара г.Брэста, сяброўка якога, жыхарка в.Слабудка, раптоўна памерла ў сярэдзіне кастрычніка, многім падалося шчырым. Аб трагедыі мужчына адразу паведаміў родным памерлай. Па факце смерці 48-гадовай жанчыны сваю праверку правялі праваахоўныя органы і прыйшлі да зусім нечаканых высноў. Спачатку пры аглядзе не было зафіксавана ніводнай прыкметы забойства, таму ў якасці адной з версій і разглядалася магчымая натуральная смерць. Аднак забойства было ўстаноўлена судова-медыцынскай экспертызай, якая дала заключэнне аб механічнай асфіксіі. У гэтым пазней і прызнаўся 42-гадовы брастаўчанін, які паведаміў, што быў у стане алкагольнага ап’янення і ўчыніў забо
Магазин «Карамелька» предлагает большой выбор сладостей на все случаи жизни

Магазин «Карамелька» предлагает большой выбор сладостей на все случаи жизни

Реклама
Открылся новый магазин кондитерских изделий. Большой выбор печенья, конфет, сладостей, есть напитки, пирожные и мороженое. Кроме традиционного ассортимента мы рады Вам предложить кондитерские изделия премиум-класса: бельгийский и швейцарский шоколад, французские трюфели, печенье Савоярди (для тирамису) и многое другое. Кроме того у нас есть мастика, коробочки для кексов и тортов, различные ингредиенты для выпечки (ассортимент постоянно расширяется). ИП С.П. Остапук.
Об образовании избирательных округов  по выборам депутатов сельских  Советов депутатов двадцать восьмого созыва

Об образовании избирательных округов по выборам депутатов сельских Советов депутатов двадцать восьмого созыва

Выборы - 2018
На заседаниях сельских избирательных комиссий приняты решения об образовании избирательных округов по выборам депутатов сельских Советов депутатов двадцать восьмого созыва Великосельский сельский Совет депутатов Великосельский избирательный округ № 1 Количество избирателей — 95. В границах: деревни Лихосельцы; части агрогородка Великое Село в границах улиц Свердлова от №1 до №49 (нечетная сторона) включительно, от №2 до №50 (четная сторона) включительно,Первомайская. Великосельский избирательный округ № 2 Количество избирателей – 102. В границах: улиц Свердлова от № 51 до №167 (нечетная сторона) включительно, от №52 до №176 (четная сторона) включительно,Шерешовка, Молодежная агрогородка Великое Село. Великосельский избирательный округ № 3 Количество избирателей — 104. В гран
Об образовании избирательных округов по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва

Об образовании избирательных округов по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва

Выборы - 2018
Решение Пружанской районной избирательной комиссии по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва от 25.11.2017 г. № 4 Об образовании избирательных округов по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва В соответствии со статьями 15 и 16 Избирательного кодекса Республики Беларусь, Пружанская районная избирательная комиссия РЕШИЛА: образовать по представлению Пружанского районного исполнительного комитета следующие избирательные округа по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва: Пружанский-Комсомольский избирательный округ № 1 В границах: улиц Комсомольская с переулком, Ничипоровича, Тормасова с переулком, 17 Сентября, 50 лет Октября, Тихая с переулком, Хотимского
Пружанская районная избирательная комиссия по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва

Пружанская районная избирательная комиссия по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва

Выборы - 2018
25 ноября 2017 г. состоялось первое заседание Пружанской районной избирательной комиссии по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва, на котором избраны: председателем — Лаптанович Анатолий Николаевич, директор государственного учреждения дополнительного образования взрослых «Учебный центр подготовки, повышения квалификации и переподготовки кадров управления сельского хозяйства и продовольствия Пружанского райисполкома»; заместителем председателя — Шпарло Александр Михайлович, старший мастер участка транспорта, учета расхода и реализации газа Пружанского района газоснабжения филиала производственного управления «Кобрингаз» производственного республиканского унитарного предприятия «Брестоблгаз»; секретарем — Ефимова Светлана Павловна, пенсионер.
Об образовании Пружанской  районной избирательной комиссии по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва

