Суббота, 16 декабря 2017

День: 12.04.2017

В прошлом году на территории района выявлено 18 наркопреступлений

В прошлом году на территории района выявлено 18 наркопреступлений

Актуально
Нягледзячы на барацьбу з распаўсюджаннем спайсаў, гэта загана працягвае сваё шэсце па гарадах нашай краіны. Практычна штомесяц узбуджаюцца крымінальныя справы ў дачыненні да наркакур’ераў, але іх не меншае, бо такі занятак прыносіць прыбытак, за які, як некаторыя лічаць, можна рызыкаваць сваёй свабодай. Нагадаю, што незаконныя дзеянні з наркатычнымі сродкамі, псіхатропнымі рэчывамі альбо іх аналагамі ў адпаведнасці з нормамі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да 25 гадоў з магчымасцю канфіскацыі маёмасці. Напрыклад, у мінулым годзе аператыўнікамі былі затрыманы двое маладых гараджан, якія ў сябе дома арганізавалі выраб наркатычных рэчываў з мака. Напачатку 2017 года суд прыгаварыў кожнага з іх за такую супрацьпраўную дзейнасць да 11 гадоў паз
Всего в четырех водоемах Пружанского района будет разрешено купание

Всего в четырех водоемах Пружанского района будет разрешено купание

Новости
Да лета яшчэ далёка, але рыхтавацца да яго самы час. І ў першую чаргу, да надыходзячага купальнага сезона. Нядаўна на адным з пасяджэнняў райвыканкама было прынята рашэнне аб мерапрыемствах, якія павінны правесці адказныя службы, каб летні адпачынак каля пружанскіх вадаёмаў прынёс толькі прыемныя ўражанні. Падрабязна аб запланаваным расказвае старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на вадзе Ю.М.Амельянчук. — У бягучым годзе вызначаны чатыры вадаёмы,  дзе дазваляецца купанне: гэта сажалкі каля вёсак Носкі і Лінова, вадасховішча Паперня і вадаём па вул. Пушкіна ў Пружанах. На ўсіх астатніх азёрах і рэчках арганізацыямі, якім ва ўстаноўленым парадку дадзена права карыстання воднымі               аб’ек
Как правильно дать объявление о продаже поросенка? На этот и другие актуальные вопросы ответил главный ветврач Пружанского района Андрей Якимчук

Как правильно дать объявление о продаже поросенка? На этот и другие актуальные вопросы ответил главный ветврач Пружанского района Андрей Якимчук

Актуально, Сельское хозяйство
У маі споўніцца роўна год, як ветэрынарную службу Пружанскага раёна ўзначаліў А.С.Якімчук. Сёння Андрэй Сяргеевіч адказвае на найбольш актуальныя пытанні карэспандэнта, якія датычацца грамадзян, што трымаюць на падворках жывёлу. — Андрэй Сяргеевіч, чаму такая пільная ўвага  ветэрынарнай службы раёна ў тым ліку і да прыватных гаспадарак? — Асноўная наша задача — гэта забеспячэнне  захаванасці  буйной рагатай жывёлы, свіней і птушкі і атрыманне высакаякаснай жывёлагадоўчай прадукцыі на фермах і комплексах. Але гэта таксама і недапушчэнне  ўзнікнення  хвароб, якія перадаюцца ад жывёл чалавеку. Таму комплекс мерапрыемстваў уключае не толькі кантроль за станам грамадскага статка, але і жывёлы, што знаходзіцца на прыватных падворках. — У мінулыя гады ў раёне был
В чем секрет семейного счастья? Об этом спросили мы у пружанцев. И вот, что получили в ответ

В чем секрет семейного счастья? Об этом спросили мы у пружанцев. И вот, что получили в ответ

Актуально
Лічыцца, што кожная няшчасная сям’я нешчаслівая па-свойму, а вось шчаслівыя сем’і падобныя адна на адну. Сапраўды, папрасіце шчаслівых мужа і жонку раскрыць складаную «формулу» сямейнага шчасця, і яны, як правіла, будуць гаварыць аб адным і тым жа. Сям’я Болван.  Сямейны стаж —40 гадоў. Іван Навумавіч: – Мы ва ўсім дапамагаем адзін аднаму, так як у нас няма ніякага падзелу хатняй            працы – гэта, маўляў, мужчынская, а гэта жаночая. Усё робім разам, нават адпачываць стараемся разам, любім прайсціся вечарам на свежым паветры, успомніць маладосць, пагаварыць. Магчыма, камусьці гэта здасца дзіўным, але муж і жонка павінны размаўляць пра ўсё. Наталля Мікалаеўна: – Сакрэт сямейнага шчасця – гэта калі мы паважаем а
О красоте и гармонии церковного пения в интервью с регентом Свято-Николаевской церкви Алевтиной Левой

