Суббота, 25 сентября 2021

Ружанские мотивы

Спартыўны дух і ўзнагарода ад самога канцлера. «Кубак Ружанскага замка» выйграў ФК «Альберцін» са Слоніма

Спартыўны дух і ўзнагарода ад самога канцлера. «Кубак Ружанскага замка» выйграў ФК «Альберцін» са Слоніма

Актуально, Ружанские мотивы, Спорт
Спартыўныя турніры, у якіх нейкая арганізацыя разыгрывае свой кубак, даволі распаўсюджаныя ў свеце. Але каб за спартыўны трафей прапаноўваў пазмагацца замкавы комплекс і, больш за тое, сам канцлер Леў Сапега? Такога чуць не даводзілася. З арыгінальнай ідэяй выступіла Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола». У мінулую суботу на стадыёне непадалёк ад палацавага комплексу роду Сапегаў прайшоў футбольны турнір «Кубак Ружанскага замка». Падзея стала сапраўдным святам для жыхароў і гасцей пасёлка. Спаборніцтвы – частка праекта «Футбольнае падарожжа па Беларусі», які федэрацыя арганізавала з нагоды 110-годдзя беларускага футбола. Мэта пачынання грандыёзная: не проста прыцягненне ўвагі да гульні, але і папулярызацыя культурна-гістарычных каштоўнасцей Беларусі. Таму ўдвая прыемна, ш
Гісторыя аднаго экспаната з Палаца роду Сапегаў. Крэсла — музычная шкатулка

Гісторыя аднаго экспаната з Палаца роду Сапегаў. Крэсла — музычная шкатулка

Культура, Ружанские мотивы
Сёння мы хочам расказаць пра музычную шкатулку, якая знаходзіцца ў экспазіцыі нашага музея. Яна выканана ў выглядзе… крэсла. Прыгожага разьбянога крэсла з мудрагелістымі ножкамі і спінкай, упрыгожанай разнымі дубовымі лістамі і жалудамі. Крэсла было зроблена ў ХІХ ст. у Заходняй Еўропе з чырвонага дрэва. На сядзенні і спінцы — прыгожая мазаіка з выявай горнага казла. Яно мела механізм звычайнай музычнай шкатулкі. Унізе крэсла знаходзіўся ключ, пры дапамозе якога яе механізм заводзіўся, нацягваючы спружыну. Што самае цікавае, шкатулка пачынала граць толькі пасля таго, як хто-небудзь сядаў на крэсла. Уявіце сабе, што вы селі на яго і… слухаеце маленькі экскурс у гісторыю музычных шкатулак. Іх прататыпы з’явіліся яшчэ ў эпоху ранняга сярэднявечча на арабскім усходзе і ў Візантыі. П
У Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў адкрылася выстава беларускага мастака Міколы Бушчыка «Вяртанне…»

У Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў адкрылася выстава беларускага мастака Міколы Бушчыка «Вяртанне…»

Культура, Новости, Ружанские мотивы
На ёй прадстаўлены гарадскія і сельскія пейзажы, а таксама абстрактныя карціны. Вяртанне да гісторыі роднага краю адбываецца праз творы “Стары замак”, “Слуцкая брама ў Нясвіжы”, “Горад светлых надзей”, “Прысвячэнне Еўфрасінні Полацкай” і інш. Гістарычныя мясціны і помнікі архітэктуры вабяць мастака сваёй энергетыкай, якой ён дзеліцца з гледачом. Працы, прадстаўленыя на выставе, паказваюць глыбокую сувязь мастака з родным месцам, большую частку пейзажаў займаюць краявіды менавіта родных мясцін. Малая Радзіма мастака – вёска Дзераўная на Слонімшчыне. Мікола пражыў тут нядоўга, сям’я часта пераязджала, але ў рэшце рэшт некалькі гадоў таму мастак зноў вярнуўся на Слонімшчыну, сваю малую Радзіму. Творы прыцягваюць да сябе ўвагу нават тых, хто не цікавіцца мастацтвам і жывапісам. С
Тры гадзіны доўжыўся агульны сход грамадзян у Ружанах. Міліцэйскаму ўчастку быць!

Тры гадзіны доўжыўся агульны сход грамадзян у Ружанах. Міліцэйскаму ўчастку быць!

