Пятница, 15 декабря 2017

Месяц: января 2017

В воскресенье из-за ДТП на Ленина без света остались несколько улиц

В воскресенье из-за ДТП на Ленина без света остались несколько улиц

Происшествия
Мяркуючы па ўсяму, начныя адключэнні электраэнергіі ў нядзелю становяцца для нашага райцэнтра традыцыяй. Прычым менавіта з дарожна-транспартных здарэнняў. Яшчэ адна такая аварыя адбылася ўвечары 29 студзеня на вуліцы Леніна, каля сквера воінаў-інтэрнацыяналістаў. Як стала вядома, жыхар г.п.Шарашова, які ў чэрвені мінулага года толькі атрымаў вадзіцельскае пасведчанне, на закругленні дарогі з-за перавышэння хуткаснага рэжыму не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтамабіль збіў апору ЛЭП, з-за чаго знікла электрычнасць на некалькіх вуліцах. Наступствы аварыі былі ліквідаваны, хутчэй за ўсё, урон давядзецца аплачваць віноўніку ДТЗ. Сяргей Мышкевіч, старшы інспектар ДПС.
Председатель Великосельского сельисполкома: «Места у нас уникальные»

Председатель Великосельского сельисполкома: «Места у нас уникальные»

Актуально
— Таццяна Мікалаеўна, у чым, на Ваш погляд, асаблівасці Вялікасельскага сельсавета, яго ўнікальнасць? —Па плошчы сельсавет нібыта і невялікі, але яго тэрыторыю можна параўнаць з вузкай доўгай стужкай, што выцягнулася з поўначы на поўдзень.  Каб трапіць з Юзэфіна або Залесся ў Лазоўку, неабходна пераадолець звыш  30 кіламетраў. Па тэрыторыі праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Пружаны-Белавеж і Пружаны-Поразава з выхадам на Гродна.  Адзінае  сельскагаспадарчае прадпрыемства — ААТ «Вялікасельскае Агра». Мы працуем у цесным кантакце з яго дырэктарам В.Л.Севасцьянчыкам. На нашай зямлі яшчэ ёсць куточкі, дзе прырода захавалася практычна ў некранутым выглядзе. Я маю на ўвазе гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Дзікое», які ўваходзіць у склад Нацыянальнага
Ветеран и учитель Николай Золотов: «Подвигов не совершал, пацанами мы были…»

Ветеран и учитель Николай Золотов: «Подвигов не совершал, пацанами мы были…»

Актуально, Великая Победа
Былога настаўніка СШ №3 г.Пружаны Мікалая Уладзіміравіча Золатава, хаця ён даўно на заслужаным адпачынку, добра памятаюць вучні амаль двух дзясяткаў выпускаў. І не дзіўна: на сваіх уроках настаўнік гісторыі ўмеў выклікаць інтарэс да прадмета. Асабліва цікавымі для хлопчыкаў і дзяўчынак былі ўрокі, на якіх праходзілі тэму Вялікай Айчыннай вайны: напэўна, таму, што гэты перыяд гісторыі нашай краіны Мікалай Уладзіміравіч ведаў не па падручніках, а як непасрэдны ўдзельнік тых падзей. Сёння, калі франтавік перасягнуў 90-гадовы рубеж жыцця, ён узгадвае самыя адметныя моманты сваёй біяграфіі: басаногае дзяцінства, абпаленае вайной юнацтва і, канешне, франтавы шлях... — Я нарадзіўся ў Епіфанскім раёне, у месцы, дзе сыходзяцца Тульская, Арлоўская і Маскоўская вобласці Расійскай Федэрацыі, — раска

О работе Комитета государственного контроля Брестской области с обращениями граждан и юридических  лиц в 2016 году

Актуально
  В Комитет в 2016 году поступило 1513 обращений, что больше в сравнении с 2015 годом  на 19,1% или 289 обращений. Отмечаем увеличение в 2016 году количества устных обращений граждан к руководству и должностным лицам Комитета, поступивших в ходе личных и выездных приемов, а также при проведении «прямых телефонных линий»: 720 обращений, что в сравнении с 2015 годом больше на 119 обращений или на 16,5 %. За истекший период Комитетом проведены 57 «прямых телефонных линий», на которые поступило 94 звонка, в ходе 57 выездных приемов с руководством и начальниками структурных подразделений Комитета пообщались 139 человек. В целях расширения практики прямого общения населения с представителями Комитета в 2016 году проведены две тематические «прямые телефонные линии» по темам: «Полнота вне
Максим Жукович: «Эпидемии гриппа не будет»

