Пятница, 15 декабря 2017

День: 10.04.2017

Мастер леса Сергей Черник: «С природой не заскучаешь»

Мастер леса Сергей Черник: «С природой не заскучаешь»

Профессия
Сяргей Чэрнік, калі надышоў час вызначацца з будучай прафесіяй, не ўзважваў «за» і «супраць», не шукаў бліжэйшы да дому каледж, не раіўся з сябрамі. Ён яшчэ ў дзявятым класе цвёрда для сябе вырашыў, што пойдзе працаваць у лясную гаспадарку. — З дзяцінства мне падабалася  прырода,— расказвае малады спецыяліст.— І хаця вакол Вашчынічаў, адкуль я родам і дзе жыву зараз з бацькамі, не так многа лясных масіваў, усё роўна вырашыў ісці па прыкладзе свайго дзеда, які таксама працаваў у лесе. Хлопец даведаўся, што неабходную спецыяльнасць — майстар лесу — яму дасць навучанне ў Барысаўскім дзяржаўным каледжы галіновых тэхналогій, куды ён паспяхова паступіў. Дарэчы, прыклад Сяргея і яго ўпэўненасць у правільным выбары настолькі захапіў аднакласнікаў, што разам з ім яшчэ двое паступілі на т