Пятница, 19 апреля 2024

День: 19.04.2017

Прилутчинские дачницы, или Как деревня оживает к лету

Прилутчинские дачницы, или Как деревня оживает к лету

Вёска Прылутчына найбольш аддалена ад цэнтра Шаняўскога сельсавета. Тут пастаянна пражывае толькі шэсць чалавек. Усе — пенсіённага ўзросту. Але ў цёплы перыяд года вёска трошкі ажывае, а яе насельніцтва павялічваецца за кошт так званых «дачнікаў», якія з‘язджаюцца на лета на бацькоўскія сядзібы. Аб тым, як жывецца ў вёсцы, мы запыталіся ў пастаянных і часовых яе жыхароў. В.А.Здановіч: — Сама я ўраджэнка гэтай вёскі, а жыву ў Брэсце. Да выхаду на пенсію працавала ў дзіцячым садку. У цёплы перыяд года перасяляюся ў Прылутчыну, у бацькоўскую хату. Ад прыпыначнага пункта цягніка «Прылутчына» да вёскі дабіраюся пешшу. Раней тут была неблагая дарога, але цяпер яна разбіта лесавозамі, паколькі лясгас вядзе нарыхтоўку і вывазку лесу. Гэта нязручна вяскоўцам, якім патрэбна паехаць на прыём
Половина воспитанников детского сада в Городечно — близнецы!

Половина воспитанников детского сада в Городечно — близнецы!

Некалі ў Гарадзечне працавала сярэдняя школа. Потым яе рэарганізавалі ў базавую, затым — у пачатковую...  У бягучым навучальным годзе тут застаўся толькі дзіцячы садок, які ўзначальвае Г.У Гадуйка. — Наш дзіцячы садок наведвае цяпер усяго восем  дзетак ад трох да шасці гадоў, — гаворыць Галіна Уладзіміраўна. Цікава, што ў такой невялікай групе ажно дзве пары блізнятак. Але ж справа не ў колькасці. Да кожнага выхаванца патрэбна знайсці  падыход і стварыць належныя ўмовы для правядзення заняткаў і гульняў.  Са сваімі абавязкамі цудоўна спраўляюцца выхавальніцы І.Ф.Ткачык і Н.В.Крук. Смачныя стравы  гатуе повар С.С.Сыч. Дарэчы, невялікі калектыў дзіцячага садка падтрымлівае належны парадак на ўсёй тэрыторыі былой школы. На здымку: выхавальніца дзіцячага са