Воскресенье, 15 июля 2018

Месяц: августа 2017

В Кринице прошел районный этап проекта «Властелин села». На область едет семья Гайдук с ОАО «Ружаны-Агро»

В Кринице прошел районный этап проекта «Властелин села». На область едет семья Гайдук с ОАО «Ружаны-Агро»

Новости
Эх, жыў бы яшчэ мой дзядуля, жыла б мая бабуля, яны расказалі б вам… Не, не казку, а самую сапраўдную быль: як жылі і працавалі, як спявалі і сябравалі былыя вясковыя жыхары, тыя, колішнія «ўладары сяла»... Але сёння ў вёсцы жыццё ладзіцца па-іншаму, часам амаль па-гарадскому. І калі збіраюцца маладыя сем‘і паспаборнічаць ды талентамі памерацца, то наладжваюць з гэтай нагоды яркае шоу... Шумнае яркае мерапрыемства, якое адбывалася ў мінулую суботу ў вёсцы Крыніца, пахо-дзіла больш на казку: тут на пляцоўцы пад адкрытым небам, пад гарачым сонцам ды перад гледачамі, якія  зручна расселіся на дабротных лаўках з пушчанскага дуба, разгарнуліся раённыя спаборніцтвы ў рамках рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.Дзесяць маладых сем’яў з розных куткоў Пружаншчыны – ся
Безопасность мужчин в женских руках. Интервью с инженером по охране труда и технике безопасности ОАО «Мурава» Ниной Гавра

Безопасность мужчин в женских руках. Интервью с инженером по охране труда и технике безопасности ОАО «Мурава» Ниной Гавра

Профессия, Сельское хозяйство
Інжынер па ахове працы і тэхніцы бяспекі ААТ «Мурава» Ніна Іванаўна Гаўра — адна з нямногіх жанчын, якія займаюць падобныя пасады ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Яна, як кажуць, «мясцовая»: нарадзілася ў вёсцы Мурава ў сям’і, дзе выхоўвалася трое дзяцей. Бацька працаваў у тагачасным калгасе імя Калініна будаўніком, а маці — свінаркай. Закончыла Мураўскую СШ толькі з дзвюма «чацвёркамі» ў атэстаце (па пяцібальнай сістэме, зразумела). Падчас вучобы праяўляліся схільнасці да дакладных навук: ёй вельмі падабаліся фізіка і матэматыка, задачы па геаметрыі. Таму пасля школы дзяўчына вырашыла паступаць у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Выбрала спецыяльнасць «аўтаматызацыя птушкаводства», але... не набрала неабходнай колькасці балаў і не прайшла па конкурсу. Ніна не апусціл
Почему на дорогах страдают дети и как это исправить? Тревожная статистика и по Пружанскому району

Почему на дорогах страдают дети и как это исправить? Тревожная статистика и по Пружанскому району

Происшествия
Тема детского дорожно-транспортного травматизма – одна из тех, которые получают наибольшее внимание со стороны Госавтоинспекции. В период летних каникул сотрудники ГАИ активно проводили разноплановую профилактическую работу в детских оздоровительных лагерях. А с началом нового учебного года продолжат изучать с детьми дорожную грамоту, используя как теоретические, так и практические методы работы Но несмотря на все предпринимаемые действия, на дорогах области продолжают страдать дети. Только за истекший период текущего года с участием несовершеннолетних зарегистрировано 24 дорожно-транспортных происшествия (далее – ДТП), в результате которых один ребенок погиб и 27 получили ранения различной степени тяжести. Рост количества ДТП с участием детей отмечается в Кобринском (+3), Брестском и П
Любовь с первого взгляда, или Как география помогла Владу стать студентом еще в январе

Любовь с первого взгляда, или Как география помогла Владу стать студентом еще в январе