О красоте и гармонии церковного пения в интервью с регентом Свято-Николаевской церкви Алевтиной Левой

Актуально
Не раз чула ад людзей, што калі яны ўпершыню ў жыцці заходзілі ў храм – часцей за ўсё на Вялікдзень – і слухалі, як спяваюць “Хрыстос Уваскрэс”, то ім здавалася, быццам у той момант яны самі адрываліся ад зямлі і ўзносіліся да неба...Вось аб гэтым, аб прыгажосці і гармоніі царкоўных спеваў, і адбылася нашая размова з рэгентам Свята-Мікольскага храма г.Пружаны матушкай Аляўцінай Левай, якая без малога амаль трыццаць гадоў спявае пры алтары. – Як адбылася Ваша першая сустрэча з праваслаўем,  і хто паўплываў на выбар жыццёвага шляху? – Першыя мае крокі ў праваслаўі я зрабіла пад кіраўніцтвам бабулі, вельмі набожнага чалавека. Нягледзячы на сталы ўзрост, фізічную немач, стомленасць, яна заўсёды імкнулася ў храм і вяла за сабою мяне. – Але ўсё  ж, як Вы прыйшлі да сваёй прафе
Выставка открыта! В музее-усадьбе «Пружанский палацык» можно полюбоваться картинами Анатолия Морозюка

Выставка открыта! В музее-усадьбе «Пружанский палацык» можно полюбоваться картинами Анатолия Морозюка

Культура, Палацык
У мінулую пятніцу  ў  музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылося  ўрачыстае  адкрыццё  персанальнай  выставы  мастака Анатоля Маразюка.  Выстава “Шлях да сябе” – гэта невялікі экскурс у творчую дзейнасць бярозаўскага жывапісца. Анатоль Маразюк – асоба вельмі цікавая. Нарадзіўся ў Іванаўскім раёне ў  1951 годзе. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці “Архітэктура” і прыехаў жыць у Бярозу, дзе амаль 15 гадоў узначальваў архітэктурную службу раёна. Але талент узяў сваё: сёння жывапіс – сэнс яго жыцця. На выставе прадстаўлены 24 работы мастака,  кожная з якіх мае вельмі глыбокі сэнс, унутраную глыбіню, што не можа нікога пакінуць абыякавым. З дапамогай  рознакаляровых  фарбаў  мастак нібы  раскры
СМС вместо повестки в суд? Да, такое возможно

СМС вместо повестки в суд? Да, такое возможно

Юридическая консультация
Замест павесткі аб яўцы ў суд у якасці адказчыка я атрымаў СМС-паведамленне. Ці з’яўляецца гэта належным апавяшчэннем па справе? Ці разгледзіць суд справу ў маю адсутнасць? Калі так, ці магу я абскардзіць разгляд справы без майго ўдзелу? Са званка ў рэдакцыю.                     Адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі Надзея Міхайлаўна Станкевіч. — Безумоўна, суддзя павінен прыняць меры для належнага ўведамлення  ўдзельнікаў працэсу па судовым разбіральніцтве, каб ўдзельнікі працэсу і зацікаўленыя асобы мелі рэальную магчымасць з’явіцца ў суд. Мы прывыклі, што звычайна гэта робіцца з дапамогай папяровай павесткі. Але сёння ўдзельнікі грамадзянскай судавытворчасці могуць быць а
Поисковый батальон Минобороны планирует провести раскопки в шести районах Брестской области. В том числе и возле Ружан

Поисковый батальон Минобороны планирует провести раскопки в шести районах Брестской области. В том числе и возле Ружан

Актуально
Личный состав 52-го отдельного специализированного поискового батальона Министерства обороны в текущем году планирует провести раскопки в шести районах Брестской области, сообщили БЕЛТА в отделе идеологической работы и социальной защиты областного военного комиссариата. К поиску останков красноармейцев, погибших в годы Великой Отечественной войны, специалисты приступят в середине мая. Начнут с Ивацевичского района. Так, на территории Домановского сельсовета специалисты проверят предположительное место гибели группы военнослужащих, вблизи одного из населенных пунктов Вульковского сельсовета — двух летчиков. Появились основания провести раскопки и в Выгонощанском сельсовете, где, возможно, упал самолет в военное время.