Пятница, 20 апреля 2018

Месяц: апреля 2017

Пружанский отдел Департамента  охраны МВД Республики Беларусь  приглашает на службу

Пружанский отдел Департамента охраны МВД Республики Беларусь приглашает на службу

Афиша
Пружанский отдел Департамента охраны МВД Республики Беларусь приглашает на службу: - граждан в возрасте до 25 лет; - имеющих положительные характеристики с мест работы; - по состоянию здоровья и физической подготовке годных к службе в правоохранительных структурах;   Телефон для справок: (8-01632) 2-13-63 Адрес: г. Пружаны, ул. Красноармейская, 3
Наш виртуальный «Бессмертный полк» (начало)

Наш виртуальный «Бессмертный полк» (начало)

Великая Победа
У мінулым нумары газеты мы прапанавалі нашым чытачам разам стварыць віртуальны «Бессмяротны полк». Для гэтага папрасілі ўсіх жадаючых дабаўляць фотаздымкі сваіх родных, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, але не дажылі да сённяшніх дзён, у спецыяльна створаныя альбомы ў сацыяльных сетках. http://www.budni.by/?page_id=159 Вялікі дзякуй усім, хто адгукнуўся! Мы пачалі рабіць галерэю на сайце, і ўжо сёння вы можаце аддаць даніну памяці тым, хто набліжаў Перамогу! Штодня мы будзем дадаваць у гэлерэю фотаздымкі ветэранаў. Далучыцца да акцыі можна ў любы момант, усе навіны ў нашых групах ok.ru/budni, vk.com/publicbudniby і facebook.com/budni.by. Пад фота ўказвайце імя, прозвішча і гады жыцця (вялікая просьба не пісаць ніякіх дадзеных на саміх здымках!).
Миша+Маша=65 лет счастья

Миша+Маша=65 лет счастья

Актуально
У вёсцы Плябанцы (ды як, уласна кажучы, у любой іншай) усе пра ўсіх ведаюць. Вось і герояў гэтага артыкула падказалі мясцовыя жыхары. “Напішыце, — кажуць, — пра іх: такія яны добрыя”. Сапраўды, Міхаіл Мікалаевіч і Марыя Міхайлаўна Букрабы –  цікавыя людзі. Шмат гадоў ідуць па жыцці разам, уяўляючы сабой прыклад непарушнай і моцнай, як алмаз, сям’і.  Ён, да сустрэчы з ёй Нарадзіўся “пры Польшчы”, у 1928 годзе, у Плябанцах у вялікай сялянскай сям’і  вядомага на ўсю акругу майстра-ганчара.  Да вайны паспеў скончыць чатыры класы польскай школы, а пасля яе – восем гадоў спасцігаў асновы навук у Пружанскай СШ №1. Атрымаўшы на дваццацігоддзе пашпарт, адправіўся  на тэрміновую службу. Абяцалі, што  на Чарнаморскі флот.  Але да Крыма маладых салдат не дав
Во время субботника в Пружанском районе посажено 9 тысяч цветов и 4,5 тысячи деревьев и кустов

Во время субботника в Пружанском районе посажено 9 тысяч цветов и 4,5 тысячи деревьев и кустов

Новости
Фактычна Свята працы пачалося намнога раней: мінулая субота, 22 красавіка, была адметна масавасцю работ, якія праводзіліся паўсюль у горадзе і раёне. Працоўныя калектывы, агульная колькасць якіх перавысіла прыгожую лічбу 100, займаліся навядзеннем парадку падчас рэспубліканскага суботніка. Напрыклад,  работнікі хлебазавода ўпрыгожвалі тэрыторыю каля прадпрыемства, высаджвалі кветкі. Усяго ў суботніку прыняло ўдзел больш за 17500 працаўнікоў раёна. Людзі шчыравалі на добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў: прыбіралі, фарбавалі, садзілі дрэвы і кветкі. Дарэчы, многія работы, якія былі распачаты яшчэ да суботніка, падчас месячніка па добраўпарадкаванні мелі прадказальны вынік і парадавалі сваімі аб’ёмамі: было прагрэйдзіравана 95 кіламетраў дарог і выканана 470 квадратных метр
Агроном Михаил Гавра: «Родители научили любить сельский труд»

