Пятница, 15 декабря 2017

Месяц: июля 2017

Участники Международного пленэра представят свои картины в Центральной районной библиотеке. Не пропустите!

Участники Международного пленэра представят свои картины в Центральной районной библиотеке. Не пропустите!

Афиша, Культура
Хутка скончыцца першая (беларуская) частка ІІІ Міжнароднага плэнера памяці нашага земляка, мастака, акадэміка Станіслава Юльянавіча Жукоўскага. 9 мастакоў напрацягу тыдня тварылі на прасторах Пружаншчыны. За гэты час яны напісалі звыш 80 работ з выявамі беларускіх краявідаў, будынкаў і людзей. Амаль усе карціны пакінуць Пружаны, але наш горад будзе прадстаўлены ў розных краінах! У панядзелак 31 ліпеня ў 14.00 у Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма у вас ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца з творамі ўдзельнікаў плэнеру! Запрашаем усіх на выставу. Уваход свабодны.
Пружанские милиционеры вместе с коллегами со Свислочи обнаружили передвижной самогонный аппарат в кузове грузовика

Пружанские милиционеры вместе с коллегами со Свислочи обнаружили передвижной самогонный аппарат в кузове грузовика

Происшествия
Падчас рэйду па захаванні патрабаванняў антыалкагольнага заканадаўства супрацоўнікі Пружанскай міліцыі сумесна са сваімі калегамі са Свіслацкага раёна вечарам 24 ліпеня ў лясным масіве каля в.Новы Двор знайшлі... перасоўны самагонны завод, выраблены ў кузаве грузавога аўтамабіля "ГАЗ". Аўтарам "ідэі" стаў 47-гадовы жыхар той жа вёскі, які якраз у момант прыходу міліцыянераў займаўся вытворчым працэсам. У выніку супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 300 літраў самагоннай брагі і 60 літраў ужо гатовага зелля. У дачыненні да ўладальніка перасоўнага бровара складзены адміністрацыйны пратакол, аўтамабіль і абсталяванне канфіскавана. Алег Сідарэнка.
Міхайлаўскія казармы: архітэктурная спадчына мінулага

Міхайлаўскія казармы: архітэктурная спадчына мінулага

Актуально
Тыя, хто бываў у Слабудцы (былым ваенным гарадку, які зараз мае статус вёскі), не маглі не заўважыць сярод стандартных пяціпавярховак савецкага часу будынкі нязвыклай архітэктуры, з асаблівымі фасадамі, упрыгожанымі арнаментамі з цэглы ці драўлянымі разнымі ліштвамі на вокнах. «Што гэта за пабудовы і хто іх узвёў?» – часта пытаюць у мясцовых жыхароў. І звычайна атрымліваюць у адказ: «Гэта пабудавалі пры Польшчы». Але гэта не так. Хаця, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы (1921-1939 гг.), у Слабудцы (тагачасных «Кашарах») таксама стаялі вайсковыя часці. Тады для сем’яў афіцэраў былі ўзведзены толькі два цагляныя дамы — па тыпавых праектах, без асаблівых архітэктурных адметнасцей. Слабудка мае больш даўнюю гісторыю.  Спачатку казарменны гарадок  быў заснаваны&n
Фантастическая радуга, помощники и дачные этюды. Магазин «Карамелька» наградил победителей нашего фотоконкурса

Фантастическая радуга, помощники и дачные этюды. Магазин «Карамелька» наградил победителей нашего фотоконкурса

Актуально
Паважаныя чытачы, знаёмім вас з пераможцамі нашага фотаконкурсу “Спыніся, імгненне!” Каля двух дзясяткаў аўтараў даслалі ў нашы групы ў сацыяльных сетках звыш 200 фотаздымкаў. Кожнае фота было па-свойму прыгожым, але лёс пераможцаў вызначылі самі падпісчыкі. Яны атрымалі салодкія падарункі ад магазіна “Карамелька”.  Пры галасаванні ў нашай групе https://vk.com/publicbudniby вызначыліся два пераможцы. Здымкі “Фантастычная вясёлка” Дзмітрыя  Міхеева і “Памочнікі” Наталлі  Судзенка набралі аднолькавую колькасць галасоў. Фатографа-аматара Дзмітрыя Міхеева чытачы «раёнкі» павінны ведаць: мы неаднаразова друкавалі яго здымкі  ў газеце, размяшчалі на сваім сайце. У яго аб’ектыў трапляюць многія гарадскія мерапрыемствы, а таксама гульні  хакейнай каманды “Пружанскі
Шерешевский фельдшер, который на границе спас гражданина Польши: «У меня самая гуманная и нужная профессия»

