Пятница, 22 июня 2018

День: 04.07.2017

Зайцы, зубры и олени.  Житель Ярошевичей уже 30 лет вырезает зверей из дерева

Зайцы, зубры и олени. Житель Ярошевичей уже 30 лет вырезает зверей из дерева

Актуально, Ружанские мотивы
У вёсцы Ярашэвічы Зеляневіцкага сельсавета Івана Іванавіча Казла добра ведаюць усе жыхары. Разьбяр стварае драўляныя фігуркі звяроў, птушак і грыбоў. Вось і цяпер на падворку Івана Іванавіча, дзе ён пражывае разам з жонкай Верай Іванаўнай, радуюць вока белыя лебедзі і грыбы, вырабленыя рукамі майстра. — Захапленне нарадзілася каля трыццаці гадоў таму, калі ў адным з магазінаў Ружан убачыў фігурку бусла, выразаную з дрэва, — гаворыць Іван Іванавіч. — Захацелася зрабіць такую ж самому. Праўда, як успамінае майстар, спачатку  не вельмі добра атрымлівалася.  Спатрэбілася набыць пэўныя навыкі. З цягам часу розныя  самаробныя  жывёлы станавіліся ўсё больш падобныя на сваіх лясных братоў. Для разьбы фігурак звяроў і птушак Іван Іванавіч выкарыстоўвае драўніну ліпы і в