Пятница, 20 июля 2018

Месяц: октября 2017

Проверки РОЧС

Проверки РОЧС

Новости
30 октября 2017 года инспекцией надзора и профилактики Пружанского районного отдела по чрезвычайным ситуациям закончилась плановая проверка филиала Брестского республиканского унитарного предприятия электроэнергетики «Брестэнерго» «Агроэнерго Зеленевичи», расположенного в д. Зиновичи Пружанского района, на предмет соблюдения норм и правил пожарной безопасности. При обследовании филиала Брестского республиканского унитарного предприятия электроэнергетики «Брестэнерго» «Агроэнерго Зеленевичи» выявлены нарушения требований законодательства о пожарной безопасности, технических нормативных правовых актов системы противопожарного нормирования и стандартизации. Уровень противопожарной защиты зданий не в полной степени соответствует предъявляемым требованиям. Вместе с тем, большинств
В Пружанах ожидается сильный ветер. МЧС просит принять меры предосторожности

В Пружанах ожидается сильный ветер. МЧС просит принять меры предосторожности

Новости
В связи с неустойчивой погодой, порывистым сильным ветром, во избежание случаев повреждения транспорта и травмирования людей при падении деревьев и конструкций просим не размещать автотранспортные средства на стоянку и не находиться во время сильного ветра вблизи потенциально опасных деревьев и конструкций.
Льготное строительство: сделай всего один шаг к мечте!

Льготное строительство: сделай всего один шаг к мечте!

Актуально
Сваё жыллё? Зрабі да мары адзін крок! З 6 жніўня ўступіў у сілу Указ №240 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў», згодна з якім уведзены новы від дапамогі — дзяржаўныя субсідыі — сацыяльным катэгорыям беларусаў, якім патрэбна палепшыць жыллёвыя ўмовы. Варта адзначыць, што з новым нарматыўным дакументам значна пашырыліся магчымасці займець новае або рэканструяваць старое жыллё. І пры гэтым, як сцвярджаюць эксперты, амаль што бясплатна, дзякуючы дзяржаўнаму фінансаванню. Паспрабуем разабрацца, якія перавагі і шанцы атрымліваюць жыхары менавіта нашага раёна. У першую чаргу, Указ №240 накіраваны на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетных сем’яў. І цяпер такая магчымасць, як паведамляе намеснік старшыні райвыканкама
Поздравляем Департамент охраны: службе — 65 лет!

Поздравляем Департамент охраны: службе — 65 лет!

Актуально, Новости, Профессия
Сёння пад наглядам Пружанскага аддзела Дэпартамента аховы знаходзіцца па раёне амаль 400 аб’ектаў: гэта каля 200 кватэр і больш за 170 аб’ектаў рознай формы ўласнасці. Варта адзначыць, што менавіта супрацоўнікі службы аховы аднымі з першых прыбываюць на дапамогу пацярпелым: практычна кожныя суткі адбываецца па некалькі трывожных выклікаў, выездаў на званкі, якія паступаюць у дзяжурную міліцэйскую службу «102». Заўсёдная гатоўнасць прыйсці на дапамогу пацярпелым адрознівае работу людзей, якія носяць на шэўроне кіцеля выяву савы. — Ахова — адна з самых дынамічных службаў міліцыі, — гаворыць начальнік Пружанскага аддзела Дэпартамента аховы Алег Акуневіч. — Падраздзяленне валодае тэхнічнымі навінкамі, укараняе сучасныя падыходы для захавання бяспекі. Пацверджаннем таго, што ў Пру
Поздравляем с Днем автомобилиста и дорожника!

Поздравляем с Днем автомобилиста и дорожника!