Агроном Михаил Гавра: «Родители научили любить сельский труд»

Профессия, Сельское хозяйство
ААТ «Мурава» спецыялізуецца на вытворчасці насення збожжавых і зернебабовых культур, шматгадовых траў. І з задачай спраўляецца даволі паспяхова.  Увогуле ўборка збожжавых, зернебабовых, насення траў у элітгасе мае пэўныя асаблівасці. Напрыклад, тут вельмі строга захоўваюць тэхналагічныя тэрміны. Толькі так можна забяспечыць высокую якасць насення як на выхадзе з бункера камбайна, так і пасля дапрацоўкі. У мінулым годзе, нягледзячы на капрызы надвор’я, сельскія працаўнікі ААТ «Мурава» сабралі добры ўраджай збожжавых, цукровых буракоў, кукурузы. У гэтым вялікая заслуга агранамічнай службы гаспадаркі, якую ўзначальвае М.М.Гаўра. Нарадзіўся Міхаіл Міхайлавіч у вёсцы Ізбіцы, у  шматдзетнай сям’і, дзе выхоўваліся два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. Маці працавала ў калгасе імя 
Асноўнае — верыць ва ўласныя сілы

Асноўнае — верыць ва ўласныя сілы

Официально
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Выступленне кіраўніка дзяржавы адбылося ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт  запатрабаваў дакладнага і своечасовага выканання даручэнняў, дадзеных у час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць і ў далейшым сустракацца з парламентарыямі, выпрацоўваць новыя формы стасункаў, каб абмяркоўваць актуальныя для краіны пытанні. Прэзідэнту было зададзена больш за дзясятак розных пытанняў, якія датычацца развіцця вёскі, лібералізацыі дзелавой актыўнасці, перспектыў функцыянавання новага бязвізавага пяцідзённага рэжыму, развіцця рынку каштоўных папер, а таксама міжна
5 мая пружанцев приглашают на  благотворительную акцию «Смотри на меня, как на равного»

5 мая пружанцев приглашают на благотворительную акцию «Смотри на меня, как на равного»

Афиша
5 мая мировое сообщество отмечает Международный день борьбы за права инвалидов. Свою историю эта дата ведет с 1992 года, когда 5 мая люди с ограниченными возможностями одновременно в 17 европейских странах провели день борьбы за соблюдение равных прав инвалидов и против дискриминации людей с физическими, психическими или сенсорными ограничениями. Человек с ограничениями является частью общества, у него такие же права, как и у всех остальных. Как сделать так, чтобы в нашем городе общество воспринимало «особенных» людей  как равных, создавая ему возможности для нормальной жизни, учебы, работы? 5 мая 2017 года ГУСО «Пружанский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации» проведет благотворительную акцию «Смотри на меня, как на равного». Акция будет проходить на
Сегодня состоится прямая линия с Помощником Президента Василием Герасимовым по вопросам занятости и трудоустройства

Сегодня состоится прямая линия с Помощником Президента Василием Герасимовым по вопросам занятости и трудоустройства

Официально
26 апреля 2017 года с 15.00 до 17.00 состоится «прямая телефонная линия» с Помощником Президента Республики Беларусь – главным инспектором по Брестской области Герасимовым Василием Николаевичем по вопросам занятости и трудоустройства населения. Волнующие вопросы можно задать по телефону в городе Бресте –  (8 0162)  21 31 21.
По предварительным подсчетам на субботник вышло около 17 тысяч жителей района

