Вторник, 19 июня 2018

День: 17.07.2017

А как ведете себя вы при встрече с «неадекватными» водителями?

А как ведете себя вы при встрече с «неадекватными» водителями?

Автобудни
Нягледзячы на сур’ёзныя штрафы, на дарозе можна сустрэць аўтамабіль, які рухаецца «зігзагамі». Ці веласіпедыста, які дабіраецца дадому «па прыборах». Мы спыталі ў вадзіцеляў: як яны паводзяць сябе пры сустрэчы з «неадэкватным» кіроўцам? Аляксандр: — Вельмі часта сустракаю падобных удзельнікаў дарожнага руху, прычым пароўну вадзіцеляў аўтатранспарту і веласіпедыстаў. Вызначыць нецвярозага вельмі проста: ён едзе, не звяртаючы ўвагі на разметку. Можа па восевай рухацца ці зусім выехаць на сустрэчную паласу. Я імкнуся адразу павялічыць адлегласць да такога «ездака». Разумею, што лепш паведаміць аб падобнай сустрэчы ў інспекцыю ДАІ, але ні разу гэтак не рабіў, бо не прывучаны. Таццяна: — Нецвярозых веласіпедыстаў, на шчасце, не даводзілася сустракаць на дарогах раёна. Хаця
Из нашей почты: Пружаны «желтеют», а проблем с парковкой меньше не становится

Из нашей почты: Пружаны «желтеют», а проблем с парковкой меньше не становится

Автобудни
Апошнія гады цікава назіраць за тым, якім чынам у нас укараняюцца змены ў дарожную сетку райцэнтра. Спачатку масава ўстанаўліваліся «ляжачыя паліцэйскія», па колькасці якіх Пружаны, напэўна, сталі лідарам у вобласці. Дарэчы,  хацелася б, каб газета разабралася, ці ўсе яны ўстаноўлены з выкананнем дзеючых стандартаў і патрабаванняў. Бо чытаў, што ў абласным цэнтры нядаўна было праверана 22  штучныя перашкоды на праезнай частцы, і ні адна з іх не адпавядала нарматывам. Але сёння мне хочацца звярнуць увагу на афарбаваныя ў жоўты колер бардзюры, якія з’явіліся на вуліцах Будаўнічай і Чырвонаармейскай. Нагадаю, што, згодна з Дадаткам 3 да Правілаў дарожнага руху, які рэгламентуе нанясенне разметкі, у частцы            &
Озеро возле Могилевцев. Почему арендатор ведет себя как собственник?

Озеро возле Могилевцев. Почему арендатор ведет себя как собственник?

Актуально, Новости
Я амаль усё жыццё лавіў на возеры каля вёскі Магілёўцы рыбу, але з нядаўняга часу яно закрыта для рыбакоў. Арандатарам стала мясцовая гаспадарка, якая ўвогуле забараніла займацца тут рыбнай лоўляй. Ці правільна было перадаваць у арэнду вадаём у межах населенага пункта і ці мае права арандатар забараняць рыбалку? Са званка ў рэдакцыю. Мы звярнуліся па тлумачэнні  да галоўнага інспектара па закупках, кантролі і наглядзе за якасцю харчовай сыравіны і прадуктаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.І.Янушкевіча, які курыруе пытанні арэнды водных аб’ектаў на Пружаншчыне. Ён патлумачыў, што, згодна з інфармацыяй землеўпарадкавальнай службы, вадаём каля в.Магілёўцы знаходзіцца па-за межамі населенага пункта, а значыць, можа перадавацца ў арэнду. Аднак Аляксандр
Музей-сядзіба «Пружанскі палацык»  запрашае  на этнавечарыну  з удзелам гурта “Kriwi”

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» запрашае на этнавечарыну з удзелам гурта “Kriwi”

Афиша, Культура, Палацык
Запрашаем усіх на сустрэчу з легендай беларускай музычнай сцэны! 20 ліпеня  2017 г. у 19.00 гадзін у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбудзецца этнавечарына з удзелам гурта “Kriwi”. Яго музыкі – знакамітая Вераніка Круглова, Наста Хмель і Валерыя Валадзько – вялікія эксперыментатары, якія спалучаюць беларускі фальклор з разнастайнымі жанрамі. У палацыку “Kriwi” заспявае ў акустычным і камерным фармаце: у жаночым трохгалоссі пры мінімуме інструментаў аматары гурта пачуюць і народную паліфанію, і джаз, і фанку. Кошт квітка – 5 руб.