Вторник, 19 июня 2018

День: 08.02.2017

Еўдакіі Клімашэвіч — 95, або Як «усходніца» «дзекаць» і «гэкаць» навучылася

Еўдакіі Клімашэвіч — 95, або Як «усходніца» «дзекаць» і «гэкаць» навучылася

Актуально, Культура
Пажаўцелыя старонкі сшыткаў, спісаных акуратнай рукой школьніцы ў далёкіх  1930-х гадах, старыя фотаздымкі, трохкутнікамі складзеныя салдацкія лісты, бацькоўскі білет ваеннапалоннага, датаваны 1915 годам, шмат іншых дакументаў і запісаў… За сямейнымі рэліквіямі, якія паказвае Еўдакія Мікітаўна Клімашэвіч,  адчуваецца ўсведамленне ёю важнасці кожнага пражытага дня. 2 лютага яна адзначыла 95-годдзе. Ёсць  што ўспомніць. Ёсць аб чым расказаць. Нарадзілася на Смаленшчыне ў 1922 годзе ў беднай сялянскай сям’і. Перажыла страшны голад.  Людзі збіралі хвошку, рвалі балотны мох, сушылі, пераціралі, змешвалі з вадой і пяклі праснакі. Маленькая Дуся ледзь не памерла з-за гэтага. Калі ў бальніцы прамылі страўнік, то яна ледзь на нагах стаяла… Сярэднюю школу паспела скончы
86-летний печник дядька Лёша: «Тяжело уже, но печь еще сложу»

86-летний печник дядька Лёша: «Тяжело уже, но печь еще сложу»

Актуально, Профессия
Не першы раз сутыкаюся з такой з’явай, калі ў вёсцы паважанага чалавека сталага ўзросту называюць не імем па бацьку, а проста «дзядзька», мабыць, каб падкрэсліць сваё пачуццё да яго, як да роднага і блізкага чалавека. Так і Аляксей Аляксандравіч Маркевіч, вядомы майстар-пячнік, ужо даўно стаў для жыхароў в. Клятное “дзядзькам Лёшам”. Хоць, прызнацца, няма нічога дзіўнага ў тым, што чалавек, які ўмее складаць печы, карыстаецца такім вялікім аўтарытэтам. Бо печ у вёсцы – гэта больш  чым проста цагляны «каларыфер». Гэта нават больш чым сямейны ачаг. Каму давялося хоць раз у жыцці пагрэць спінку каля яе і ўпасці ў дрымоту пад ціхае патрэскванне дроў у топцы, хто памятае смак бабулінай  капусты, прыгатаванай у печы, той мяне абавязкова зразумее. Без печы ў вёсцы чалавеку жыцця няма