По предварительным подсчетам на субботник вышло около 17 тысяч жителей района

Актуально, Новости
Здаецца, што сёння ў адным парыве – навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў аб’ядналіся ўсе працаўнікі раёна, незалежна ад роду дзейнасці і займаемых пасад, і выйшлі на рэспубліканскі суботнік. Нехта працуе на сваіх рабочых месцах, нехта прыводзіць у парадак мемарыяльныя комплексы, хтосьці прыбірае тэрыторыі арганізацый, дзе працуе. Нямала і тых, хто знайшоў час, каб унесці свой уклад у агульную справу заранёў. Але галоўнае, каб было прыгожа і дагледжана навокал, каб радавала вока і сэрца месца, дзе мы жывем. На дадзены момант у рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел звыш 17 тысяч жыхароў нашага горада і раёна. На здымках: наводзяць парадак  у гарадскім парку работнікі лясгаса. Фота Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ.  
Приглашаем всех принять участие в создании галереи «Бессмертный полк»

Приглашаем всех принять участие в создании галереи «Бессмертный полк»

Великая Победа
Сябры, зусім хутка мы будзем адзначаць 72  Дзень Перамогі. На жаль, адзначаць ужо амаль без тых, хто мае непасрэднае дачыненне да гэтага вялікага свята. У 2011 годзе томскія журналісты прыдумалі выдатны рух «Бессмяротны полк». Вы ўсе, напэўна, бачылі ў калонах побач з ветэранамі моладзь, якая нясе партрэты сваіх дзядоў і прадзедаў —  удзельнікаў вайны, якія не дажылі да сённяшніх дзён. Мы прапануем вам разам стварыць віртуальны «Бессмяротны полк». Зрабіць гэта вельмі проста: дадавайце ў альбомы, створаныя ў сацыяльных сетках (ok.ru/budni, facebook.com/budni.by і vk.com/publicbudniby) фатаграфіі вашых родных, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Пад фота ўказвайце імя, прозвішча і гады жыцця. А да 9 Мая мы зробім на сайце budni.by спецыяльную галерэю. Каб памяталі.
Апрельские заморозки: под угрозой озимый рапс, сурепица и абрикосы

Апрельские заморозки: под угрозой озимый рапс, сурепица и абрикосы

Актуально, Экология
Даўно не назіралася ў нашай мясцовасці такіх працяглых красавіцкіх начных замаразкаў, як сёлета. Па дадзеных метэастанцыі найбольш паветра ахалоджвалася ў ноч з 17 на 18 красавіка. На вышыні двух сантыметраў ад паверхні зямлі слупок тэрмометра апускаўся да адзнакі мінус 5,2 градусы. На тарфяна-балотных глебах гэты мінус быў яшчэ большы. Усё гэта не можа не выклікаць трывогу ў аграрыяў, гаспадароў прысядзібных і дачных участкаў. Як паведаміў начальнік раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін І.І.Гаманчук, найбольшую занепакоенасць выклікае стан азімага рапсу і азімай свірэпіцы. Лён павінен вытрымаць адмоўныя начныя тэмпературы, але зменшыцца выхад валакна. У садах ад нізкіх тэмператур могуць пацярпець чарэшні, вішні, грушы і абрыкосы. Дарэчы, абрыкосы знах
Радуница — это повод проявить уважение к предкам

Радуница — это повод проявить уважение к предкам

Актуально
Традыцыйна пасля Вялікадня людзі  наведваюць могілкі. Памінальны дзень — гэта не толькі падстава ўзгадаць пра памерлых продкаў, але і навесці парадак у месцах пахаванняў. Калектыў Магілявецкай бальніцы заўсёды з павагай ставіцца да ўшанавання памяці памерлых. Напрыклад, не першы год медперсанал ездзіць да брацкага пахавання ў лясным масіве, паблізу вёскі Барысікі: тут ладзяць мітынгі, на якіх згадваюць ахвяр фашызму, наводзяць парадак. Штогод вялікім гуртом збіраюцца і на Лыскаўскіх могілках, каб прыбраць магілкі  былых  пацыентаў бальніцы, якія знайшлі тут свой апошні прыстанак. А сёлета зрабілі яшчэ адну добрую справу. Нехта з работнікаў бальніцы звярнуў увагу на старую запушчаную магілку. Угледзеўшыся ў літары, якія  сцёрліся ад часу, прачыталі знаёмае проз
Делают игрушки и сувениры, рекламируют их в интернете и продают посетители отделения дневного нахождения молодых инвалидов

