Четверг, 25 апреля 2024

День: 01.07.2016

Каравай на удачу

Каравай на удачу

Вось і настаў той самы адказны перыяд для сельскіх працаўнікоў, які ў народзе завецца  жнівом. На палетках гаспадарак паспеў азімы ячмень. Першымі вывелі збожжаўборачныя машыны ў поле камбайнеры ААТ «Пружанскае».   І зусім невыпадкова раённае народнае свята «Зажынкі-2016» прайшло ў чацвер на адным з палеткаў ААТ «Пружанскае». Яго ўдзельнікамі стала кіраўніцтва раёна, дырэктары, галоўныя аграномы і  інжынеры сельгаспрадпрыемстваў і абслугоўваючых арганізацый, спецыялісты райсельгасхарчу. У адну шарэнгу выстраіліся камбайны, побач камбайнеры ААТ «Пружанскае», механізатары гаспадарак, якія вызначыліся на веснавой сяўбе. Гучыць абрадавая беларуская народная песня «Зарадзіла ў нас жыта» ў  выкананні народнага фальклорнага гурта «Бабіна лета». Старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзі
Дзяўчынка пад крыламі Арыёна

Дзяўчынка пад крыламі Арыёна

Дзесяць гадоў назад перад Аляксандрам і Вольгай Анташок жыццё паставіла цяжкую задачу,  для вырашэння якой спатрэбілася нямала сіл. Сёння яны зноў вераць у лепшае, таму што горшае з імі ўжо калісьці здарылася. – Калі дачка з’явілася на свет, радасці не было мяжы. Я марыла аб тым, як нас выпішуць з раддома, і я прадстаўлю ўсім сваякам новага члена нашай сям’і. Але аказалася, што дзяўчынка нарадзілася невідушчай. І пацягнуліся бясконцыя дні, потым месяцы спадзявання: а раптам урачы памыляюцца... Пасля таго, як шок прайшоў, мы вырашылі зрабіць усё, каб у  Веранікі не было адчування, быццам яна не такая, як усе. Вольга ўспамінае, што вельмі перажывала за тое, ці зможа Вераніка адэкватна ўспрымаць свой стан, калі вырасце. Яна доўга думала, чым можа заняць дачку, каб часу на сум у малой не