Вторник, 22 мая 2018

День: 19.07.2017

Все своими руками. В Могилевецком УПК детский сад-средняя школа обеспечивают себя овощами и создают красоту вокруг

Все своими руками. В Могилевецком УПК детский сад-средняя школа обеспечивают себя овощами и создают красоту вокруг

Актуально, Ружанские мотивы
ДУА «Магілявецкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» вылучаецца ўтульнасцю і прыгажосцю. З ранняй вясны да позняй восені вакол школы цвітуць разнастайныя кветкі. Не паспелі адцвісці цюльпаны, як на змену ім прыйшлі півоні, флоксы, касачы, маргарыткі. З імі — хрызантэмы, турэцкі гваздзік, ільвіны зеў, цыніі, аксаміткі... Вырошчваюць расаду кветак самі вучні пад кіраўніцтвам загадчыцы прышкольнага ўчастка Н.М.Тарасенка. — Расаду памідораў і капусты рэалізуем нават насельніцтву, — гаворыць дырэктар навучальнай установы Г.У.Мацэвіч. — Практычна поўнасцю забяспечваем сябе бульбай і агароднінай. А для самых маленькіх на тэрыторыі школы створана гульнёвая пляцоўка, дзе ўстаноўлены драўляныя фігуркі жывёл (на здымку). Гэта работы былога загадчыка гаспадарчай часткі І.К.Касцюка. Фота Сяргея Талашке
В ЗАГСе провели сотую за год регистрацию брака

В ЗАГСе провели сотую за год регистрацию брака

Новости
У мінулую суботу ў аддзеле ЗАГС Пружанскага райвыканкама была праведзена сотая ў гэтым годзе рэгістрацыя шлюбу. Здавалася б звычайная цырымонія ў ЗАГСе аказалася не такой ужо і звычайнай для 25-гадовых Наталлі Жабрун і Яўгена Ануфрыенка: урачыстасць з выпадку стварэння іх сям'і стала гістарычнай. Маладыя людзі пазнаёміліся больш года таму — яны былі сведкамі на вяселлі сваіх сяброў. Гулянне закончылася, і жыццё вярнула іх да штодзённых клопатаў: Наталля працуе настаўніцай гісторыі ў СШ №5 г.Пружаны, Яўген — вадзіцелем у Ваўкавыскім РАНС. Але нягледзячы на адлегласць і не такія ўжо частыя магчымасці для сустрэч, узаемная сімпатыя перарасла ў сапраўдныя пачуцці. Пра тое, што Наталля і Яўген сталі сотай парай, якая сёлета зарэгістравала свае адносіны ў аддзеле ЗАГСа Пружанскага райвыкан