Шерешевский фельдшер, который на границе спас гражданина Польши: «У меня самая гуманная и нужная профессия»

Актуально, Здоровье, Новости, Происшествия
Працоўныя будні 21-гадовага фельчара Шарашэўскага аддзялення «хуткай медыцынскай дапамогі» Аляксандра Братчука да гэтага часу праходзілі дастаткова спакойна і размерана. Але экстраны выклік падчас нядзельнага дзяжурства дазволіў маладому спецыялісту па-сапраўднаму праявіць свае прафесійныя якасці. У выніку Аляксандр атрымаў заслужаную павагу калег і стаў героем навінавых праграм і журналісцкіх артыкулаў. 16 ліпеня  шасцідзесяцігадовы грамадзянін Польшчы вырашыў скарыстацца магчымасцю бязвізавага пераходу праз мяжу ў пункце пропуску «Перароў» і пакатацца па Белавежскай пушчы на веласіпедзе. Але турыст не паспеў далёка ад’ехаць, як раптоўна  дрэнна сябе адчуў. Супрацоўнікі пагранічнай службы выклікалі «хуткую дапамогу». Намеснік галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ В.М.Шаўчэня раск
Льнозавод практически закончил теребление долгунца

Льнозавод практически закончил теребление долгунца

Актуально, Сельское хозяйство
У бягучым годзе лён сіламі механізаванага атрада ААТ «Пружанскі льнозавод» быў пасеяны на плошчы 2830 гектараў. Прычым 461 гектар — за межамі Пружаншчыны (у Бярозаўскім, Камянецкім і Кобрынскім раёнах). Па стане на 24 ліпеня даўгунец выцераблены на плошчы 2260 гектараў, што складае 80% да плана. Штодзень на палеткі выходзіць 11 самаходных церабілак. Па словах дырэктара льнозавода М.С.Жогала, які трыццаць гадоў узначальвае прадпрыемства (дарэчы, менавіта ў гэтыя дні адзначае Мікалай Сцяпанавіч свой прафесійны юбілей), выхад валакна чакаецца большы, чым у мінулым годзе. Па папярэдніх падліках ён складзе   14-16 цэнтнераў з гектара. Старанна працуюць на церабленні даўгунцу механізатары Аляксандр Музычка і Мікалай Саўчук (на здымках). І калі Аляксандр мае багаты вопыт у гэтай сп
Игры Разума: «Дети Вассермана» на высоте

Игры Разума: «Дети Вассермана» на высоте

Актуально
Если предыдущая игра собрала рекордные 14 команд, да так, что 14-м «Молодым карасям» пришлось прокатиться в Березу, то в этот раз сказался отпускной эффект и отдохнуть с умом собралось 11 коллективов. Замкнули на этот раз таблицу «Блицкриг-Юни». В этот раз пришлось сражаться без более старших представителей в составе, которые вновь пополнили состав взрослой команды. И, видимо, как раз этих штыков и не хватило, чтобы сыграть более успешно. Отметим, что юниоры только в компании еще с тремя командами (На донышке, Лесной братвой и Вассерманами) верно ответили на вопрос про каталонские фигурки. «Молодые караси» на этот раз не допустили той оплошности и регистрацию ждали так, что сделали целых 3 регистрации))) Игра далась тяжелее предыдущей, хотя, казалось бы, дома и стены должны помогать.
Папялёўскія фантазіі паэта-вандроўніка Міколы Купрэева

Папялёўскія фантазіі паэта-вандроўніка Міколы Купрэева

Актуально
Мікола Купрэеў з 1994 г. з’яўляўся сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1996 г. быў адзначаны дыпломам Брэсцкага абласнога аддзялення  Беларускага фонду культуры “Берасцейская  зорка’95” у намінацыі “Літаратура”. У 1996 г. прадстаўлены на Дзяржаўную прэмію імя Я. Купалы за кнігу “Пра-вінцыйныя фантазіі”, але не атрымаў яе. Затое яму далі аднапакаёвую кватэру ў Пружанах і прэмію Саюза пісьменнікаў імя А. Куляшова. У 2002 г. за аповесць “Пастух у космасе” атрымаў  “Берасцейскую мядовую літаратурную прэмію”, заснаваную паэтам-пчаляром  Міколам Папекам. Гісторыя нашага горада і раёна багатая імёнамі вядомых людзей. Даў прытулак наш раён і Мікалаю Сямёнавічу Купрэеву, якому 25 мая 2017 г. споўнілася б 80 гадоў, – паэту, празаіку, які апошнія 15 гадоў свайго жыцця пра
В районе приступили к жатве

