Пятница, 22 июня 2018

День: 19.05.2017

Есенин, Толкин и многие другие. Мы поинтересовались, что читают пружанские спортсмены

Есенин, Толкин и многие другие. Мы поинтересовались, что читают пружанские спортсмены

Профессия, Спорт
Напярэдадні Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту мы звярнуліся да спартсменаў горада з простым пытаннем: ці можаце назваць вашу любімую кнігу? Адказы сведчаць аб тым, што фізічную зарадку можна з лёгкасцю сумяшчаць з зарадкай для розуму. Валянціна Адамаўна Красько, трэнер па лёгкай атлетыцы СШ №1: — Я вельмі люблю чытаць і пастаянна наведваю цэнтральную раённую бібліятэку. Апошнім часам чытаю дэтэктывы, перавагу аддаю жанчынам-аўтарам: Вользе Валадарскай, Наталлі Аляксандравай, Наталлі Андрэевай. У захапленні і ад псіхалагічных раманаў Алега Роя. Андрэй Сяргеевіч Муха,  інструктар-метадыст ДЮСШ №1, удзельнік паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра: —  У мяне многа любімых аўтараў, але, мабыць, асобна стаіць Эрых Марыя Рэмарк. Усё пачалося з кнігі “Тры таварышы”.
Ко Дню работников физической культуры и спорта в Пружанах прошла легкоатлетическая эстафета

Ко Дню работников физической культуры и спорта в Пружанах прошла легкоатлетическая эстафета

Спорт
У мінулы аўторак у Пружанах была праведзена лёгкаатлетычная эстафета сярод вучнёўскай моладзі, прысвечаная Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту. На старт выйшлі прадстаўнікі ўсіх школ горада, гімназіі і Ружанскай СШ. У складзе кожнай каманды — пяць юнакоў і пяць дзяўчат. Стартавала і фінішавала эстафета каля гарадскога Палаца культуры. Яе ўдзельнікі павінны былі пераадолець некалькі кіламетраў па вуліцах Савецкай, Чырвонаармейскай, Кастрычніцкай і Рыгора Шырмы. Першай на фінішы была каманда СШ №3, але, паколькі яна парушыла палажэнне аб правядзенні эстафеты (адзін з удзельнікаў выступаў адразу на двух этапах), пераможцай была прызнана каманда СШ №5. За пераможцаў выступалі Дар’я Худалеева, Вольга Качанава, Дар’я Якута, Валерыя Покала, Лізавета Люсцібер, Аляксандр Жукоўскі, Ма
На уровне республики. Спортсмены из колледжа готовятся к 10-ым в этом году соревнованиям

На уровне республики. Спортсмены из колледжа готовятся к 10-ым в этом году соревнованиям

Новости, Профессия, Спорт
Выхаванцы выкладчыка фізічнай  культуры Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа Аляксандра Мацаюка, напэўна, прывыклі да таго, што часта прымаюць віншаванні як пераможцы: юнакі рэгулярна займаюць прызавыя месцы ў спартыўных першынствах рознага ўзроўню. На абласных спаборніцтвах па дапрызыўнай падрыхтоўцы, якія праводзіліся пару тыдняў таму каманда з Пружан саступіла ўсяго адно ачко сапернікам з Пінска і апынулася на другой прыступцы п’едэстала пераможцаў. Вызначыліся юнакі і ў асабістым заліку ў сваіх узроставых групах. Улад Гаўрыльчук стаў лепшым у стральбе, Дзяніс Яўтушык — трэцім. А Івану Зіновічу наогул не знайшлося роўных: агульны вынік па ўсіх шасці відах праграмы спаборніцтваў юнака аказаўся лепшым, чым у яго 56 сапернікаў. Ён стаў абсалютным лідарам. Гэта дало хлопцам пуцёўк
Трагедия, которой могло не быть. Стали известны причины происшествия в Малых Яковичах

Трагедия, которой могло не быть. Стали известны причины происшествия в Малых Яковичах

