Пятница, 15 декабря 2017

День: 21.04.2017

Приглашаем всех принять участие в создании галереи «Бессмертный полк»

Приглашаем всех принять участие в создании галереи «Бессмертный полк»

Великая Победа
Сябры, зусім хутка мы будзем адзначаць 72  Дзень Перамогі. На жаль, адзначаць ужо амаль без тых, хто мае непасрэднае дачыненне да гэтага вялікага свята. У 2011 годзе томскія журналісты прыдумалі выдатны рух «Бессмяротны полк». Вы ўсе, напэўна, бачылі ў калонах побач з ветэранамі моладзь, якая нясе партрэты сваіх дзядоў і прадзедаў —  удзельнікаў вайны, якія не дажылі да сённяшніх дзён. Мы прапануем вам разам стварыць віртуальны «Бессмяротны полк». Зрабіць гэта вельмі проста: дадавайце ў альбомы, створаныя ў сацыяльных сетках (ok.ru/budni, facebook.com/budni.by і vk.com/publicbudniby) фатаграфіі вашых родных, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Пад фота ўказвайце імя, прозвішча і гады жыцця. А да 9 Мая мы зробім на сайце budni.by спецыяльную галерэю. Каб памяталі.
Апрельские заморозки: под угрозой озимый рапс, сурепица и абрикосы

Апрельские заморозки: под угрозой озимый рапс, сурепица и абрикосы

Актуально, Экология
Даўно не назіралася ў нашай мясцовасці такіх працяглых красавіцкіх начных замаразкаў, як сёлета. Па дадзеных метэастанцыі найбольш паветра ахалоджвалася ў ноч з 17 на 18 красавіка. На вышыні двух сантыметраў ад паверхні зямлі слупок тэрмометра апускаўся да адзнакі мінус 5,2 градусы. На тарфяна-балотных глебах гэты мінус быў яшчэ большы. Усё гэта не можа не выклікаць трывогу ў аграрыяў, гаспадароў прысядзібных і дачных участкаў. Як паведаміў начальнік раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін І.І.Гаманчук, найбольшую занепакоенасць выклікае стан азімага рапсу і азімай свірэпіцы. Лён павінен вытрымаць адмоўныя начныя тэмпературы, але зменшыцца выхад валакна. У садах ад нізкіх тэмператур могуць пацярпець чарэшні, вішні, грушы і абрыкосы. Дарэчы, абрыкосы знах
Радуница — это повод проявить уважение к предкам

Радуница — это повод проявить уважение к предкам

Актуально
Традыцыйна пасля Вялікадня людзі  наведваюць могілкі. Памінальны дзень — гэта не толькі падстава ўзгадаць пра памерлых продкаў, але і навесці парадак у месцах пахаванняў. Калектыў Магілявецкай бальніцы заўсёды з павагай ставіцца да ўшанавання памяці памерлых. Напрыклад, не першы год медперсанал ездзіць да брацкага пахавання ў лясным масіве, паблізу вёскі Барысікі: тут ладзяць мітынгі, на якіх згадваюць ахвяр фашызму, наводзяць парадак. Штогод вялікім гуртом збіраюцца і на Лыскаўскіх могілках, каб прыбраць магілкі  былых  пацыентаў бальніцы, якія знайшлі тут свой апошні прыстанак. А сёлета зрабілі яшчэ адну добрую справу. Нехта з работнікаў бальніцы звярнуў увагу на старую запушчаную магілку. Угледзеўшыся ў літары, якія  сцёрліся ад часу, прачыталі знаёмае проз
Делают игрушки и сувениры, рекламируют их в интернете и продают посетители отделения дневного нахождения молодых инвалидов

Делают игрушки и сувениры, рекламируют их в интернете и продают посетители отделения дневного нахождения молодых инвалидов

Актуально
20 чалавек, якія маюць інваліднасць 1 і 2 групы, штодня дабіраюцца ў пасёлак Сонечны, каб пад кіраўніцтвам чатырох выхавацеляў на чале з загадчыцай Таццянай Шпарла сваімі рукамі рабіць прыгожых соў, велікодных трусянят, грацыёзных коцікаў, блакноты, паштоўкі, бісерныя дрэвы і многае іншае. Сёння ў аддзяленні працуе пяць гурткоў, дзе кожны з 20 чалавек знаходзіць сабе занятак па інтарэсах. Адказнай работай займаюцца маладыя мужчыны ў паліграфічнай майстэрні. Тут яны збрашуроўваюць блакноты, падбіраюць да іх стыльныя вокладкі, а таксама робяць унікальныя паштоўкі (такіх вы не знойдзеце больш нідзе!) У швейнай майстэрні, не без дапамогі кіраўніка гуртка Людмілы Анатольеўны Лукашэвіч, ствараюцца сапраўдныя цуды: мяккія цацкі адроз-ніваюцца яркасцю і добрым настроем. Па спецыяльных заказах т
Увидеть Париж и стать олимпийским чемпионом, или О чем мечтают пружанские фигуристы

