Вторник, 20 февраля 2018

День: 06.09.2017

Пружанка Анна Зубкова попала в ТОП-12 сильнейших спортсменок мира на юношеском  ЧМ в Найроби

Пружанка Анна Зубкова попала в ТОП-12 сильнейших спортсменок мира на юношеском ЧМ в Найроби

Молодёжный клуб, Спорт
Наша газета расказвала ўжо, што ў ліпені ў афрыканскім горадзе Найробі прайшоў чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат. У спаборніцтвах прымала ўдзел больш за 800 спартсменаў з 131 краіны. У складзе зборнай каманды Беларусі была і наша зямлячка Ганна Зубкова. Дзяўчына выступала ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 5000 метраў і трапіла ў топ-12 мацнейшых спартсменак свету. Пазаўчора ў дзіцячай бібліятэцы адбылося ўшанаванне спартсменкі. У зале сабраліся трэнеры ДЮСШ №1, навучэнцы і родныя Ганны. Адкрыў мерапрыемства намеснік дырэктара ДЮСШ №1 А.П.Аскерка, які расказаў прысутным аб апошніх поспехах выхаванцаў школы. У прыватнасці, шэсць чалавек з’яўляюцца навучэнцамі вучылішчаў алімпійскага рэзерву, адзін займаецца ў Мінску ў ЦАР па футболе. Чатыры выхаванцы ўваходзяць у скл
Магазин «Карамелька» поздравил победителя фотоконкурса

Магазин «Карамелька» поздравил победителя фотоконкурса

Подписка
У канцы жніўня завяршыўся наш чарговы фотаконкурс, які праводзіўся на сайце газеты. На гэты раз мы выбіралі самага абаяльнага аматара салодкага. Традыцыйна ў фінал выйшлі 10 чалавек, а безумоўным лідарам стаў Уладзіслаў Ткачук, фота якога даслала мама Валерыя. З 556 галасоў ажно 180 набралі Ткачукі, за што і атрымалі салодкі прыз ад нашага спонсара — магазіна «Карамелька». Вялікі дзякуй усім за ўдзел, яшчэ раз віншуем пераможцу і запрашаем сачыць за навінамі ў нашых групах у сацыяльных сетках. Новы конкурс ужо хутка! На здымку: Улад з мамай Валерыяй і татам Віктарам.
СТО ФПР «Кооптранс» предлагает транспортные и ремонтные услуги

СТО ФПР «Кооптранс» предлагает транспортные и ремонтные услуги

Реклама
СТА ФПР “Кааптранс” аказвае паслугі насельніцтву і юрыдычным асобам: - дыягностыка хадавой часткі – БЯСПЛАТНА; - індывідуальны заказ запасных частак; - зварачныя работы (кузаўныя работы, рамонт глушыцеляў); - рамонт пярэдняй і задняй падвесак; - праверка развалу-сыходжання; - замена маслаў і ахаладжальнай вадкасці; - праверка СО і СН; - замена рамянёў газаразмеркавальнага механізма; - рамонт рухавікоў; - паслугі шынамантажу для легкавых і грузавых аўтамабіляў. ************************ Транспартныя паслугі (перавозка грузаў ад 1,5 да 20 тон). Тел. 2-14-49. Ёсць у наяўнасці ізатэрмічныя фургоны, бартавыя (сама-звалы), рэфрыжэратары. ************************ Паслугі трактара: пагрузка грунту, перавозка дроў, брыкету, пагрузка металалому. Тэл. 2-14-49. ************************
По два года получили щерчовские «коллекторы», которые вывезли должника в лес в багажнике и избили

По два года получили щерчовские «коллекторы», которые вывезли должника в лес в багажнике и избили

Происшествия
У адным з нумароў «раёнкі» расказвалася ўжо аб «подзвігах» двух самазваных «калектараў» з вёскі Шчарчова. Падчас следчых дзеянняў былі ўстаноўлены ўсе падрабязнасці гэтай гісторыі. Жыхар Шчарчова рабіў пакупкі ў мясцовым магазіне, але грошай не хапала і ён прасіў прадаўца адпускаць тавар «на вексель». У выніку сума запазычанасці дасягнула амаль 500 рублёў, і прадавец справядліва запатрабавала вярнуць доўг. А як гэта зрабіць, калі грошай няма і невядома, калі яны з’явяцца? Аб гэтым даўжнік сумленна паведаміў жанчыне. Тая паскардзілася на сваю даверлівасць сужыцелю, і апошні вырашыў дамагчыся праўды: разам са сваім сябрам правесці «калектарскую зачыстку» даўжніка. Спачатку яны пераконвалі мужчыну словамі, потым — кулакамі, а затым вырашылі зрабіць, як у класічным баевіку: звязанага даўжн
В Давид-Городке наградили лучших тружеников села. Областные «Дожинки-2019» пройдут в Ружанах

В Давид-Городке наградили лучших тружеников села. Областные «Дожинки-2019» пройдут в Ружанах

Новости, Сельское хозяйство
Пасля натхнёнай бітвы за ўраджай, калі ўбраная з палёў збажына паспяхова перавезена ў засекі, шчырыя вясковыя працаўнікі могуць перавесці дыханне, адпачыць і падвесці вынікі зробленага. Гэта і адбылося на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2017”, які ў мінулую суботу гасцінна прымаў Давыд-Гарадок, што на Століншчыне. Адметна, што першы  абласны хлебаробчы фестываль-кірмаш, які прайшоў у Століне ў 1997 годзе,  праз дваццаць гадоў менавіта на гэтай зямлі зноў паклаў добрую традыцыю правядзення “Дажынак” ужо ў малых гарадах. Давыд-Гарадок стаў першым у гэтым спісе. Як паведаміў старшыня абласнога выканаўчага камітэта А.В.Ліс, у наступным годзе абласныя “Дажынкі” будуць праведзены ў Высокім, а ў 2019 годзе пройдуць у г.п.Ружаны.  Варта аддаць належнае гаспадарам, якія
Перспективы республики на примере одного района: премьер-министр Андрей Кобяков ознакомился с предприятиями Пружанщины

Перспективы республики на примере одного района: премьер-министр Андрей Кобяков ознакомился с предприятиями Пружанщины

Новости, Экономика
Разнастайнай і пазнавальнай назваў сваю паездку па Пружанскім раёне Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў. Асноўнай яе мэтай было азнаямленне з планам выканання даручэнняў Прэзідэнта краіны па развіцці інфраструктуры аграгарадкоў, эфектыўнасці мадэрнізацыі льногаліны і заканчэнні праграмы ўзвядзення малочнатаварных фермаў і будаўніцтва траншэй для захоўвання сянажнай (сіласнай) масы. Андрэя Уладзіміравіча асабліва цікавіла, як названыя мерапрыемствы выконваюцца ў аддаленых ад цэнтра рэгіёнах. Спачатку Прэм‘ер-міністр А.У.Кабякоў разам з губернатарам вобласці А.В.Лісам і старшынёй райвыканкама М.М.Крэйдзічам пабывалі ў аграгарадку Лінова. З інфармацыяй аб яго развіцці гасцей пазнаёміла старшыня мясцовага сельвыканкама Т.М.Мардань. Прэм’ер-міністра цікавілі пытанні ўзвядзен