Об образовании Пружанской районной избирательной комиссии по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва

Выборы - 2018
Решение президиума Пружанского районного Совета депутатов и Пружанского районного исполнительного комитета № 109/2241 от 24 ноября 2017 г. Рассмотрев протоколы, поступившие от трудовых коллективов, руководящих органов районных общественных объединений, заявления избирателей о выдвижении представителей в состав Пружанской районной избирательной комиссии по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва и в соответствии со статьями 34, 35 Избирательного кодекса Республики Беларусь, президиум Пружанского районного Совета депутатов и Пружанский районный исполнительный комитет РЕШИЛИ: 1. Образовать Пружанскую районную избирательную комиссию по выборам депутатов Пружанского районного Совета депутатов двадцать восьмого созыва в количестве 13 (тринадцати) ч
17-летняя жительница Березы попала под колеса автомобиля. Возможно, это спасло ей жизнь

17-летняя жительница Березы попала под колеса автомобиля. Возможно, это спасло ей жизнь

Происшествия
На шчасце трапіла пад колы Менавіта так можна назваць дарожна-транспартнае здарэнне, што адбылося ў чатыры гадзіны ночы 26 лістапада на вуліцы Пушкіна. Сямнаццацігадовая жыхарка г.Бяроза ў гэты час галасавала непасрэдна на праезнай частцы, калі з ёй сутыкнуўся аўтамабіль пад кіраўніцтвам жыхара горада. Вадзіцель не паспеў зрэагаваць на дзяўчыну, якая выбегла на дарогу. Ды і наўрад ці яна магла ў той час кантраляваць свае ўчынкі, бо, як сцвярджаюць медыкі, пацярпелай заставалася зусім нямнога часу да алкагольнай комы. Якая, калі б не ДТЗ, магла скончыцца вельмі трагічна. Таму дзяўчыну, якая ў дадатак у аварыі атрымала траўмы, шпіталізавалі ў рэанімацыю. Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.
Учитель-юбиляр Надежда Рысь: «Жить сегодня интересней, чем вчера»

Учитель-юбиляр Надежда Рысь: «Жить сегодня интересней, чем вчера»

Актуально
Пагадзіцеся, 90-гадовы юбілей паважанага чалавека — педагога, які выхаваў не адно пакаленне дзяцей, — дастатковая нагода для таго, каб успомніць пра яго на старонках нашай газеты. Сотні былых вучняў Надзеі Мацвееўны Рысі сёння працуюць у самых розных кутках краіны. Яе памятаюць, яе паважаюць, ды і самой настаўніцы з 45-гадовым стажам ёсць што расказаць. Яркія ўспаміны жанчыны могуць дапоўніць любы краязнаўчы матэрыял. «Пры Польшчы» Надзея Мацвееўна нарадзілася 27 лістапада 1927 года ў в. Палонна-Забалацце Пружанскага раёна ў вялікай сялянскай сям’і. А час гэты быў вельмі цяжкі. Гадаваць шасцёра дзяцей пры панскай Польшчы бацькам было нялёгка: каб не зямля — галадалі б. Трымалі вялікую гаспадарку: разнастайную птушку, свіней, каня, некалькі кароў. Лішкі малака прадавалі вайскоўцам са сл
Что может заставить современную девушку взять в руки спицы? Материнство!

Что может заставить современную девушку взять в руки спицы? Материнство!