Актуально, Молодёжный клуб, Профессия
Хутка студэнты займуць свае месцы ва аўдыторыях. Каб паступіць у ВНУ, многім з іх давялося не проста старанна вучыцца, а і наведваць рэпетытараў, здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне, шмат хвалявацца... А вось сёлетні выпускнік СШ №5 Уладзіслаў Папко ўжо ў студзені ведаў, што ён — студэнт. Што для гэтага спатрэбілася? З першага ўрока захапіцца геаграфіяй. Амаль штогод мы пішам пра вучняў настаўніка геаграфіі Юрыя Уладзіміравіча Леўчука, якія атрымліваюць дыпломы рэспубліканскага этапу алімпіяды і датэрмінова становіцца студэнтамі. Так было і сёлета, Уладзіслаў атрымаў дыплом трэцяй ступені і запрашэнне стаць студэнтам геафака БрДУ імя Пушкіна. — Глядзіце, як атрымліваецца, — дзеліцца Уладзіслаў, — Амаль усе мае аднакласнікі апошнія два гады займаліся з рэпетытарамі адразу па некалькі
Мухавец похорошел. Реку очистили от зарослей и … мусора

Мухавец похорошел. Реку очистили от зарослей и … мусора

Экология
Як паведаміў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А.В.Бушук, у сувязі з неабходнасцю навядзення парадку было прынята рашэнне аб ачыстцы рэчышча ракі Мухавец па ўсёй даўжыні яго праходжання праз горад — ад вуліцы Савецкай да вуліцы Макаранкі. Асноўныя работы на працягу двух тыдняў былі выкананы спецыялістамі і тэхнікай ААТ «Пружанскае ПМС». Уклалі свае сродкі і прынялі актыўны ўдзел у работах КУВП «Камунальнік», аўтапарк №11, ААТ «Рамбуд» г.Пружаны і ДЭУ-25. Па словах Аляксандра Вячаслававіча, рэчышча ачышчалася як ад расліннасці, так і ад смецця, якое назбіралася ў рэчцы з-за нядбайных гараджан. Цяпер Мухавец мае чысты «твар», што адразу заўважылі аматары рыбнай лоўлі, якія з’явіліся ўздоўж яго берагоў. Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).
Фотафакт: буслы на палацыку

Фотафакт: буслы на палацыку

Фотофакт, Экология
...А як маё сэрца шчымела ў смузе – У вырай пачаў ён збірацца, Стаяў, задумёны, на доўгай назе, Як флюгер на панскім палацы. Пятрусь Броўка. Прайшоў Яблычны Спас... Як кажуць у народзе, “восень хутка прыйдзе да нас”. Нават паветра ўранку і вечарам пачынае пахнуць восенню. Халодны подых яе першымі адчулі на сабе птушкі, таму і пачалі збірацца ў вырай, каб ляцець услед за цяплом. Буслы сталі злятацца ў чародкі, прычым, не толькі на палетках і ўзгорках, а нават у гарадах, паблізу чалавека. Вось і напрыканцы мінулага тыдня наведвальнікі гарадскога парка і жыхары бліжэйшых вуліц назіралі надзвычай прыгожую з’яву. Увечары палацык і суседнія дрэвы аблюбавалі дзясяткі два гэтых спрадвечна беларускіх птушак. І настаў сапраўдны бусліны час... Як у казцы, буслы праводзілі дзіўныя невытлум
Роза по имени Вера. К 140-летию последней владелицы Пружанского палацыка Веры Клейнмихель (Заключение)

Роза по имени Вера. К 140-летию последней владелицы Пружанского палацыка Веры Клейнмихель (Заключение)

Актуально, Палацык
Цвёрдая вера Крыніца шчырай веры і павагі графіні Веры Уладзіміраўны Кляйнміхель да простага чалавека, які стаяў значна ніжэй за яе на сацыяльнай лесвіцы, хавалася ў яе выключнай набожнасці, прывітай бацькамі, і амаль спартанскім выхаванні, атрыманым ёй. Удумайцеся толькі! Шкляначка ледзяной гарбаты з вялікім кавалкам цукру лічылася ласункам і прыводзіла графскіх (!) дзяцей у захапленне. Найвялікшай падзеяй для іх было, калі да чаю ў суботу падавалі яшчэ і варэнне, каб не саслабець да нядзельнага прычасця. За гэтым бедным сняданкам выхавальнік чытаў дзецям жыціі святых, святкаванне якіх прыпадала на гэты дзень. А пасля яны ішлі да маці, якая чытала ім уголас Евангелле і Апостал. Нават і не ведаю, дзе сёння можна сустрэць падобную практыку. Хіба што ў манастырах ды, магчыма, у дынастычны
В центре внимания — дети. Сотрудники МЧС проверят учебные заведения

