Пятница, 29 марта 2024

День: 23.08.2016

Наспявае час праабражэння…

Наспявае час праабражэння…

Дык вось чаму маленькіх дзяцей так часта параўноўваюць з румянымі яблычкамі! Пакуль змучаныя спёкай дарослыя адганялі ад плеценых кошычкаў з сакавітымі фруктамі надакучлівых вос, кругленькія ружовашчокія дзеткі скакалі і куляліся ў траве каля Свята-Мікалаеўскай царквы, літаральна наліваючыся радасцю...  У паветры лунаў дзіўны яблычна-слівова-вінаградны водар. Гэта быў апоўдзень 19 жніўня – Праабражэнне Гасподняе, Яблычны Спас. Праваслаўныя хрысціяне чакалі айца Вячаслава,  а разам з ім – і цуду: ён асвеціць садавіну і ...  Што будзе далей з гэтымі спасаўскімі наліўнымі яблычкамі? Навошта іх асвячаюць, і ў чым сутнасць самога свята? Усё гэта і захацела высветліць карэспандэнт «раёнкі». Адказы тых, хто адгукнуўся на маё пытанне, уразілі сваёй разнастайнасцю, але ў асноўным яны тычыліся т
Сляды на «Берасцейскім тракце»

Сляды на «Берасцейскім тракце»

У жніўні ў Пружанах прайшоў аўтапрабег рэтра аўтамабіляў, які арганізаваў брэсцкі клуб «Адам». Як расказаў адзін з актывістаў гэтай суполкі Ю.М.Бабіч, аматары старой тэхнікі практычна штогод збіраюцца на правядзенне своеасаблівай экскурсіі «Берасцейскі тракт» па дарогах вобласці. Прычым маршрут складаецца такім чынам, каб шлях праходзіў праз знакавыя мясціны Брэстчыны, з багатай гісторыяй і шматлікімі помнікамі. У бягучым годзе стартавай пляцоўкай  аўтапрабегу сталі Пружаны. — Клуб аматараў рэтра аўтамабіляў «Адам» дзейнічае з 2000 года,— расказвае Юрый Мікалаевіч.— Зараз ён аб’ядноўвае два дзясяткі пастаянных членаў, але заўсёды прыцягвае на свае мерапрыемствы ўдвая больш удзельнікаў, нават з суседніх краін. Ідэя правядзення мерапрыемства ў такім фармаце ўзнікла параўнальна нядаўна: сп
Лета, поўнае цудаў…

Лета, поўнае цудаў…

Самая выдатная пара года – час летніх канікул – падыходзіць да канца, пакінуўшы ў мінулым вясёлыя гульні, забавы, лагеры адпачынку, купанне і іншыя радасці летняга жыцця. І каб дзеці не вешалі нос, работнікі дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі для іх выдатную забаўляльную праграму. У мінулую сераду малая зала бібліятэкі была напоўнена цудамі: дзяцей сустракалі вясёлае Сонейка, якое не сыходзіла з экрана праектара, велізарная Божая кароўка, якая загарала з кнігай, і танцуючыя ад лёгкага скразняку паветраныя шарыкі. Разам з імі пад наглядам вядучай Галіны Адамаўны Чулец дзеці ажыццявілі дзіўнае падарожжа ў краіну-віктарыну пад назвай «Наадварот», дзе ўсё, у літаральным сэнсе, перавернута дагары нагамі. Можаце сабе ўявіць, кісель там робяць з гумы, шыны – з гліны, цэглу — з малака, а тварог –
Не склеілася…

Не склеілася…

Калісьці старажытны грэчаскі філосаф Дыяген Сінопскі запаліў днём ліхтар і пайшоў з ім па горадзе ў натоўпе «шукаць чалавека». Нарадзіся ён сёння, то цяжка бы яму давялося адшукаць  сям’ю – сапраўдную, паўнавартасную, дасканалую: словам «сям’я» сёння называюць з’явы вельмі розныя, часам нават супрацьлеглыя. Масавая культура, у якой усё менш месца хрысціянскім ідэалам і сямейным каштоўнасцям, навязвае свае стэрэатыпы і ўстойлівы погляд на сям’ю як на гульню партнёраў, а любая гульня, вядома, рана ці позна заканчваецца – заканчваюцца і сем’і. Але дэградацыя інстытута сям’і непазбежна пацягне знікненне нацыі. Калі верыць статыстыцы, якую прыводзіць начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Н.Р. Цібароўская, – у нас трывожныя перспектывы. Давайце ўдакладнім, гаворка будзе ісці толькі аб тых шлюб