Происшествия
На жаль, статыстыка гібелі ад электратраўматызму па рэспубліцы папаўняецца кожны год, нягледзячы на папярэджанні і прафілактычныя мерапрыемствы. Нядаўна трагічны выпадак адбыўся і з жыхаром в.Малыя Якавічы. Пры мантажы парніка з металічным каркасам мужчына выкарыстоўваў шрубавёрт у разабраным стане. Сусед пачуў яго крык, і, калі падбег, то ўбачыў, што пацярпелага ўдарыла токам.  Выкліканыя медыкі «хуткай дапамогі» толькі канстатавалі гібель мужчыны. Прычыны няшчасця — у грэбаванні элементарнымі правіламі электрабяспекі. Гэта было ўстаноўлена падчас расследавання абставінаў. Але позна меркаваць наконт таго, што было б, калі б... Энергаінспекцыя нагадвае, што, каб пазбегнуць падобных трагедый, не трэба набываць асаблівыя сродкі аховы, праводзіць складаныя і дарагія мерапрыемствы. Дас
Гудбай, Америка! Наш земляк оставил бизнес за океаном и теперь разводит овец и кроликов

Гудбай, Америка! Наш земляк оставил бизнес за океаном и теперь разводит овец и кроликов

Актуально
Вёска Арабнікі — адна з тых, дзе людзі з ахвотай будуюць новыя дамы і набываюць старыя пад рэканструкцыю. Дзесяць гадоў таму такі дом прыкупіў тут і Мікалай Рыгоравіч Слабада. Лёс пакідаў гэтага чалавека па свеце. Сам  з пружанскай вёскі Котра, напачатку жыццёвага шляху трапіў на Украіну, дзе стварыў сям’ю. Пасля пераехалі ў Эстонію. У 1988 годзе, калі ў гэтай краіне некарэннаму насельніцтву жыць стала цяжка,  эмігрыраваў у ЗША. — У Злучаных Штатах Амерыкі я атрымаў статус бежанца і  дапамогу ў пошуках працы, — гаворыць Мікалай Рыгоравіч. Так за акіянам  сям’я Слабады пражыла 20 гадоў. У штаце Арэгон мелі ўласны бізнэс. — Займаліся вырабам каўбас і трымалі свой рэстаран, — успамінае Мікалай Рыгоравіч. У 2007 годзе Мікалай Слабада, перадаўшы свой бізнэс ма
Смотри на меня, как на равного. В Пружанах прошла акция, посвященная Международному дню борьбы за права инвалидов

Смотри на меня, как на равного. В Пружанах прошла акция, посвященная Международному дню борьбы за права инвалидов

Новости
На гарадскім стадыёне прайшла акцыя “Глядзі на мяне, як на роўнага”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за правы інвалідаў. Падобныя акцыі праходзяць у нашым горадзе ўжо трэці раз. Ладзяць іх супрацоўнікі раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Сёлета ў цэнтры ўвагі апынуліся дзеці з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. Больш за 250 пяці- і шасцікласнікаў са школ раёна прыйшлі на стадыён, каб прыняць удзел у мерапрыемстве разам з дзецьмі з фізічнымі абмежаваннямі.  Лічыцца, што дзеці менавіта гэтага ўзросту з’яўляюцца самымі ўразлівымі ў пытаннях цярпімасці і талерантнасці. У многіх удзельнікаў акцыі ў  адзенні прысутнічаў зялёны і фіялетавы колеры, якія сімвалізуюць парушэнні апорна-рухальнага апарату і ДЦП. Школьнікі, выхаванцы ЦКРНіР і
Что связывает «Пружанский палацык» и группу Nirvana? Спешите на выставку немецкого художника, дизайнера и философа Мартина Райтера

Что связывает «Пружанский палацык» и группу Nirvana? Спешите на выставку немецкого художника, дизайнера и философа Мартина Райтера

Актуально, Афиша, Новости, Палацык
Не буду арыгінальнай, калі адзначу, што новыя інфармацыйныя тэхналогіі захапілі амаль увесь свет! Часам здаецца, што самыя звычайныя рэчы хатняга ўжытку, тая ж мультыварка, вось-вось далучацца да сусветнай павуціны… І, пэўна, гэта не за гарамі. Навукоўцы сцвярджаюць, што чалавецтва ўжо стаіць на парозе татальнай дыгіталізацыі – новай, лічбавай, эры. Гэтая праява знаходзіць сваё адлюстраванне і ў мастацтве. Днямі ў “Музеі-сядзібе Пружанскі палацык”  адкрылася выстава “Лічбавы імператыў” вядомага нямецкага мастака, дызайнера і філосафа Марціна Райтэра. Ён  вядомы і як дырэктар знакамітага арт-цэнтра Тахелес (Kunsthaus Tacheles, 1990-2012 гг.), постпрамысловага пяціпавярховіка ў самым цэнтры Берліна. Тут увасабляўся альтэрнатыўны фармат арт-працэсу, дзе можна было паназіраць з