В районе приступили к жатве

Сельское хозяйство
Без затрымкі пачалося жніво ў ААТ «Велікасельскае Агра». Першай збожжавай культурай, якая была ўбрана на плошчы 75 гектараў, тут стаў азімы ячмень. Намалочана 291 тона збожжа пры ўраджайнасці 39 цэнтнераў з гектара. Цяпер 12 камбайнавых экіпажаў шчыруюць на ўборцы яравога ячменю і азімага рапсу. Трэці сезон працуе разам экіпаж камбайна «Ліда-1300» у складзе старшага камбайнера Г.В.Велікасельца і камбайнера Д.А.Ката (на здымку). Камбайнеры старанна падрыхтавалі ўборачную тэхніку да жніва, што дазваляе ім разлічваць на добры вынік. Да таго ж, камбайн   прайшоў выпрабаванне на ўборцы насеннікаў траў і азімага ячменю.  Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).
Пружаны и Клепачи среди самых благоустроенных населенных пунктов области

Пружаны и Клепачи среди самых благоустроенных населенных пунктов области

Актуально
На Брэстчыне назвалі пераможцаў абласнога агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2016 год. Летась вялікі фронт работ па навядзенні парадку быў праведзены на Пружаншчыне. Пра гэта сведчаць вынікі конкурсу: сярод населеных пунктаў другой катэгорыі першую пазіцыю займаюць Пружаны, у чацвёртай катэгорыі сярод лепшых аказаўся аграгарадок Клепачы. Яны не толькі прызнаны пераможцамі і будуць адзначаны граматамі, але і атрымаюць грашовыя прэміі — 2000 і 500 базавых велічынь адпаведна. Большую частку гэтых сродкаў рэкамендуецца накіраваць на далейшае добраўпарадкаванне і азеляненне населеных пунктаў. Акрамя таго, аблвыканкамам адзначана работа, якую правялі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па добраўпарадкаванні гарадоў Кобрын і Баранавічы, а таксама г.п.Ружаны.
Все своими руками. В Могилевецком УПК детский сад-средняя школа обеспечивают себя овощами и создают красоту вокруг

Все своими руками. В Могилевецком УПК детский сад-средняя школа обеспечивают себя овощами и создают красоту вокруг

Актуально, Ружанские мотивы
ДУА «Магілявецкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» вылучаецца ўтульнасцю і прыгажосцю. З ранняй вясны да позняй восені вакол школы цвітуць разнастайныя кветкі. Не паспелі адцвісці цюльпаны, як на змену ім прыйшлі півоні, флоксы, касачы, маргарыткі. З імі — хрызантэмы, турэцкі гваздзік, ільвіны зеў, цыніі, аксаміткі... Вырошчваюць расаду кветак самі вучні пад кіраўніцтвам загадчыцы прышкольнага ўчастка Н.М.Тарасенка. — Расаду памідораў і капусты рэалізуем нават насельніцтву, — гаворыць дырэктар навучальнай установы Г.У.Мацэвіч. — Практычна поўнасцю забяспечваем сябе бульбай і агароднінай. А для самых маленькіх на тэрыторыі школы створана гульнёвая пляцоўка, дзе ўстаноўлены драўляныя фігуркі жывёл (на здымку). Гэта работы былога загадчыка гаспадарчай часткі І.К.Касцюка. Фота Сяргея Талашке
В ЗАГСе провели сотую за год регистрацию брака