Актуально, Профессия
Большасць дарог на тэрыторыі нашага раёна абслугоўвае ДРБУ-140. І бягучы год, як зазначае дырэктар дарожнай арганізацыі А.В.Субота, можна лічыць самым «ураджайным» у плане абнаўлення дарожнай сеткі на Пружаншчыне. — На рэалізацыю планаў гэтага года нам было выдзелена 2,5 мільёна рублёў, і мы іх асвоілі з апераджэннем графікаў,— паведамляе Аляксандр Васільевіч.— Усе планы былі распрацаваны на цэлы год, але мы справіліся практычна за 10 месяцаў. Дзякуючы гэтаму змаглі прыступіць да рэалізацыі работ па асобных дагаворах, напрыклад, працуем ужо на добраўпарадкаванні тэрыторыі машыннага двара ААТ «Велікасельскае Агра». Потым прыступім да рамонту вуліц у вёсках Арабнікі і Белы Лясок. — На якія мэты былі патрачаны гэтыя сродкі? — Выкананы бягучы рамонт 5,6 кіламетраў дарогі Дабучын-Труханаві
Не жди! Подпишись на нашу газету и получи ценный приз!

Не жди! Подпишись на нашу газету и получи ценный приз!

Актуально, Подписка
  Правілы правядзення рэкламнай гульні "Падпіска з поспехам" Сапраўдныя Правілы правядзення рэкламнай гульні "Падпіска з поспехам", накіраванай на стымуляванне падпіскі на газету на першы квартал або першае паўгоддзе 2018 года, рэалізуемай на тэрыторыі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, распрацаваныя ў адпаведнасці з Палажэннем аб правядзенні рэкламных гульняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2003 №51. Агульныя палажэнні. 1.1. Арганізатарам рэкламнай гульні з'яўляецца УРГ "Раённыя будні" і праграмы радыёвяшчання "Пружанскае раённае радыё" (далей -- Арганізатар), УНП 200027014. Юрыдычны адрас: Рэспубліка Беларусь, 225133, Брэсцкая вобл., г.Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 78. 1.2. Назва рэкламнай гульні -- "
Адданы сын навукі: 16 верасня не стала Міхаіла Міронавіча Мартынюка

Адданы сын навукі: 16 верасня не стала Міхаіла Міронавіча Мартынюка

Профессия
– Дзядуля, чаму, калі сонца заходзіць, неба становіцца чырвоным? Неба ж блакітнае! – Ты добры назіральнік, Паўлік! Вырасцеш вялікім, станеш, як я, фізікам і сам адкажаш на гэтае пытанне... На жаль, Міхаілу Міронавічу Мартынюку, навукоўцу з сусветным імем, не наканавана даведацца, кім стане яго ўнук... Доктар фізіка-матэматычных навук, ганаровы прафесар Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў, вядомы краязнаўца, адзін з тых знакамітых ураджэнцаў Пружаншчыны, дзякуючы якім наш край называюць “залатым россыпам”, памёр сорак дзён таму... У яго жыцці было шмат крутых паваротаў. І ўдары лёсу былі жорсткімі... Дзяцінства Нарадзіўся Міхаіл Міронавіч 20 снежня 1925 года ў в. Ліхачы ў сям'і простага селяніна, нястомнага хлебароба, сталяра, пчаляра Мірона Мікалаевіча Мартынюка. Бацька быў ап
У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася новая выстава і прайшоў мастацкі пленэр

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася новая выстава і прайшоў мастацкі пленэр

Культура, Новости, Палацык
Здаецца, што раней я не бачыла Палацык у такой восеньскай  ілюмінацыі фарбаў: золата і рубіны лісця, ізумруд і малахіт кастрычніцкага неба, і ён – белы мадэрновы сталактыт… І ўсё гэта дзякуючы мастакам, якія прыехалі ў Пружаны на штогадовы пленэр, – сябрам арт-суполкі “Абуджэнне”: Яўгену Шунейка, Васілю Грыневічу, Анатолю Маразюку і Андрэю Лычкоўскаму. Пра апошняга трэба распавесці падрабязней, бо акурат у мінулую нядзелю ў палацыку адкрылася яго персанальная выстава – “Прысвячэнне Пружаншчыне”. Творца нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Яршы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Вышейшую мастацкую адукацыю атрымаў у Маскоўскім народным універсітэце мастацтваў імя Крупскай. Потым вучыўся ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.Сёння Андрэй Міхайлавіч – вядомы ма
Стал доступен  выход на сайты  исполкомов Брестской области посредством кириллических символов.