Делают игрушки и сувениры, рекламируют их в интернете и продают посетители отделения дневного нахождения молодых инвалидов

Актуально
20 чалавек, якія маюць інваліднасць 1 і 2 групы, штодня дабіраюцца ў пасёлак Сонечны, каб пад кіраўніцтвам чатырох выхавацеляў на чале з загадчыцай Таццянай Шпарла сваімі рукамі рабіць прыгожых соў, велікодных трусянят, грацыёзных коцікаў, блакноты, паштоўкі, бісерныя дрэвы і многае іншае. Сёння ў аддзяленні працуе пяць гурткоў, дзе кожны з 20 чалавек знаходзіць сабе занятак па інтарэсах. Адказнай работай займаюцца маладыя мужчыны ў паліграфічнай майстэрні. Тут яны збрашуроўваюць блакноты, падбіраюць да іх стыльныя вокладкі, а таксама робяць унікальныя паштоўкі (такіх вы не знойдзеце больш нідзе!) У швейнай майстэрні, не без дапамогі кіраўніка гуртка Людмілы Анатольеўны Лукашэвіч, ствараюцца сапраўдныя цуды: мяккія цацкі адроз-ніваюцца яркасцю і добрым настроем. Па спецыяльных заказах т
Увидеть Париж и стать олимпийским чемпионом, или О чем мечтают пружанские фигуристы

Увидеть Париж и стать олимпийским чемпионом, или О чем мечтают пружанские фигуристы

Актуально, Молодёжный клуб, Спорт
Хутка скончыцца чарговы спартыўны сезон у пружанскіх фігурыстаў. За плячыма ўжо фінал адных з самых галоўных спаборніцтваў юных беларусаў – “Зорачка”.  У фінальных спаборніцтвах Марыя Салдакаева, Мікалай Казлоў і Сафія Рахуба заваявалі сярэбраныя медалі, а Таццяна Мігіц, Ульяна Хадаровіч і Анастасія Тоўпік – бронзавыя. Да таго ж, маленькія ўдзельніцы Вікторыя Дыцэвіч і Мілана Рамашова сталі першымі сярод спартсменак свайго года нараджэння. Займаюцца ўсе яны пад кіраўніцтвам трэнера Вольгі Уважанай. Мы папрасілі юных фігурыстаў падзяліцца сваімі ўражаннямі ад сезона і расказаць пра свае трэніроўкі і мэты. Таццяна Мігіц: — Усе ўзнагароды для мяне вельмі важныя, кожны медаль зароблены працай. Самымі запамінальнымі спаборніцтвамі сезона для мяне з’яўляюцца спаборніцтвы ў сталі
Пружанские картингисты открыли сезон

Пружанские картингисты открыли сезон

Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Сёння ў секцыі па картынгу, якая вось ужо трэці год дзейнічае пры Пружанскім ДТСААФ, займаецца 15 падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Перш чым прыступіць да навучання віртуознаму пілатаванню, картынгісты ўсю зіму  асвойвалі тэарэтычныя веды: вывучалі канструкцыю машын, правілы дарожнага руху, меры бяспекі. Сярод хлопчыкаў, якія займаюцца ў секцыі з дня яе адкрыцця, Сяргей Крук, Міша Мацяш. Дарэчы, адзін з самых відовішчных відаў спорту прываблівае не толькі хлапчукоў: сярод картынгістаў са стажам ёсць і дзяўчынка — Сандра Шыш, якая з’яўляецца прызёркай абласных спаборніцтваў. Паводле слоў кіраўніка секцыі Валерыя Гарахавіцкага, ад жадаючых запісацца ў секцыю няма адбою. Адзін з чарговых  прэтэндэнтаў на месца ў секцыі — дзесяцігадовы Улад Юзяфовіч. Хлопчык, які праяўляе