Спазнай законы вечнасці…
Ці задумваліся вы над тым, чаму ў казцы Г.Х.Андэрсана “Снежная каралева” хлопчык Кай спрабуе з кавалачкаў вялізнага люстэрка скласці слова “вечнасць”? Не “любоў”, не “радасць”, не “сям‘я”, а менавіта “вечнасць”. Можа таму, што гэта тэма больш за ўсё хвалявала аўтара і менш за ўсё пра яе вядома людзям?
Так і ёсць: мы вывучаем у звычайных школах разнастайныя прадметы, але не атрымліваем самых галоўных ведаў – аб тым, хто прыдумаў усе гэтыя фізіка-матэматычныя і хіміка-біялагічныя законы, якія чалавек усяго толькі адкрывае. Мы вывучаем жыццё сусвету ўсляпую, не атрымліваючы ніякіх звестак аб Крыніцы гэтага жыцця.
Менавіта з мэтай кампенсаваць гэты недахоп ведаў сёння практычна ва ўсіх храмах горада і раёна адчыняюць свае дзверы і аб’яўляюць набор нядзельныя школы, якія дапамагаюць дзеця