Максим Жукович: «Эпидемии гриппа не будет»

Актуально, Здоровье, Новости
Грып — хвароба, з якой знаёмы кожны. Напэўна, няма людзей, якія хаця б раз у жыцці не хварэлі на яго. Тым, хто перанёс грып удала, здаецца, што гэта — звычайная інфекцыя, якой не варта баяцца. Але медыкі запэўніваюць: грып небяспечны развіццём сур’ёзных ускладненняў  (бранхітаў, пнеўманій, паражэнняў сардэчнай мышцы і г.д.), а таксама абвастрэннем хранічных захворванняў. Здараюцца нават смяротныя зыходы. Як выглядае чарговы эпідэмічны сезон? Якія прагнозы робяць медыкі сёлета? Халодны перыяд года — гэта час павелічэння колькасці выпадкаў рэспіраторных захворванняў. Грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі застаюцца адной з самых актуальных медыцынскіх і сацыяльна-эканамічных праблем: штогод яны ўносяць асноўны ўклад у структуру інфекцыйнага захворвання. Як змагаюцца з вострымі рэсп
13 мастериц — одна выставка

13 мастериц — одна выставка

Актуально, Культура, Новости
Здавалася б, што агульнага паміж страшнай Бабай Ягой і вытанчанай беларускай князёўнай, карункавымі сурвэткамі і цяжкімі саматканымі дыванамі, «магічнымі» лялькамі і беларускім арнаментам?  Усе гэтыя і многія іншыя героі, элементы і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадстаўлены на маштабнай выставе, якая адкрылася ў Кляпацкім СДК. І выраблены яны мясцовымі майстрамі народнай творчасці. Трынаццаць жанчын розных узростаў і прафесій аб’яднала любоў да народнай спадчыны і жаданне выкарыстаць кожную вольную хвілінку для стварэння прыгажосці. Якім чынам майстры сустрэліся і аб’ядналі свае намаганні на адной выставачнай пляцоўцы? Усё дзякуючы актыўнасці культработнікаў мясцовага СДК. Не першы год яны выяўляюць сярод мясцовых жыхароў падобных умельцаў, якія працуюць у розных тэхніках: п
Расписание движения городских автобусов по остановочным пунктам

Расписание движения городских автобусов по остановочным пунктам

Актуально
Расписание движения по основным остановочным пунктам, опубликованное в «Раённых буднях» за 28.01.2017 года, остаётся актуальным. Изменения коснулись только маршрута №9 на АС «Пружаны»: Н.Засимовичи: 9 7.15, 19.50, 21.00 – ежедн. 8 Марта: 9 7.27, 19.59, 21.09 – ежедн. СШ №1: 9 7.32, 20.03, 21.13 – ежедн. Дворец Культуры: 9 7.36, 20.07, 21.17 – ежедн. Урбановича: 9 7.38 – ежедневно Полевая: 9 7.42, 20.14, 21.25– ежедн. Больница: 9 7.44, 20.16, 21.27– ежедн.  
ПРИГЛАШЕНИЕ К УЧАСТИЮ В ТРЕНИНГАХ В ОБЛАСТИ ТУРИЗМА

ПРИГЛАШЕНИЕ К УЧАСТИЮ В ТРЕНИНГАХ В ОБЛАСТИ ТУРИЗМА

Туризм
  Проект международной технической помощи ENPI/2015/365-203 «Поддержка устойчивого развития туризма в Беларуси» приглашает всех заинтересованных для повышения качества знаний и развития навыков работы в сфере туризма: сотрудники отделов образования, спорта и туризма; идеологической работы, культуры и по делам молодежи; экономики райисполкомов; сотрудники музеев, галерей, спортивных центров, ТИЦ (туристских информационных центров); сотрудники гостиниц, владельцы агроусадеб; сотрудники санаториев; сотрудники ресторанов, кафе и т. д.; сотрудники национальных парков; сотрудники турагентств; другие заинтересованные различных секторов туризма (гиды, учителя/преподаватели университетов, …). Все участники должны работать в туризме, иметь идеи и планы по раз
Хорошо там, где нас нет. Молодой учитель о плюсах и минусах работы в деревне