В центре внимания — дети. Сотрудники МЧС проверят учебные заведения

Новости
У перыяд з 21 жніўня па 22 верасня ў рэспубліцы праходзіць акцыя "У цэнтры ўвагі -- дзеці!", прымеркаваная да пачатку вучэбнага года і накіраваная на прафілактыку надзвычайных здарэнняў з малалетнімі. На тэрыторыі Пружанскага раёна ў рамках гэтай акцыі запланаваны мерапрыемствы, падзеленыя на тры этапы. Спачатку яны адбудуцца на аб'ектах гандлю, потым выратавальнікі наведаюць агульнаадукацыйныя установы Пружаншчыны, а затым -- дзіцячыя садкі. Сяргей Клімовіч, інспектар РАНС.
Взаимоуважение, терпение и любовь. Семья Бородовских из Новодворцов отпраздновала железную свадьбу

Взаимоуважение, терпение и любовь. Семья Бородовских из Новодворцов отпраздновала железную свадьбу

Актуально
Як пражыць у шлюбе 65 гадоў? Адказ на гэтае пытанне ведае сям’я Барадоўскіх з вёскі Навадворцы, якая ў ліпені адзначыла «жалезнае» вяселле. Сцяпан Пятровіч і Сцяпан Пятровіч і  Вольга Антонаўна Барадоўскія — мясцовыя жыхары: яна — з Руднікаў, ён — з Навадворцаў. Пазнаёміліся яны... на канюшні .— Як толькі ў нас стварылі калгас, я пайшоў туды працаваць конюхам, — успамінае пенсіянер.  — А я ж таксама пачынала працоўны стаж на канюшні, — уключаецца ў гаворку бабуля. — Калі прыйшла ў калгас, мне было 17 гадоў. Даглядала 35 коней. Цяжка даводзілася: гэта сёння нялёгкую ручную працу замяняе механізаваны працэс. На канюшні малады хлопец, які працаваў у Навадворцаўскай брыгадзе, і запрыкмеціў працавітую дзяўчыну. Нават пазнаёміцца са сціплай работніцай удалося не адразу.
Наш опрос: Нужно ли городу столько «лежачих полицейских»?

Наш опрос: Нужно ли городу столько «лежачих полицейских»?

Автобудни
Наталля: — Адназначна «за», бо лічу іх выдатным абмежавальнікам хуткасці аўтааматараў і памочнікам у падтрыманні бяспекі для пешаходаў. Прызнаюся, што некаторая доля нязручнасцей прысутнічае, але варта з гэтым прымірыцца. Таццяна: — Я не супраць штучных няроўнасцей, але не ў такой колькасці, як у нас. Напрыклад, на вуліцах Вінаградава і Янкі Купалы магло б быць і менш «ляжачых паліцэйскіх». Увогуле навошта іх ствараць на перасячэнні дарог, дзе разумны ведае, што трэба скідваць хуткасць? А неразумнага і перашкоды не спыняць. Святлана: — Іншых магчымасцей і сродкаў для скарачэння аварый на дарогах я не бачу. Як вадзіцелю мне, зразумела, лягчэй ездзіць па дарогах без няроўнасцей, але ніякіх значных цяжкасцей «ляжачыя паліцэйскія» не ствараюць. Аляксандр Віктаравіч: — Я поўнасцю п
Фотофакт: остановки есть, удобств нет