Увидеть Париж и стать олимпийским чемпионом, или О чем мечтают пружанские фигуристы

Актуально, Молодёжный клуб, Спорт
Хутка скончыцца чарговы спартыўны сезон у пружанскіх фігурыстаў. За плячыма ўжо фінал адных з самых галоўных спаборніцтваў юных беларусаў – “Зорачка”.  У фінальных спаборніцтвах Марыя Салдакаева, Мікалай Казлоў і Сафія Рахуба заваявалі сярэбраныя медалі, а Таццяна Мігіц, Ульяна Хадаровіч і Анастасія Тоўпік – бронзавыя. Да таго ж, маленькія ўдзельніцы Вікторыя Дыцэвіч і Мілана Рамашова сталі першымі сярод спартсменак свайго года нараджэння. Займаюцца ўсе яны пад кіраўніцтвам трэнера Вольгі Уважанай. Мы папрасілі юных фігурыстаў падзяліцца сваімі ўражаннямі ад сезона і расказаць пра свае трэніроўкі і мэты. Таццяна Мігіц: — Усе ўзнагароды для мяне вельмі важныя, кожны медаль зароблены працай. Самымі запамінальнымі спаборніцтвамі сезона для мяне з’яўляюцца спаборніцтвы ў сталі
Пружанские картингисты открыли сезон

Пружанские картингисты открыли сезон

Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Сёння ў секцыі па картынгу, якая вось ужо трэці год дзейнічае пры Пружанскім ДТСААФ, займаецца 15 падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Перш чым прыступіць да навучання віртуознаму пілатаванню, картынгісты ўсю зіму  асвойвалі тэарэтычныя веды: вывучалі канструкцыю машын, правілы дарожнага руху, меры бяспекі. Сярод хлопчыкаў, якія займаюцца ў секцыі з дня яе адкрыцця, Сяргей Крук, Міша Мацяш. Дарэчы, адзін з самых відовішчных відаў спорту прываблівае не толькі хлапчукоў: сярод картынгістаў са стажам ёсць і дзяўчынка — Сандра Шыш, якая з’яўляецца прызёркай абласных спаборніцтваў. Паводле слоў кіраўніка секцыі Валерыя Гарахавіцкага, ад жадаючых запісацца ў секцыю няма адбою. Адзін з чарговых  прэтэндэнтаў на месца ў секцыі — дзесяцігадовы Улад Юзяфовіч. Хлопчык, які праяўляе
Молодые медики оставили квартиру в Гродно и переехали жить в Могилевцы

Молодые медики оставили квартиру в Гродно и переехали жить в Могилевцы

Новости, Профессия, Ружанские мотивы
І сёння перабрацца з сяла ў горад, як і гадоў трыццаць-сорак таму, калі назіраўся высокі тэмп урбанізацыі, імкнуцца многія, а вось пераязджаюць з горада ў вёску — адзінкі. Сям’я Мазурычаў якраз у той меншасці, якая памяняла горад з яго імклівым рытмам на спакойнае жыццё ў вёсцы. Шлях у медыкі Юрый Мазурыч — глава сям’і — папярэджвае, што ў яго з жонкай Наталляй сялянскія карані. — Мы абодва родам з вёскі Забалаць Воранаўскага раёна, што на Гродзеншчыне, — зазначае Юрый Казіміравіч. — Таму з вясковым укладам жыцця знаёмы. А пераезд менавіта ў Магілёўцы прадвызначыла знаходжанне тут абласной псіхіятрычнай бальніцы. Але пра ўсё па парадку. Маладыя муж і жонка Мазурычы — медыкі, хаця  жыццёвыя шляхі іх складваліся па-рознаму. — Мы з братам рана страцілі бацькоў,  нас в
«Игры Разума»: следующая встреча состоится 26 апреля в 18.30

«Игры Разума»: следующая встреча состоится 26 апреля в 18.30

Афиша
Друзья, на данный момент большинством голосов определили время начала - ближайшие игры стартуем в 18.30.☺ Напоминаем, регистрацию на игру открываем в понедельник 24 апреля в 12.00. Максимальное количество команд 12. Если желающих будет больше, то играют те, кто раньше зарегистрировался. До встречи! https://vk.com/igry_razuma_prugany

Текущий счет по сбору средств, собранных на республиканском субботнике

Официально
Згодна з распараджэннем Пружанскага раённага выканаўчага  камітэта №89-р ад 14.04.2017 г., фінансавыя сродкі, заробленыя на рэспубліканскім і раённым суботніках, трэба пералічваць на разліковы рахунак райвыканкама 3641000000008 у ЦБУ №122 філіяла №113 ААТ «ААБ Беларусбанк» г.Кобрын, код 237,  УНП 200143630 з пазнакай «у тым ліку рэспубліканскі суботнік _____ рублёў» (з разліку 25% заробленых сродкаў).