Вторник, 16 октября 2018

День: 20.07.2017

Пружаны и Клепачи среди самых благоустроенных населенных пунктов области

Пружаны и Клепачи среди самых благоустроенных населенных пунктов области

Актуально
На Брэстчыне назвалі пераможцаў абласнога агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2016 год. Летась вялікі фронт работ па навядзенні парадку быў праведзены на Пружаншчыне. Пра гэта сведчаць вынікі конкурсу: сярод населеных пунктаў другой катэгорыі першую пазіцыю займаюць Пружаны, у чацвёртай катэгорыі сярод лепшых аказаўся аграгарадок Клепачы. Яны не толькі прызнаны пераможцамі і будуць адзначаны граматамі, але і атрымаюць грашовыя прэміі — 2000 і 500 базавых велічынь адпаведна. Большую частку гэтых сродкаў рэкамендуецца накіраваць на далейшае добраўпарадкаванне і азеляненне населеных пунктаў. Акрамя таго, аблвыканкамам адзначана работа, якую правялі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па добраўпарадкаванні гарадоў Кобрын і Баранавічы, а таксама г.п.Ружаны.