Среда, 19 сентября 2018

День: 03.02.2017

Пьют обязанные лица, а голова болит… обществу

Пьют обязанные лица, а голова болит… обществу

Актуально
З нядаўняга часу ў нашым грамадстве з’явілася новая катэгорыя грамадзян, так званыя абавязаныя асобы. Гэта тыя людзі, дакладней кажучы, таты і мамы, якія з-за злоўжывання спіртным не выконваюць самага галоўнага свайго абавязку — выхаванне дзяцей. У выніку дзяржава вымушана ў такіх «сем’яў» адбіраць малалетніх выхаванцаў і браць на сваё ўтрыманне за дзяржаўны кошт. А гора-бацькам выстаўляецца рахунак на аліменты.  Намер абараніць дзяцей ад сацыяльнага бязладдзя можна толькі вітаць. Аднак  падыходы да гэтага не зусім зразумелыя. Па-першае, абавязаным асобам ствараюцца настолькі спрыяльныя ўмовы, пра якія законапаслухмяным грамадзянам можна толькі марыць: гарантаванае працоўнае месца з павышанай сацыяльнай абаронай, нават з дастаўкай з міліцыянерамі ў якасці «целаахоўнікаў»
Дети из Пружан, Ружан и Клепачей получили подарок от DANONE

Дети из Пружан, Ружан и Клепачей получили подарок от DANONE

Новости
На дзіцячай пляцоўцы, што нядаўна з‘явілася каля Воднага палаца, малыя бавяцца нават у марозныя дні. Вось і Наталля Кунда часта прыводзіць сюды сваіх дзетак Насцю і Кірыла. Місія кампаніі Danone, вядомага вытворцы малочных прадуктаў, дзіцячага харчавання і мінеральнай вады, — несці людзям здароўе.  У 2015 годзе кампанія ў каторы раз пацвердзіла нязменнасць сваёй пазіцыі: быў распрацаваны маніфест — дакумент, у якім апісана, як будзе ўвасабляцца ў жыццё шэраг задач з улікам прынцыпаў эканамічнага і сацыяльнага поспеху. Як падкрэсліў прадстаўнік Групы кампаній Danone ў Беларусі Глеб Хралянкоў, СТАА «Данон Пружаны» з пачатку свайго існавання таксама стараецца пад-трымліваць спажыўцоў сваёй прадукцыі ў імкненні да захавання здароўя, пастаўляючы ім на стол якасныя прадукты харчавання
«Пружанские киты» приглашают на субботний матч

«Пружанские киты» приглашают на субботний матч

Афиша, Спорт
Да ўвагі аматараў хакея! 4 лютага ў Лядовым палацы адбудзецца матч каманд аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце» паміж «Пружанскімі кітамі» і ХК «Іванава». Пачатак сустрэчы у 19.15 гадзін. Падтрымаем нашых хакеістаў!