
Последний звонок прозвучал сегодня для 359 выпускников района
Цудоўнае надвор’е выдалася ў перадапошні дзень мая. Яно задало настрой і школьнікам: са школьных двароў даносіліся гукі музыкі, віншаванні і пажаданні. Для выпускнікоў апошні школьны званок — і вясёлае, і сумнае свята адначасова. Гэта апошнія дні адыходзячага дзяцінства, развітанне са школай, сустрэча з нязведанай будучыняй.Сёлета апошні школьны званок празвінеў для 359 адзінаццацікласнікаў Пружаншчыны. Яшчэ 469 вучняў заканчваюць дзявяты клас. У бягучым годзе сямёра выпускнікоў Пружаншчыны — прэтэндэнты на атрыманне залатога медаля. Пацвярджэння выдатных ведаў падчас экзаменацыйных іспытаў чакаюць ад выпускнікоў гімназіі, СШ №4 і СШ №5 горада Пружаны — на залаты медаль ідуць па адным вучні ў кожнай установе. А вось у СШ №3 сёлета ажно тры выдатнікі з 32 выпускнікоў. З сельскіх школ