Вторник, 20 февраля 2018

День: 07.09.2017

Фотофакт: вот такую клумбу создали пружанские цветоводы в Давид-Городке

Фотофакт: вот такую клумбу создали пружанские цветоводы в Давид-Городке

Актуально, Фотофакт
У дзясяты раз работнікі зелянгаса КУВП «Камунальнік» упрыгожвалі «сталіцу» абласных Дажынак. Сёлета гонар праводзіць свята выпаў Давыд-Гарадку. Менавіта там шчыравалі нашы работнікі. Як вынік, на галоўнай плошчы з’явілася клумба «Кветкавы калейдаскоп». На яе стварэнне пайшло 6,5 тысячы штук аксамітак, бягоній, сальвій, пятуній і іншых кветак. За такую разнастайнасць наш зелянгас, хоць і не ўвайшоў на гэты раз у лік абсалютных пераможцаў, але адзначаны дыпломам «За лепшы асартымент расады». Фота Паўла КУНІЦКАГА.
Заметки из сакВОЯЖа: свидание с Рогнедой

Заметки из сакВОЯЖа: свидание с Рогнедой

Актуально
У старажытнае Заслаўе мы трапілі выпадкова. Ездзілі на “Лінію Сталіна” — паглядзець рэканструкцыю танкавага бою часоў Вялікай Айчыннай вайны. І на зваротным шляху збочылі з шашы, каб павітацца з горадам, заснаваным больш за 10 стагоддзяў таму князем кіеўскім Уладзімірам Святаслававічам. Не, не так, з горадам, дзе жыла жонка Уладзіміра апальная княгіня Рагнеда і іх сын Ізяслаў. Усе падручнікі гісторыі расказваюць аб сумным лёсе дачкі полацкага князя Рагвалода. Ганарлівая палачанка адмовілася стаць жонкай Уладзіміра, сына рабыні, але сіла сілу пераламіла. “Рабічыч” заваяваў Полацк, самым жорсткім чынам адпомсціў за свае прыніжэнні і... увайшоў у гісторыю як хрысціцель Русі. Не хочацца верыць мінулагодняму расійскаму фільму “Вікінг”, у якім зроблена спроба сучаснымі кінематаграфічнымі с
Собрали урожай и приготовили ризотто. В отделении дневного нахождения молодых инвалидов новое увлечение

Собрали урожай и приготовили ризотто. В отделении дневного нахождения молодых инвалидов новое увлечение

Актуально
Пра тое, што ў аддзяленні дзённага знаходжання маладых інвалідаў, што знаходзіцца ў пасёлку Сонечны, збіраюцца восенню сабраць свой ураджай, мы пісалі яшчэ вясной. А днямі журналістаў запрасілі ацаніць намаганні калектыву. Нагадаем, што адкрыццё працоўнай майстэрні “Цуды цяплічныя” стала магчыма дзякуючы ААТ “Пружанскі малочны камбінат” і “Пружанскі райаграсэрвіс”, якія выдзелілі сродкі і дапамаглі ўладкаваць прыцяплічную тэрыторыю. А вось усе астатнія работы, нягледзячы на фізічныя цяжкасці, маладыя людзі выконваюць самі. Пад пільным кіраўніцтвам  інструктара па працатэрапіі Ганны Пятроўны Кныш хлопцы і дзяўчаты рыхтавалі глебу, вырошчвалі расаду, перасаджвалі яе ў цяпліцу, палівалі, вытрымлівалі тэмпературны рэжым. Цяпер у аддзяленні растуць свае памідоры, перцы некалькіх сартоў