В ЗАГСе провели сотую за год регистрацию брака

Новости
У мінулую суботу ў аддзеле ЗАГС Пружанскага райвыканкама была праведзена сотая ў гэтым годзе рэгістрацыя шлюбу. Здавалася б звычайная цырымонія ў ЗАГСе аказалася не такой ужо і звычайнай для 25-гадовых Наталлі Жабрун і Яўгена Ануфрыенка: урачыстасць з выпадку стварэння іх сям'і стала гістарычнай. Маладыя людзі пазнаёміліся больш года таму — яны былі сведкамі на вяселлі сваіх сяброў. Гулянне закончылася, і жыццё вярнула іх да штодзённых клопатаў: Наталля працуе настаўніцай гісторыі ў СШ №5 г.Пружаны, Яўген — вадзіцелем у Ваўкавыскім РАНС. Але нягледзячы на адлегласць і не такія ўжо частыя магчымасці для сустрэч, узаемная сімпатыя перарасла ў сапраўдныя пачуцці. Пра тое, што Наталля і Яўген сталі сотай парай, якая сёлета зарэгістравала свае адносіны ў аддзеле ЗАГСа Пружанскага райвыкан
А как ведете себя вы при встрече с «неадекватными» водителями?

А как ведете себя вы при встрече с «неадекватными» водителями?

Автобудни
Нягледзячы на сур’ёзныя штрафы, на дарозе можна сустрэць аўтамабіль, які рухаецца «зігзагамі». Ці веласіпедыста, які дабіраецца дадому «па прыборах». Мы спыталі ў вадзіцеляў: як яны паводзяць сябе пры сустрэчы з «неадэкватным» кіроўцам? Аляксандр: — Вельмі часта сустракаю падобных удзельнікаў дарожнага руху, прычым пароўну вадзіцеляў аўтатранспарту і веласіпедыстаў. Вызначыць нецвярозага вельмі проста: ён едзе, не звяртаючы ўвагі на разметку. Можа па восевай рухацца ці зусім выехаць на сустрэчную паласу. Я імкнуся адразу павялічыць адлегласць да такога «ездака». Разумею, што лепш паведаміць аб падобнай сустрэчы ў інспекцыю ДАІ, але ні разу гэтак не рабіў, бо не прывучаны. Таццяна: — Нецвярозых веласіпедыстаў, на шчасце, не даводзілася сустракаць на дарогах раёна. Хаця
Из нашей почты: Пружаны «желтеют», а проблем с парковкой меньше не становится

Из нашей почты: Пружаны «желтеют», а проблем с парковкой меньше не становится

Автобудни
Апошнія гады цікава назіраць за тым, якім чынам у нас укараняюцца змены ў дарожную сетку райцэнтра. Спачатку масава ўстанаўліваліся «ляжачыя паліцэйскія», па колькасці якіх Пружаны, напэўна, сталі лідарам у вобласці. Дарэчы,  хацелася б, каб газета разабралася, ці ўсе яны ўстаноўлены з выкананнем дзеючых стандартаў і патрабаванняў. Бо чытаў, што ў абласным цэнтры нядаўна было праверана 22  штучныя перашкоды на праезнай частцы, і ні адна з іх не адпавядала нарматывам. Але сёння мне хочацца звярнуць увагу на афарбаваныя ў жоўты колер бардзюры, якія з’явіліся на вуліцах Будаўнічай і Чырвонаармейскай. Нагадаю, што, згодна з Дадаткам 3 да Правілаў дарожнага руху, які рэгламентуе нанясенне разметкі, у частцы            &
Озеро возле Могилевцев. Почему арендатор ведет себя как собственник?

Озеро возле Могилевцев. Почему арендатор ведет себя как собственник?

Актуально, Новости
Я амаль усё жыццё лавіў на возеры каля вёскі Магілёўцы рыбу, але з нядаўняга часу яно закрыта для рыбакоў. Арандатарам стала мясцовая гаспадарка, якая ўвогуле забараніла займацца тут рыбнай лоўляй. Ці правільна было перадаваць у арэнду вадаём у межах населенага пункта і ці мае права арандатар забараняць рыбалку? Са званка ў рэдакцыю. Мы звярнуліся па тлумачэнні  да галоўнага інспектара па закупках, кантролі і наглядзе за якасцю харчовай сыравіны і прадуктаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.І.Янушкевіча, які курыруе пытанні арэнды водных аб’ектаў на Пружаншчыне. Ён патлумачыў, што, згодна з інфармацыяй землеўпарадкавальнай службы, вадаём каля в.Магілёўцы знаходзіцца па-за межамі населенага пункта, а значыць, можа перадавацца ў арэнду. Аднак Аляксандр