Стал доступен выход на сайты исполкомов Брестской области посредством кириллических символов.

Актуально
Главным управлением идеологической работы, культуры и по делам молодежи  Брестского облисполкома была проведена работа по получению синонимичных  доменных имен интернет-ресурсов районных сполнительных комитетов,  входящих в структуру сайта облисполкома, благодаря чему стал доступен  выход на указанные сайты  посредством кириллических символов. Так, чтобы зайти на сайт облисполкома, вместо brest-region.gov.by можно набрать "брест-регион.бел", а чтобы попасть на районную страницу, теперь достаточно набрать наименование райцентра с расширением ".бел"  Стали доступны адреса:  барановичи.бел  береза.бел  ганцевичи.бел  дрогичин.бел  жабинка.бел  иваново.бел  ивацевичи.бел  каменец.бел
Новый директор Ружанского музея: «Ставка — на новые формы работы»

Новый директор Ружанского музея: «Ставка — на новые формы работы»

Новости, Профессия, Ружанские мотивы
У верасні калектыў музея «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» узначаліў новы кіраўнік. Дырэктарскую пасаду заняла Крысціна Глушко.  Крысціна Генадзьеўна — ураджэнка Пружан. Скончыла СШ №5. Спецыяльнасць «Турызм і гасціннасць» атрымала ў Гродзенскім універсітэце імя Я.Купалы. Працоўную дзейнасць пачынала экскурсаводам у ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча», некаторы час з’яўлялася старшым навуковым супрацоўнікам у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». У Ружанах спецыяліст па турызме працуе каля двух гадоў. Гаворачы пра апошнія паказчыкі дзейнасці калектыву музея, Крысціна Глушко зазначае: «Колькасць турыстаў з пачатку года вырасла ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам: за дзевяць месяцаў у нас пабывала больш за 13 тысяч наведвальнікаў, за леташні перыяд гэта
Лысковский аптекарь: «Медик обязан помогать людям даже ночью!»

Лысковский аптекарь: «Медик обязан помогать людям даже ночью!»

Здоровье, Новости, Ружанские мотивы
Лыскаўская аптэка, бадай, нічым не саступае гарадскім: ні пералікам лекавых прэпаратаў, якія тут ёсць у асартыменце, ні ўтульнасцю, створанай у памяшканні, ні атмасферай добразычлівасці, якую вось ужо каля трыццаці гадоў падтрымлівае Святлана Гавейна. Шмат гадоў таму дзед параіў юнай Святлане, якая вось-вось павінна была атрымаць школьны атэстат: «Звяжы свой лёс з высакароднай справай — медыцынскай. Выбар, вядома, за табой, але мне вельмі хацелася б, каб мая ўнучка стала зубным урачом альбо аптэкарам». Дзяўчына спыніла свой выбар на апошнім. У 1983 годзе, калі скончыла Магілёўскае медыцынскае вучылішча, Святлана Фёдараўна атрымала размеркаванне ў Лыскава. Як прызнаецца сёння, думала, што едзе на некалькі гадоў, але засталася на ўсё жыццё. З той пары прайшло столькі часу, што мясц
Завхоз Лысковской школы: «Добро, сделанное людям, вернется к вам в старости»

Завхоз Лысковской школы: «Добро, сделанное людям, вернется к вам в старости»