Хорошо там, где нас нет. Молодой учитель о плюсах и минусах работы в деревне

Профессия
У народзе кажуць: чалавек шукае там, дзе лепш. Але на думку маладой настаўніцы беларускай мовы Р.М.Раманюк ёсць і іншая мудрасць: «Добра там, дзе нас няма». Менавіта ёй яна і кіравалася, калі дала згоду на прапанову дырэктара Мураўскай СШ працягваць работу ў вясковай школе пасля абавязковай адпрацоўкі пры размеркаванні. — Пасля заканчэння Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна ў 2013 годзе я атрымала накіраванне ў Пружанскі раён,— успамінае Рыта Міхайлаўна пачатак сваёй настаўніцкай дзейнасці.— Нічога не ведала пра гэту мясцовасць, ні разу тут не была.  Таму было вельмі страшна. Але мяне выдатна сустрэлі калегі, аказалі ўсю магчымую падтрымку, нават пытанне з жыллём дапамаглі вырашыць. Аднак не толькі добрыя адносіны ў калектыве падштурхнулі дзяўчыну даць станоўчы адказ на пр
Домик в деревне: как избежать краж?

Домик в деревне: как избежать краж?

Происшествия
Практычна ў кожнай вёсцы нашага раёна можна сустрэць дамы, дзе нават на першы погляд зразумела, што там ніхто не жыве. Прычым іх колькасць рэзка павялічваецца з аддаленасцю ад райцэнтра. У некаторых вёсках наогул праблема знайсці жылую хату.  Такія аб’екты афіцыйна называюцца нежылымі дамамі, але па факце ў іх ёсць гаспадары. Яны ўступілі ў бацькоўскую спадчыну, але пражываюць у іншых населеных пунктах і наведваюць сваю нерухомасць перыядычна. Словам, выкарыстоўваюць дамы як дачы. Вось менавіта гэтыя сезонныя прыезды ўладальнікаў жылля і прыцягваюць розных злодзеяў. У крымінальнай статыстыцы крадзяжоў з жылых дамоў факты ўзлому дач, як расказвае старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Р.В.Саўчук, складаюць ільвіную долю. Тлумачыцца гэта вельмі проста: замкі ў хатах хут
В честь 125-летия в Пружанах погасили марку с изображением Григория Ширмы

В честь 125-летия в Пружанах погасили марку с изображением Григория Ширмы

Актуально, Культура, Новости
У мінулую пятніцу ў Пружанскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася падзея рэспубліканскага маштабу. У рамках адкрыцця тыдня, прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння Р.Р.Шырмы, была праведзена ўрачыстая цырымонія гашэння маркі з выявай гэтага вялікага дзеяча культуры і мастацтва.  – Здавалася б, адна маленькая марка, а якая на яе ўскладзена вялікая місія!  Мініяцюрны ілюстраваны кавалачак паперы стане яскравай кветкай, якую мы ўпляцем у вянок памяці Рыгора Раманавіча, – адзначыла на адкрыцці дырэктар Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” Вялянціна Мікалаеўна Пух. Яна расказала гасцям мерапрыемства, якім чынам, увогуле, паштовы канверт стане яшчэ адной крыніцай памяці таленавітага сына пружанскай зямлі. Сапраўды, не ўсе ведаюць, што разам з асноўнымі паслугамі, якія аказваюцца поштай, яе работ
Пьяный водитель оставил без света улицу Красноармейскую

Пьяный водитель оставил без света улицу Красноармейскую

Происшествия
Уначы 22 студзеня на вуліцы Чырвонаармейскай здарылася аварыя. Жыхар горада, кіруючы ўласным аўтамабілем, за руль якога, як потым высветлілася, ён сеў у стане алкагольнага ап'янення (два праміле ў крыві), падчас руху страціў увагу за сітуацыяй на дарозе. У выніку машына вылецела на газон і збіла апору ЛЭП, з-за чаго пагасла вулічнае асвятленне. Пашкоджанні былі настолькі сур'ёзныя, што іх наступствы ліквідаваліся і ранкам наступнага дня. Па факту Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца праверка. Алег Сідарэнка.
Как живете, шерешевцы? Корреспондент обратился с вопросом к сельчанам

