Пятница, 19 апреля 2024

Месяц: Июнь 2017

Внимание! 29 июня будет проводиться проверка технического состояния системы оповещения о чрезвычайных ситуациях

Внимание! 29 июня будет проводиться проверка технического состояния системы оповещения о чрезвычайных ситуациях

Як паведамляеРАНС, 29 чэрвеня ў раёне будзе праводзіцца праверка тэхнічнага стану сістэмы апавяшчэння аб надзвычайных сітуацыях. На некалькі мінут з 10 гадзін ранку будуць запушчаны электрасірэны і іншыя аўтаматычныя сістэмы апавяшчэння. Таксама па  сетках радыёвяшчання ў розных дыяпазонах пройдзе трансляцыя  інфармацыйнага тэксту.
Единственный в районе воспитатель-мужчина работает в детском садике №4

Единственный в районе воспитатель-мужчина работает в детском садике №4

– Ура! Наш Мікалай Мікалаевіч прыйшоў! – вось так, з гарэзлівага дзіцячага смеху, шчырых абдымкаў і непадробнай радасці ад сустрэчы, і пачынаюцца працоўныя будні Мікалая Сахарэвіча, маладога выхавальніка інтэграванай групы дзіцячага садка № 4 г.Пружаны. Ён адзіны ў раёне і адзін з нямногіх у нашай краіне, хто канчаткова развеяў стары міф пра тое, нібыта малых дзяцей выхоўваць – не мужчынская справа. Дзеці раскідваюць цацкі – ён збірае, яны шумяць – ён супакойвае, яны  абедаюць – ён  вучыць, як трэба паводзіць сябе за  сталом. А потым разам з імі робіць зарадку, зашпільвае сандалікі, завязвае на красоўках шнуркі, папраўляе коскі, панамкі і касыначкі і выводзіць сваіх падапечных забаўляцца на свежае паветра... «Дзядзька Коля» (у садку прыжыўся і такі зварот!)  такі
Под покровом Богородицы. В музее-усадьбе проходит выставка белорусской чудотворной иконы

Под покровом Богородицы. В музее-усадьбе проходит выставка белорусской чудотворной иконы

Днямі ў нашым горадзе адбылася знамянальная падзея. У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» урачыста адкрылася выніковая выстава работ міжнароднага варштата мастакоў, прысвечаная беларускай цудатворнай іконе. Не адзін, а адразу два дзясяткі дзіўных выяў Прасвятой Багародзіцы і святых, якія пабывалі ўжо ў Мінску, Гродне і Бельску-Падляскім, асвяцілі сваёю благадаццю і пружанскую зямлю. Сам з’езд мастакоў адбыўся ў мінулым годзе ў Лагойску і выглядаў, як творчая лабараторыя розных па нацыянальнасці і веравызнанні іканапісцаў  – з Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы – якія пад эгідай вядомай у Еўропе майстэрні «IKONIQUE» рабілі адну важную менавіта для нас, беларусаў, справу. Справу “вяртання” цудатворных ікон, праслаўленых калісьці не ў Грэцыі, не ў Расіі, а на шматпакутнай зямлі Вялікага
Около трехсот пружанцев приняли участие в митинге-реквиеме в День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны

Около трехсот пружанцев приняли участие в митинге-реквиеме в День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны

Роўна 76 гадоў таму, на досвітку 22 чэрвеня 1941 года, войскі фашысцкай Германіі парушылі дамову аб ненападзенні і перайшлі мяжу Савецкага Саюза. Гэты дзень назаўжды змяніў гісторыю чалавецтва. У многіх краінах ён быў абвешчаны Днём усенароднага смутку і памяці ахвяр. З гэтай нагоды па ўсёй Беларусі прайшлі памятныя мерапрыемствы. Не сталі выключэннем і нашы Пружаны. Вось ужо другі раз у самую кароткую ноч каля помніка «Спаленым вёскам» адбыўся жалобны вечар-рэквіем. Тут у гэтую змрочную гадзіну стаяла такая  цішыня, што быў  чутны шорах ад крылаў начных матылькоў, якія, быццам срэбрам, ахуталі пражэктары. Знаёмая ваенная кампазіцыя вярнула ў далёкія саракавыя, а метраном сімвалічна адлічваў апошнія хвіліны “мірнага” жыцця... Уздоўж алеі, якая вядзе да парку, сабралася б
Уверенный шаг в будущее. Беларусь отметила День молодежи

