Пятница, 29 марта 2024

День: 09.01.2015

Представители Фонда мира и Красного креста поздравили одиноких стариков из Сухопольской больницы сестринского ухода

Представители Фонда мира и Красного креста поздравили одиноких стариков из Сухопольской больницы сестринского ухода

Віншаванні і падарункі ў гэтыя святочныя дні прымаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. А для насельнікаў Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду самым каштоўным падарункам стала... звычайная чалавечая ўвага і неабыякавасць. Сёння тут жывуць 24 пенсіянеры, пераважна  адзінокія альбо пражываючыя далёка ад родных. Зразумела, амаль кожнаму з іх рашэнне пасяліцца ва ўстанове сястрынскага догляду далося нялёгка — вымушалі жыццёвыя абставіны. Як расказвае медперсанал бальніцы, згодна з першапачатковай задумай, падобныя ўстановы  павінны былі стаць прытулкам на 3-4 месяцы, але на практыцы многія старыя затрымліваюцца ў іх на гады. 95-гадовая Марыя Максімаўна Басак з вёскі Асятніца — самая сталая жыхарка Сухопальскай бальніцы сястрынскага догляду, напрыклад, жыве тут каля шасці гадоў. А 62-га