Новости, Ружанские мотивы, Сельское хозяйство
«Адказны, сумленны, уважлівы да людзей чалавек, — жыхар Лыскава, які патэлефанаваў у рэдакцыю, не шкадаваў эпітэтаў у адрас свайго аднавяскоўца. — Ён нават бульбу дапамагае старым капаць». Пасля пераканаўчых аргументаў нашага чытача-пенсіянера мы проста былі вымушаны знайсці магчымасць, каб з’ездзіць у аграгарадок і сустрэцца з тым самым Васілём Якаўчуком, якому так удзячны вяскоўцы. Калі ўбачыў журналістаў, сціплы загадчык гаспадаркі Лыскаўскай школы быў шчыра здзіўлены ўвагай да яго персоны. Але, безумоўна, яму прыемна было даведацца, што прычынай усяму — павага і аўтарытэт сярод аднавяскоўцаў. «А хіба магчыма жыць інакш сярод людзей, многія з якіх цябе памятаюць яшчэ дзіцём? Спадзяюся, калі старасць прыйдзе да мяне, гэтае дабро вернецца», — тлумачыць сваю бескарыслівасць сам сура
В Пружанах родился «ребенок мира»!

В Пружанах родился «ребенок мира»!

Новости
У гэтыя чароўныя дзянькі бабінага лета па ўсёй краіне праходзіць штогадовая міжнародная акцыя «Дзіця міру». У мінулую сераду разам з асаблівым цяплом і яркім сонцам прыйшла яна і ў Пружаны. Традыцыйна вось ужо які год запар па ініцыятыве раённага аддзялення грамадскай арганізацыі «Беларускі фонд міру» прымаюць віншаванні мамы і таты, дзеткі якіх з’явіліся на свет 21 верасня, у Міжнародны дзень міру. У гэты дзень у нашым горадзе нарадзілася толькі адно дзіця – прыгожы ружовашчокі хлопчык Данііл. Цудоўныя кветкі, памятныя прызы і падарункавы сертыфікат на суму 50 рублёў былі ўручаны яго бацькам Аляксандру Міхайлавічу і Дар’і Ігараўне Пакалам. Абодва працуюць на Пружанскім ільнозаводзе: тата — начальнікам вытворчасці, а мама — сакратаром. З вуснаў старшыні раённага аддзялення Бел
ОАО «Пружанское»: «На витамины налегай!»

ОАО «Пружанское»: «На витамины налегай!»

Сельское хозяйство
ААТ «Пружанскае» — адзіная гаспадарка ў раёне, якая спецыялізуецца на вырошчванні агародніны. Апошнія гады пад агароднымі культурамі тут занята паўсотні гектараў. Сёлета вырошчваліся традыцыйныя морква, буракі і капуста. — У бягучым годзе ў нас пад сталовымі буракамі было занята 25 гектараў зямель, пад морквай —15, пад капустай — 10 гектараў, — гаворыць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства П.В.Федасюк. Вырошчванне і асабліва ўборка агародніны — справа працаёмкая, якая патрабуе рабочых рук. Нават нягледзячы на тое, што гаспадарка некалькі гадоў таму набыла камбайн для механізаванай уборкі морквы і буракоў. Што датычыцца сёлетняга ўраджаю агародніны, то ён у параўнанні з мінулым годам  атрымаўся больш важкім. Калі ў мінулым годзе капуста не ўдалася, то сёлета гэта культура
Он спас человека и получил заслуженную награду

Он спас человека и получил заслуженную награду

Новости
Мінулы цёплы сезон не прайшоў без трагічных выпадкаў на вадзе: у раёне загінулі тры чалавекі. Практычна ўсе яны былі ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. І гэтая сумная статыстыка, як зазначае старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Ю.М.Амельянчук, магла б яшчэ папоўніцца. Па той жа прычыне.  Вечарам другога жніўня на беразе гарадскога басейна адпачывала кампанія. Як водзіцца, пасля выпітага захацелася памерацца спрытам, «у каго рукі даўжэйшыя і дужэйшыя». Жыхар в.Стараволя вырашыў у якасці доказу сваёй сілы пераплыць вадаём. І калі вяртаўся назад, то сілы пакінулі яго: мужчына пачаў тануць. Ніхто з кампаніі не адважыўся ратаваць таварыша, і толькі невядомы гараджанін кінуўся на дапамогу пацярпеламу. Як потым стала вядома, Д.В.Шчарбук разам з сям’ёй гуля