Уверенный шаг в будущее. Беларусь отметила День молодежи

У Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы могуць пахваліцца насычаным грамадскім жыццём. Самымі актыўнымі яго ўдзельнікамі, вядома, з’яўляюцца прадстаўнікі маладога пакалення. Летам, напрыклад, каманда ЦРБ рэгулярна прымае ўдзел у турзлётах. Адзін з апошніх прайшоў напачатку чэрвеня. У абласным турыстычным злёце работнікаў арганізацыі аховы здароўя прымалі ўдзел загадчык аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Максім Макарычаў і фельчар выязной брыгады гэтага аддзялення Марына Хамета. Максім атрымаў дыплом урача два гады таму, трапіў на работу ў Пружаны. Марына скончыла медыцынскі каледж летась. Маладыя спецыялісты знаходзяць час не толькі для работы, але і для актыўнага адпачынку: з задавальненнем удзельнічаюць у мерапрыемствах, якія ініцыіруе адміністрацыя бальніцы, гуляюць у футбол, к
Главный зоотехник ОАО «Агро-Колядичи»: «В животноводстве мелочей не бывает»

Главный зоотехник ОАО «Агро-Колядичи»: «В животноводстве мелочей не бывает»

ААТ «Агра-Калядзічы» — гаспадарка, якая на працягу многіх гадоў з’яўляецца лідарам у малочнай жывёлагадоўлі раёна. У мінулым годзе ў разліку на карову тут было атрымана 7043 кілаграмы малака. Прычым   93 працэнты яго было рэалізавана на перапрацоўку класам «экстра». У гэтыя чэрвеньскія дні сутачны надой на карову па гаспадарцы складае звыш 23 кілаграмаў малака, што на шэсць кілаграмаў больш, чым у сярэднім па раёне. За ўсімі гэтымі паказчыкамі стаіць карпатлівая работа заатэхнічнай службы, якую ўзначальвае Іосіф Казіміравіч Захарка. Нарадзіўся Іосіф Казіміравіч у 1966 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Вялікія Пугачы Шчучынскага раёна. Бацька працаваў на мясцовай ферме, а маці — у паляводстве. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, 
В районе возобновлены соревнования по стрельбе среди охотников

В районе возобновлены соревнования по стрельбе среди охотников

Пасля працяглага перапынку ў раёне зноў адноўлены спаборніцтвы па стральбе сярод членаў грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Абсалютным пераможцам на іх стаў Дзмітрый Кудзелька з в.Залессе. Як расказаў старшыня раённага структурнага падраздзялення Д.В.Пракопчык, на першы раз было вырашана правесці стралковае шматбор’е па дзвюх намінацыях, у якіх і выбраць пераможцаў па агульнай колькасці «выбітых» ачкоў. Месцам правядзення стала Ліноўская паляўнічая дача непадалёк ад пас. Інтэрнацыянальны, дзе ў мінулую суботу сабралася 15 стралкоў са сваімі стрэльбамі і карабінамі. Каб заваяваць перамогу, кожнаму неабходна было патрапіць у мішэнь з трох выстралаў і набраць максімальна магчымую колькасць ачкоў. А потым разбіць чатыры «лятаючыя» талеркі  чатырма
На краю района. В деревне Рачки всего 9 жителей

На краю района. В деревне Рачки всего 9 жителей

Вёска Рачкі знаходзіцца на самай мяжы з Ваўкавыскім раёнам і найбольш аддаленая ад Пружан. Пастаянна пражывае тут цяпер толькі дзевяць чалавек, з якіх шасцёра — пенсіянеры. Як жа жывецца ім на перыферыі раёна? Т.А.Казадой: — Разам з мужам даглядаем бацькоўскую хату. Засаджваем тут агарод, падтрымліваем належны парадак на падворку. Да выхаду на пенсію я працавала поварам у Ваўкавыску, дзе і цяпер маю кватэру. Два разы на тыдзень у вёску прыязджае аўталаўка, так што можна набыць неабходныя прадукты харчавання. Ну, а па іншыя пакупкі ездзім у Ваўкавыск. Хвалюе тое, што неаднолькавыя тарыфы на газ і электраэнергію для нас, так званых «дачнікаў», і пастаянна тут пражываючых людзей. Л.В.Гайдаш: — Я працавала ў мясцовай гаспадарцы даяркай. Цяпер жыву адна, муж памёр. Атрымліваю
Самый отдаленный сельсовет района, или Какие проблемы есть в Зеленевичах

