Пятница, 15 декабря 2017

День: 07.04.2017

Областной конкурс инструментальной музыки «Музыкальный калейдоскоп» в четвертый раз прошел в Пружанах

Областной конкурс инструментальной музыки «Музыкальный калейдоскоп» в четвертый раз прошел в Пружанах

Культура, Новости
Пранізлівыя гукі скрыпкі і бархатнае сола віяланчэлі, палкія акорды гітары і крышталёвы звон цымбалаў, істэрыя ўдарных і чароўная гармонія акардэонаў... Цудоўнае свята, поўнае музыкі і весялосці, ветлівай пружанскай гасціннасці, чакала гасцей конкурсу інструментальнай музыкі  ў Пружанах “Музычны калейдаскоп”. Вось ужо чацвёрты раз гэтае свята збірае сяброў, аднадумцаў і проста  тых, хто любіць прыгожую жывую музыку. Для ўдзелу ў “Музычным калейдаскопе” сабралася больш за 30 дзіцячых і дарослых, прафесійных і аматарскіх аркестравых калектываў, інструментальных ансамбляў, а таксама сотні салістаў не толькі з Пружанскага, але і з Івацэвіцкага, Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Камянецкага і іншых раёнаў Брэстчыны. Як адзначыў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця конкурсу начальнік аддзе
Депутат рассказал, на что использовали транспортный сбор в Пружанском районе

Депутат рассказал, на что использовали транспортный сбор в Пружанском районе

Актуально, Новости
Падчас адной з рабочых паездак дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л.І.Качыны па Пружаншчыне членамі калектыву ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» было ўзнята пытанне наконт дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Была звернута ўвага не толькі на недасканаласць сістэмы: людзі лічаць несправядлівым, што аўтаўладальнікі плацяць аднолькавыя сумы незалежна ад таго, як часта выязджаюць з гаража. Разам з тым, выбаршчыкі папрасілі дэпутата расказаць, як былі патрачаны сумы, сабраныя за кошт транспартнага падатку, якія работы ў мінулым годзе былі праведзены на дарогах раёна. Адказы на свае дэпутацкія запыты Леанід Іванавіч, як і абяцаў людзям, прадаставіў  «раёнцы». Будаўніцтва  дарог на Брэстчы
За три месяца в Пружанском районе произошло 10 пожаров. Не обошлось без жертв

За три месяца в Пружанском районе произошло 10 пожаров. Не обошлось без жертв

Происшествия
За тры месяцы бягучага года на тэрыторыі раёна здарыліся дзесяць пажараў, на адным з якіх не абышлося без ахвяр -- загінуў чалавек. Для параўнання, за аналагічны перыяд мінулага года ў 17 пажарах загінулі два чалавекі. Прычыны здарэнняў розныя: у пяці выпадках -- гэта парушэнне правілаў эксплуатацыі печак і катлоў, у трох -- неасцярожнасць з агнём, яшчэ ў адным -- электраправодка. Акрамя таго, меў месца выпадак падпалу. Так, у сакавіку агнём былі пашкоджаны два жылыя дамы. Як высветлілася, прычынай пажару, які здарыўся напачатку месяца ў в.Ляхі, стала парушэнне правілаў мантажу металічнай дымавой трубы ацяпляльнага катла: пры яе ўстаноўцы не была выканана супрацьпажарная раздзелка і адступка ад драўлянага перакрыцця і даху. Як паказвае жыццё, гэта не першы выпадак, калі людзі не звяртаюць
На первый паб-квиз «Игры Разума» в Пружанах пришло больше 80 человек!

На первый паб-квиз «Игры Разума» в Пружанах пришло больше 80 человек!

Культура, Молодёжный клуб
Сябры, гэта атрымаўся сапраўды класны старт першага паб-квіза ў Пружанах! Нам асабіста вельмі спадабалася, спадзяемся, што і вам таксама. Сабралася 12 каманд (каля 80 чалавек), мы ўжо пачалі непакоіцца, што месцаў можа не хапіць, але ўсе зручна размясціліся. Асобны рэспект калектыву кафэ «Посиделки».  Смешныя, яны разлічвалі таксама пагуляць і нават стварылі каманду пад назвай «Балаболы». Але заказаў ад удзельнікаў паступіла столькі, што ў іх не хапала рук, і за барную стойку сталі ўсе, нават дырэктары. А цяпер непасрэдна да саміх вынікаў. Шчыльнасць выніковай табліцы (напрыклад, першае месца ад шостага аддзялялі ўсяго чатыры балы) сведчыць пра тое, што барацьба выдалася ўпартай. Як мінімум, палова каманд мела рэальныя шанцы  на перамогу. Але ўдача ўсміхнулася камандзе «Н