Как живете, шерешевцы? Корреспондент обратился с вопросом к сельчанам

Актуально
Ігар Рабцаў: — Я працую ў польскай фірме «Бударама». Асноўны офіс яе знаходзіцца ў Ружанах, а тут, у Шарашове, арандуецца памяшканне для чатырох чалавек. Можна сказаць, дзякуючы ёй, мне яшчэ пашанцавала, а многія тут засталіся без працы. Дзе яе знайсці? Таму моладзь і збягае адсюль у пошуках лепшай долі. Мне бегчы няма куды і ўжо няма калі: 50 гадоў як-ніяк. Дацягну да пенсіі. Галіна, работнік дзіцячага садка: — Хацелася б, каб перагледзелі расклад руху аўтобусаў: мы літаральна на 10 мінут спазняемся на аранчыцкія аўтобусы. Як нашым дзецям-студэнтам з рані-цы дабірацца да цягнікоў? Мы не просім дадатковых рэйсаў, але тыя, што ёсць, пусціце з толкам! Нам нават вадзіцелі спачуваюць: «Рады б дапамагчы, але расклад ёсць расклад». Адзін раз вадзіцель аўтобуса, дзякуй яму — сам патэлефа
Один из трех. На территории Шерешевского сельсовета осталось только три ветерана

Один из трех. На территории Шерешевского сельсовета осталось только три ветерана

Актуально, Великая Победа
Дзядзька Міша, так у Крыніцы называюць Міхаіла Феадосіевіча Рабчука, – адзін з трох ветэранаў Шарашэўскага сельсавета, якія засталіся ў жывых. 1 студзеня яму споўнілася 90 гадоў. Віншаванні ад старшыні сельсавета Д.У.Чайкоўскага і старасты вёскі Н.І.Валюшка, праяўленыя клопат і ўвага з пажаданнем здароўя, даўгалецця і бадзёрасці духу, магчыма, лепшы падарунак ветэрану ў гэтыя дні. Міхаіл Феадосіевіч быў вельмі расчулены, нават не мог гаварыць. Але па маёй просьбе падзяліўся з гасцямі ўспамінамі са свайго франтавога жыцця. Вайну сустрэў чатырнаццацігадовым падлеткам. Таму добра памятае, як прыйшлі акупанты, і ўсіх жыхароў вёскі вывезлі ў Запруды, і размеркавалі па хатах. Сям’я пасялілася ў старым халодным бараку. Двое старэйшых братоў адразу падаліся ў партызаны, а Міша застаўся дапамагац
«Раённыя будні» читают в каждом втором доме Линово и Оранчиц

«Раённыя будні» читают в каждом втором доме Линово и Оранчиц

Актуально, Подписка, Профессия
Выдатны калектыў аднадумцаў працуе ў аддзяленні паштовай сувязі вёскі Лінова. Ветлівыя паштальёны Жанна Віктараўна Ціханчук, Жанна Рыгораўна Більцэвіч і Вольга Іванаўна Наход даўно сталі жаданымі людзьмі ў дамах вяскоўцаў. Са свежай поштай і добрымі навінамі яны спяшаюцца да кожнага. Надзвычай прыемна, што мясцовыя паштальёны сябруюць з раённай газетай: уменне знайсці свае словы для падпісчыкаў зрабілі гэтых жанчын лідарамі нядаўняй падпісной кампаніі на «Раённыя будні». Дзякуючы іх намаганням, у бягучым годзе «раёнка» будзе прыходзіць практычна ў кожны другі дом жыхароў вёсак Лінова і Аранчыцы. Хаця, як зазначаюць гэтыя паштальёны, не так складана пераканаць людзей у тым, каб яны аддалі перавагу раённай газеце. Многіх і так прывабліваюць менавіта мясцовыя навіны і аб’явы, аповеды пра с