Суббота, 16 декабря 2017

День: 11.08.2017

ПМК 29: Строители всегда стремятся вверх

ПМК 29: Строители всегда стремятся вверх

Новости, Профессия
Паважаныя працаўнікі будаўнічага комплексу Пружаншчыны, ветэраны галіны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём будаўніка! Ад вынікаў вашай стваральнай працы шмат у чым залежыць дынамічнае развіццё эканомікі. Нягледзячы на некаторыя праблемы ў развіцці галіны, прад-прыемствы будаўнічага комплексу Пружаншчыны дастаткова актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі дзяржаўных праграм і праектаў, робяць уклад у развіццё рэгіёна. У будаўнічым комплексе раёна працуюць спецыялісты высокай кваліфікацыі, сапраўдныя працаўнікі і стваральнікі. Вам пад сілу ўвасобіць у жыццё новыя архітэктурныя рашэнні і сучасныя тэхналогіі будаўніцтва, захаваць для нашчадкаў гістарычную спадчыну, рэалізаваць мары людзей пра камфортнае жыллё, аб’екты працы і адпачынку. Ад душы віншуем з прафесійным святам усіх
Пружанский район одним из первых намолотил 100 тысяч тонн зерна!

Пружанский район одним из первых намолотил 100 тысяч тонн зерна!

Новости, Сельское хозяйство
У чацвер сельскія працаўнікі Пружаншчыны аднымі з першых у вобласці і нават краіне намалацілі 100 тысяч тон збожжа! Ёсць гаспадаркі, якія, нягледзячы на капрызы надвор’я, атрымліваюць стабільна высокія ўра-джаі асноўных сельгаскультур. Безумоўна, у лік іх уваходзіць і ААТ «Мурава». Сёлета тут атрыманы выдатны ўраджай рапсу. З кожнага гектара сабрана ў сярэднім па 40,7 цэнтнераў алейнага насення пры валавым зборы 407 тон. Радуе і збожжавы палетак. Гаспадарка за два тыдні практычна завяршыла жніво. Сабрана 7,8 тысячы тон збожжа пры ўраджайнасці 54 цэнтнеры з гектара. Асабліва парадавалі жыта, авёс, пшаніца і трыцікале. Дырэктар ААТ «Мурава» П.М.Білецкі на ўмовы сёлетняга жніва не скардзіцца, але мы ведаем, што яны былі няпростымі. Асобныя палеткі, расказвае Пётр Мікалаевіч, пасля даж
Художественный взгляд на Пружаны. В городе прошел ІІІ Международный пленэр памяти Станислава Жуковского

Художественный взгляд на Пружаны. В городе прошел ІІІ Международный пленэр памяти Станислава Жуковского

Культура
Мастакі-перадзвіжнікі пасля двухтыднёвага пленэра пакінулі Пружанскі раён і ўжо прыступілі да другой яго часткі, якая пройдзе ў расійскім Выбаргу. Мастакі не першы раз збіраюцца на Пружаншчыне. Па запрашэнні і ініцыятыве Святланы і Іосіфа Машкалаў трэці год запар госці наведваюць радзіму Станіслава Жукоўскага, каб ушанаваць яго памяць, пагутарыць з аднадумцамі і ўдасканаліць сваё майстэрства. Сёлета пад дахам экасядзібы “Жураўлінае” сабраліся дзевяць творцаў, некаторыя з іх прымаюць удзел у пленэры кожны год. Напрыклад Наталля Касцючэнка, мастачка з Ульянаўскай вобласці Расіі, прыехала ў Пружаны ў трэці раз. Яна ўпэўнена, што мясцовую прыгажосць можна пераносіць на палатно, стоячы на адным месцы: маўляў, так наўкола прыгожа, што толькі паварочвайся ў розныя бакі. Як іншыя мастакі,
70-летняя пружанка уснула с сигаретой. Пенсионерка в реанимации

70-летняя пружанка уснула с сигаретой. Пенсионерка в реанимации

Происшествия
Жанчына заснула з запаленай цыгарэтай... Менавіта гэта называюць прычынай пажару, які адбыўся вечарам 10 жніўня ў адной са шматпавярховак па вуліцы Будаўнічай. Аб здарэнні паведамілі суседзі, якія знайшлі параненую 70-гадовую жанчыну на лесвіцы пад'езда і выклікалі адразу міліцыю і хуткую дапамогу. Было ўстаноўлена, што траўмы пацярпелая атрымала з-за таго, што заснула на кухні з запаленай цыгарэтай, ад якой спачатку загарэлася аддзелка, а потым мэбля. На абпаленым стале засталіся і пустыя бутэлькі з-пад спіртнога. Сама пацярпелая с сур'ёзнымі апёкамі 3-й і 4-й ступені практычна ўсёй паверхні цела зараз знаходзіцца ў рэанімацыі, дзе за яе жыццё змагаюцца ўрачы. Алег Сідарэнка.
За сутки в Пружанах произошло два ДТП с участием велосипедистов

За сутки в Пружанах произошло два ДТП с участием велосипедистов

Происшествия
Адно за адным сутыкненні аўтамабіляў з веласіпедыстамі адбыліся на гарадскіх вуліцах дзявятага і дзясятага жніўня. Спачатку вечарам пад колы аўто, якім кіраваў жыхар в.Шчарчова, трапіў нецвярозы веласіпедыст: ён вырашыў пераехаць вуліцу Пушкіна непасрэдна перад машынай. Прычым адбылося ДТЗ літаральна ў дзясятку метрах ад пешаходнага пераходу. Пацярпелы з моцнымі траўмамі зараз знаходзіцца ў рэанімацыі. Ранкам дзясятага жніўня такое ж сутыкненне адбылося на вуліцы Гастэла. Жыхар горада не пераканаўся ў адсутнасці аўтамабіля за паваротам, выехаў на веласіпедзе на паласу сустрэчнага руху, дзе ў лоб сутыкнуўся з аўтамабілем, якім кіраваў таксама гараджанін. Веласіпедыст з траўмамі трапіў у бальніцу. Сяргей Мышкевіч, старшы інспектар ДПС.