Новости, Ружанские мотивы
Апошні раз агульны сход грамадзян у Ружанскім сельсавеце праводзіўся тры гады таму. Летась сабрацца для абмеркавання важных пытанняў перашкодзіла пандэмія, у 2019 годзе – падрыхтоўка да абласных «Дажынак». Менавіта таму сёлетняга сходу пасялкоўцы чакалі, каб пагаварыць пра надзённае, звярнуць увагу на праблемы і атрымаць адказы па пытанні, якія хвалююць. Пляцоўкай для абмеркавання стаў цэнтр культуры і вольнага часу. На сустрэчу з неабыякавымі жыхарамі сельсавета завіталі намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч, кіраўнікі розных арганізацый як мясцовага, так і раённага ўзроўню. Спачатку старшыня Ружанскага сельвыканкама А.У.Юркоўская расказала пра тое, што сабой уяўляе і чым жыве сёння сельсавет, у які, акрамя г.п.Ружаны, уваходзяць яшчэ 32 сельскія населеныя пункты.Па
ААТ «Ружаны-Агра»: зрабіць жыццё смачным

ААТ «Ружаны-Агра»: зрабіць жыццё смачным

Новости, Профессия, Ружанские мотивы, Сельское хозяйство
Сучасная матэрыяльна-тэхнічная база, імкненне не толькі ўтрымаць, але і нарасціць вытворчыя паказчыкі, а яшчэ — працавітыя работнікі. Гэта некалькі складнікаў арыфметыкі поспеху ад ААТ «Ружаны-Агра». Сёння гаспадарка робіць імя як гарадскому пасёлку, так і ўсяму раёну. Таварыства не першы год сярод лідараў сельскагаспадарчай галіны краіны, займае другое месца ў рэспубліцы па валавой вытворчасці малака. Але малако – толькі адзін са шматлікіх накірункаў дзейнасці, тым больш, што перапрацоўка яго — прэрагатыва іншых прадпрыемстваў. А вось вытворчасць мясных прадуктаў наладзілі сваю. Ацаніць смак і якасць паўфабрыкатаў ужо змаглі жыхары і госці пасёлка, а таксама пераможцы сёлетняга рэдакцыйнага конкурсу.Якім чынам арганізаваны выпуск мясных пачастункаў у таварыстве? Дзе можна набыць прадукцы
Траса Н-521 Ружаны-Лыскава нарэшце поўнасцю заасфальтавана

Траса Н-521 Ружаны-Лыскава нарэшце поўнасцю заасфальтавана

Новости, Ружанские мотивы
Гэту дарогу, працягласцю амаль 14 кіламетраў, «апраналі» ў цвёрдае пакрыццё на працягу чатырох папярэдніх гадоў. І зараз, як паведаміў начальнік ДРБУ-140 А.В.Субота, работы вядуцца адразу на двух апошніх участках агульнай працягласцю больш за чатыры кіламетры. Задзейнічана больш за 10 адзінак тэхнікі, дзякуючы чаму працэс ідзе паскоранымі тэмпамі. — Асфальтавае пакрыццё было зроблена на пачатку гэтага тыдня, засталося выканаць падсыпку абочын, адвесці кюветы і правесці паверхневую апрацоўку для падаўжэння тэрміну службы дарогі,— зазначае Аляксандр Васільевіч.— У жніўні бягучага года пасля ўстаноўкі дарожных знакаў поўнасцю асфальтаваная трасаН-521 будзе гатова да спраўнай эксплуатацыі. Фінансаванне будаўніцтва дарогі вядзецца з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў, адкуль прадп
Міліцэйскаму ўчастку ў Ружанах быць?

Міліцэйскаму ўчастку ў Ружанах быць?

Новости, Ружанские мотивы
У Ружанах адбылася сустрэча жыхароў пасёлка са старшынёй Пружанскага райвыканкама Юрыем Юр’евічам Бісуном і прадстаўнікамі сілавых структур раёна. А папярэднічаў гэтаму калектыўны зварот, які паступіў дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандру Леўчуку. Пад ім было пакінута каля сямі дзясяткаў подпісаў, таму, згодна з заканадаўствам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», разглядацца ён павінен быў з выездам на месца. Прычынай для правядзення сходу стала просьба жыхароў Ружан аднавіць у гарадскім пасёлку работу аддзялення міліцыі, якое тут было скасавана больш за дзесяць гадоў таму. Сёння замест былога пасялковага аддзялення міліцыі за правапарадак адказваюць участковыя. Аднак вось ужо каторы год частка такіх пасад застаецца вакантнай. Напрыкл
«VIII Тышкевіцкія чытанні» прайшлі ў Ружанах

«VIII Тышкевіцкія чытанні» прайшлі ў Ружанах

Год малой Радзімы, Культура, Ружанские мотивы
Нядаўна ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «VIII Тышкевіцкія чытанні: гісторыка-культурная спадчына магнацкіх родаў Тышкевічаў і Сапегаў: культурна-антрапалагічны аспект». У ёй прынялі ўдзел даследчыкі, краязнаўцы і музейныя работнікі. Месца правядзення было выбрана невыпадкова: у сярэдзіне XVI стагоддзя род Тышкевічаў валодаў Ружанамі і пакінуў свой след у гісторыі пасёлка. «Тышкевіцкія чытанні» – рэспубліканская навуковая канферэнцыя, прысвечаная Канстанціну Тышкевічу – этнографу, краязнаўцу, гісторыку, які жыў у Лагойску. Разам са сваім братам Юстасам у 1842 годзе ён стварыў музей, які лічыўся першым у Беларусі. Ініцыяваў стварэнне «Тышкевіцкіх чытанняў» Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, супра
Гісторыя аднаго экспаната. Картуш з гербам Сапегі