Фотофакт: остановки есть, удобств нет

Автобудни, Фотофакт
У рэдакцыю газеты звярнуліся дзве чытачкі, якія закранулі некаторыя праблемы, што існуюць на аўтобусных прыпынках у горадзе. —Некаторыя аўтобусныя прыпынкі зроблены такім чынам, каб дастаўляць не зручнасці пасажырам, а толькі непрыемнасці, — скардзяцца жанчыны. — Напрыклад, на прыпынку «Бальніца» па вуліцы Міцкевіча настолькі пабіты асфальт, што чалавек спатыкаецца і лёгка можа ўпасці, выходзячы з аўтобуса.  А на вуліцы Шашэйнай аднайменны прыпынак мае павільён, устаноўлены проста на зямлі. Падчас дажджу там збіраецца лужына, з-за якой схавацца пад дахам ад непагадзі ўвогуле немагчыма. Фота Сяргея Талашкевіча.
В Пружанах начали шить постельное белье для стран Евросоюза

В Пружанах начали шить постельное белье для стран Евросоюза

Новости, Экономика
Пружаны становяцца еўрапейскім вытворцам пасцельнай бялізны Яшчэ адно прадпрыемства пачало набіраць абароты ў Пружанах — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мішлюр». Гутарка аб яго адкрыцці вялася з канца мінулага года, калі па дапамогу да мясцовай улады звярнуліся заснавальнікі таварыства, сярод якіх былі і прадстаўнікі польскага бізнэсу лёгкай прамысловасці. Наша газета расказвала аб інтарэсе аднаго з буйных вытворцаў адзення і пасцельнай бялізны Рэспублікі Польшча да беларускага рынку з перспектывай выхаду на прасторы краін Мытнага саюза. Першапачаткова заснаванае разам з беларускімі бізнэсмэнамі ТАА «Мішлюр» арандавала вытворчыя плошчы ў Брэсце. Але аказалася, што значная колькасць работнікаў ездзіць сюды на работу з Пружан. Таму і вырашылі «пераехаць» у наш райцэнтр. Інве
Игры Разума: кубок сезона у «Детей Вассермана», первая победа «Лесной братвы» и фаер-шоу от «Лени Тюленя»

Игры Разума: кубок сезона у «Детей Вассермана», первая победа «Лесной братвы» и фаер-шоу от «Лени Тюленя»

Актуально
Друзья, вот и завершился наш первый полноценный сезон. Все 7 игр сыграны, награды обрели своих законных хозяев. А как это было, мы сейчас все подробно расскажем. Финал, как ни странно, собрал рекордно малое количество команд, которых в обойме насчиталось ровно 10. Оно и понятно, август – время отпусков. Тем не менее, по накалу и веселью, царившему в зале кафе «Посиделки», финал явно не уступил ни одной из ранних игр сезона. Самая главная интрига вечера заключалась в том, кто же поднимет над головой сезонный кубок. Шанс на это был больше у «Детей Вассермана» и они его не упустили. Провели хорошую уверенную игру, но заняли только второе место, однако, главных конкурентов в лице «Лень Тюленя» обошли и потому кубок по праву ваш!«Лень Тюленя» вошли в некий ступор с середине сезона и так и н
Еще одна трагедия на воде. В Ворониловичах утонул местный житель

Еще одна трагедия на воде. В Ворониловичах утонул местный житель

Происшествия
Гарачая летняя пара не абышлася без трагічных выпадкаў на вадзе. На сённяшні дзень па вобласці зарэгістравана 35 загінуўшых на вадаёмах Брэстчыны, сярод якіх пяцёра дзяцей. Адна з апошніх трагедый адбылася ў Пружанскім раёне, вечарам 19 жніўня. Жыхар вёскі Варанілавічы, 1976 г.н., у стане алкагольнага ап'янення вырашыў пакупацца ў мясцовым возеры, дзе купанне забаронена. Праз некаторы час рыбакі заўважылі, што мужчына знік і выклікалі выратавальнікаў. Цела загінуўшага знайшлі вадалазы Кобрынскай выратавальнай станцыі ў 20 метрах ад берага на глыбіне 2,2 метра. Раённае таварыства выратавання на водах у чарговы раз папярэджвае, што вада -- крыніца павышанай небяспекі, у першую чаргу, для тых, хто знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Таму распіццё спіртных напояў каля вады, а таксама