Актуально, Молодёжный клуб
Умець шыць, вязаць, вышываць для нашых бабуль і прабабуль было такім жа натуральным, як гатаваць ежу. Да гэтых заняткаў можна дадаць і ткацтва, і прадзіва, і многае іншае. З цягам часу кругаварот хатніх спраў станавіўся не такім насычаным, шмат чаго можна было купіць у крамах. Тым не менш, мноства рукадзельніц працягвалі ўпрыгожваць і магазіннае адзенне і па-ранейшаму самастойна ствараць арыгінальныя рэчы, што, безумоўна, вылучала іх сярод іншых. Ішлі гады... Разнастайнасць, якая запаланіла прылаўкі, дазволіла ўздыхнуць з палёгкай тым, хто не меў таленту ці жадання рабіць адзенне, сурвэткі, абрусы сваімі рукамі. Сёння, здаецца, можна купіць усё, што душа пажадае, але ўсё больш і больш маладых гаспадынь зноў вяртаюцца да самаробных рэчаў. Што прымушае сучасную жанчыну сядаць за швейную м
«Пружанскі палацык» раскрывае таямніцы фондаў…

«Пружанскі палацык» раскрывае таямніцы фондаў…

Новости, Палацык
"Новыя набыткі музея" Так называецца своеасаблівая справаздачная выстава, якую сёння ладзіць музей-сядзіба “Пружанскі палацык”. Увазе наведвальнікаў прапанавана больш за сотню цікавых прадметаў з розных калекцый — вынік працы па зборы, вывучэнні і ўзбагачэнні музейных фондаў за 2014-2017 гады. Пружанскі музей — гэта не толькі прыгожыя карціны і мэбля. Навуковыя супрацоўнікі вядуць рэгулярныя пошукі розных рарытэтаў, якія жыхары Пружаншчыны аддаюць музею ў дар. Добрай крыніцай новых паступленняў апошнім часам з’яўляецца і Брэсцкая мытня, якая перадала ўжо не адзін дзясятак каштоўнасцей. У сярэднім фонд палацыка папаўняецца амаль на 500 прадметаў штогод... Што ж можна ўбачыць на новай выставе? Першым, як і належыць, на ўваходзе вас сустрэне масіўны дзвярны званочак у выглядзе каня. Дз
Рэцэпты на Біс: мясныя аладкі з грыбамі

Рэцэпты на Біс: мясныя аладкі з грыбамі

Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад вядучага спецыяліста па ідэалагічнай рабоце ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Марыны Гамолка. Гэтая страва быццам бы і мясная, а быццам і грыбная. Атрымліваецца вельмі смачна. Інгрэдыенты: курынае філе — 250 гр, свіны фарш — 250 гр, абсмажаныя з цыбуляй грыбы — 400-500 гр, морква — 1 шт., яйка — 1 шт., крухмал — 2-3 ст. лыжкі, маянэз — 4-5 сталовых лыжак, кетчуп — палова чайнай лыжкі, соль і спецыі на смак. Прыгатаванне: Курынае філе нарэзаць кубікамі. Дадаць фарш, абсмажаныя грыбы, пацёртую моркву, крухмал, соль і спецыі, маянэз, кетчуп, убіць яйка і ўсё перамяшаць. Выпякаць на патэльні, як тоўстыя аладкі. Смачна есці!
В Пружанской ЦРБ открылись кабинеты ЛФК и физиотерапии с новым оборудованием

В Пружанской ЦРБ открылись кабинеты ЛФК и физиотерапии с новым оборудованием

Здоровье, Новости
Урачыстае адкрыццё кабінетаў ЛФК і фізіятэрапіі прайшло ў мінулую суботу з удзелам ганаровых гасцей. Абсталяванне, прызначанае для аздараўлення, лячэння і рэабілітацыі дзяцей і дарослага насельніцтва, было набыта, дзякуючы рэалізацыі Пружанскай райбальніцай мясцовай ініцыятывы «Здароўе чалавека — заклад здаровай нацыі» ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). Як зазначыў падчас прывітальнай прамовы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Кудравец, адкрыццё сучасных кабінетаў — важная і прыемная падзея для Пружан. «Калі ў цэлым гаварыць пра 2017 год, ён аказаўся для рэгіёна дастаткова паспяховым: вельмі шмат зроблена ў сацыяльнай галіне», — засяродзіў увагу Мікалай