Самый отдаленный сельсовет района, или Какие проблемы есть в Зеленевичах

Зеляневіцкі сельсавет — найбольш аддалены ад райцэнтра. Да таго ж, тут склалася не зусім спрыяльная дэмаграфічная сітуацыя. Аб гэтых і іншых праблемах гутарка са старшынёй Зеляневіцкага сельвыканкама В.В.Аўдзейчык. — Вольга Віктараўна, вёскі сельсавета аддаленыя ад райцэнтра. Ці ўзнікаюць у сувязі з гэтым праблемы? — Зразумела, падобная аддаленасць уносіць некаторыя складанасці ў нашу работу. Асабліва гэта датычыцца камунальнай і дарожнай службаў. І хоць у нас знаходзяцца філіялы гэтых арганізацый, але рашэнні прымаюцца ў райцэнтры. Раней жыхарам аддаленых вёсак няпроста было нават дабрацца ў райцэнтр. Але з пабудовай аб’язной дарогі ўздоўж Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» зносіны з райцэнтрам значна палепшыліся. — На тэрыторыі сельсавета шмат маланаселеных вёсак. Ці не
Можно ли заработать на хлеб с маслом творчеством? В Пружанском районе зарегистрированы 144 ремесленника

Можно ли заработать на хлеб с маслом творчеством? В Пружанском районе зарегистрированы 144 ремесленника

На сённяшні дзень, паводле інфармацыі раённай інспекцыі па падатках і зборах, на Пружаншчыне зарэгістравана 144 рамеснікі. Гэты від прадпрымальніцкай дзейнасці стаў асабліва папулярным у апошнія гады. Аднак толькі нямногія з зарэгістраваных займаюцца рамесніцтвам як бізнэсам,а значыць, выстаўляюць на продаж уласнаручную прадукцыю. І толькі адзінкі вырашылі зарабляць такімі вырабамі сабе на жыццё. Яшчэ сто гадоў таму рамеснік меў магчымасць поўнасцю забяспечыць сваю сям’ю. Прычым, у залежнасці ад таго, што вырабляў, мог стаць і заможным. Чаму ж сёння гэтак не атрымліваецца? Сям’я Ракіцкіх больш за сем гадоў займаецца рамесніцтвам як бізнэс-справай, аддаючы ёй увесь вольны час. Але Ганна і Аляксандр усё роўна не могуць аднесці сябе да катэгорыі людзей, заробак якіх —вышэй сярэдняга.
Проявить уважение с помощью подписки. ОАО «Пружанский молочный комбинат» обеспечивает своих пенсионеров «Районкой»

Проявить уважение с помощью подписки. ОАО «Пружанский молочный комбинат» обеспечивает своих пенсионеров «Районкой»

Подписка
Чаго не хапае чалавеку на заслужаным адпачынку? Добрасумленнай і адданай працай многія з цяперашніх пенсіянераў зарабілі прызнанне сваіх былых калег. Вось толькі зносін, у адрозненне ад працоўных будняў, становіцца значна менш. Здаецца, ёсць тэлефон, па якім можна звязацца з пенсіянерам у любую хвіліну, а можна і проста зайсці да яго. Ды часу на гэта не заўсёды хапае. Мяркуеш: «сёння не атрымалася, а заўтра абавязкова знайду паўгадзіны і патэлефаную або зайду ў госці». Менавіта гэта часам крыўдзіць пенсіянераў, якія лічаць, што былыя калегі забыліся пра іх, што іх дасягненні ніхто не памятае, а самі ўжо нікому не патрэбныя. Як выйсці з такой сітуацыі? На малочным камбінаце знайшлі адзін з варыянтаў. Як расказвае вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце М.М.Гамолка, былым работнікам... афор
В Пружанах впервые прошел общегородской выпускной

В Пружанах впервые прошел общегородской выпускной

Вось і сталі гісторыяй апошнія званкі і экзамены для яшчэ аднаго выпуска школьнікаў. Дзявятага чэрвеня адзінаццацікласнікі назаўсёды развіталіся з роднымі ўстановамі: ва ўсіх гарадскіх школах і гімназіі прайшлі выпускныя вечары. Сёлетнія ўрачыстасці сталі асаблівымі. Гэта была першая спроба правядзення ў Пружанах агульнагарадскога выпускнога балю, на якім сабралася 166 учарашніх школьнікаў. На ўрачыстае шэсце ад райвыканкама да Палаца культуры і на ўручэнне атэстатаў сталасці прыйшлі паглядзець сотні гараджан. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі раённай улады: старшыня райвыканкама М.М. Крэйдзіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В.Сцепанюк, намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І.А.Казарэз, кіраўнік спраў
Медицинское событие года: в июле планируется открытие нового корпуса, где разместится неврологическое отделение на 60 мест

Медицинское событие года: в июле планируется открытие нового корпуса, где разместится неврологическое отделение на 60 мест

Умова паспяховага пазбаўлення ад захворвання — яго своечасовае выяўленне і правільна назначанае лячэнне. Такая няпростая задача стаіць і перад медыцынскімі работнікамі Пружанскай ЦРБ. Таму развіццю і ўдасканаленню медыцынскай дапамогі тут надаюць першачарговую ролю. Увогуле, чым жыве сёння галіна, якія задачы імкнецца выканаць, аб гэтым напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў размаўляем з галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы В.М.Дараневічам. — Адной з самых актуальных праблем у Пружанскай ЦРБ вось ужо каторы час застаецца недахоп кадраў. Віктар Міхайлавіч, як на сённяшні дзень вырашаецца гэтае пытанне? — Укамплектаванасць медыцынскіх устаноў кадрамі і іх прафесіянальная падрыхтоўка маюць важную ролю ў плане паспяховага рашэння задач, якія стаяць перад нашай галіной. Сёння ў сі
Пациенты о Жанне Исаковой: «Внимательная и отзывчивая!»

Пациенты о Жанне Исаковой: «Внимательная и отзывчивая!»

«Уважлівая і спагадлівая,» — так перш за ўсё гавораць пацыенты пра загадчыцу тэрапеўтычнага аддзялення раённай  паліклінікі Жану Жанаўну Ісакаву. Замест 12 хвілін, адведзеных сацыяльнымі стандартамі ўрачу на прыём аднаго пацыента, яна нярэдка траціць на кожнага ўдвая больш часу. І тлумачыць гэта проста: «Стараюся ставіцца да пацыента так, як хацелася б, каб урач паставіўся да мяне». І такім адносінам да людзей яна навучылася яшчэ падчас вучобы ў школе. — Лічу, што мне пашанцавала з класным кіраўніком, былой настаўніцай гісторыі Ружанскай СШ Людмілай Іванаўнай Шышкінай, — гаворыць Жана Жанаўна. — У сваіх вучнях яна здолела развіць самыя лепшыя чалавечыя якасці. Напэўна, яна ж і навучыла не адступаць ад дасягнення пастаўленай мэты: Гродзенскі медінстытут пакарыўся Ж.Ж.Ісакавай, як
Александр Чиль: «В Пружанах освоены все методики ультразвукового обследования, которые есть в стране»

Александр Чиль: «В Пружанах освоены все методики ультразвукового обследования, которые есть в стране»

18 чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, якія авалодалі самай гуманнай на зямлі справай — лячыць і даглядаць  хворых. Мы давяраем ім самае каштоўнае — жыццё і здароўе. Сваё прызванне ў медыцыне ў свой час знайшоў і Аляксандр Чыль, загадчык аддзялення ультрагукавога абследавання Пружанскай ЦРБ. Сёння, маючы за плячыма немалы вопыт, Аляксандр Веслававіч яшчэ больш перакананы: урач — гэта ўсё-такі яго прызванне. Увогуле медыцына прываблівала яго з дзяцінства. Яшчэ школьнікам ён нават наведваў гурток «Юны медык», цікавіўся анатоміяй. Ды і прыклад было з каго ўзяць: урачамі працавалі цётка і дзядзька. У 1993 годзе А.В.Чыль стаў дыпламаваным спецыялістам. Па размеркаванні трапіў у Гомельскую абласную спецыялізаваную клінічную бальніцу, але неўзабаве вярнуўся ў родны горад Г