Гісторыя аднаго экспаната. Картуш з гербам Сапегі

Культура, Ружанские мотивы
Сёння мы пагаворым пра адзін з унікальнейшых экспанатаў ружанскага музея – картуш. Картуш (з французскай “Cartouche” і італьянскай “Cartoccio” даслоўна перакладаецца як “скрутак, мяшочак”) – упрыгожванне ў выглядзе дэкаратыўнага шчыта або паўразгорнутага скрутка. Картушы ўзніклі ў эпоху Адраджэння ў канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў. Як правіла, у іх цэнтральнай частцы змяшчаўся герб ці радавы знак уладальніка. У эпоху барока і ракако картушы набылі больш складаныя, часта асіметрычныя, дынамічныя формы. І ў адрозненне ад першапачатковага значэння “картушамі” сталі называць самыя розныя дэкаратыўныя элементы з дэвізамі, датамі, геральдычнымі шчытамі з гербамі і эмблемамі. Наш картуш працяглы час знаходзіўся на фасадзе цэнтральнай брамы палацавага комплекса. Перад рэстаўрацыяй бра
Вёска Байкі: вогнены знак на карце

Вёска Байкі: вогнены знак на карце

Великая Победа, Новости, Ружанские мотивы
Памятныя мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі, прысвечаныя падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны на шматпакутнай беларускай зямлі, якая з 1941 па 1945 год страціла кожнага трэцяга свайго жыхара, ёсць у кожным куточку Беларусі. Страшна падумаць: больш за дзевяць тысяч беларускіх вёсак было спалена і разбурана падчас Вялікай Айчыннай вайны. У Шунёўцы, што на Віцебшчыне, дзе ўстаноўлены мемарыяльны комплекс «Пракляцце фашызму», было знішчана амаль 70 жыхароў. Велічны мемарыял «Ола» праз 75 гадоў пасля Перамогі з’явіўся на месцы аднайменнай вёскі, спаленай нацыстамі: тут падчас карнай аперацыі загінула 1758 чалавек. Мемарыял у Шаўлічах, што ў суседнім Ваўкавыскім раёне, — яшчэ адно буйное месца ўвекавечання спаленых вёсак: тут расстралялі 336 чалавек, а ўсе хаты спалілі. Пад
У касцёл Святой Тройцы перададзена ўнікальная ікона святой велікамучаніцы Барбары. Пачытайце гісторыю яе стварэння

У касцёл Святой Тройцы перададзена ўнікальная ікона святой велікамучаніцы Барбары. Пачытайце гісторыю яе стварэння

Год малой Радзімы, Культура, Ружанские мотивы
Здаецца, у тую нядзелю нават прырода рыхтавалася да ўрачыстасці. Зіма накрыла зямлю белым покрывам, а мароз з кожнай гадзінай толькі мацнеў, як бы сцвярджаў, што і вера павінна быць моцнай і трывалай. Касцёл Святой Тройцы ў Ружанах сустрэў ва ўсёй сваёй велічы. Мы прыехалі якраз тады, калі са званіцы на імшу вернікаў клікала святочная калядка. “Анёлы, заспявайце! Зайграйце, пастушкі! Паклон Яму аддайце, Валадару зямлі!” – разлівалася чароўная мелодыя па наваколлі. І ў гэты час сонейка неяк па-асабліваму асвяціла бакавую каплічку, названую ў гонар святой Барбары. У касцёле з гісторыяй даўжынёй у пяць стагоддзяў было сапраўднае свята: сюды прыехала ікона глыбокапаважанай велікамучаніцы. Як стваралася святыняДва гады таму ў ружанскі касцёл завітаў мужчына (ён захацеў застацца ананімны
Удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу дырэктар ДУК «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» Крысціна Глушко: «Турызм можа прыносіць прыбытак»

Удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу дырэктар ДУК «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» Крысціна Глушко: «Турызм можа прыносіць прыбытак»

VI Всебелорусское народное собрание, Культура, Ружанские мотивы
Крысціна Генадзьеўна Глушко, дырэктар ДУК «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў»: — Удзел ва Усебеларускім народным сходзе — гэта вялікая адказнасць перад беларускім народам. Прыемна, што мне аказалі давер прадстаўляць наш раён на такім маштабным форуме. Я з’яўляюся дэпутатам Ружанскага сельскага Савета дэпутатаў, таму прымаю непасрэдны ўдзел у жыцці гарадскога пасёлка і не па чутках ведаю, чым жыве глыбінка. Мяне вельмі хвалюе развіццё рэгіёнаў: сёння важна ўдасканальваць інфраструктуру невялікіх населеных пунктаў, каб зрабіць гарадскія пасёлкі і вёскі больш прывабнымі і камфортнымі для жыцця. Першачарговымі павінны быць пытанні жылля і сямейнага баўлення вольнага часу. Як кіраўніка музейнай установы найперш мяне клапоцяць пытанні развіцця галіны культуры, у тым ліку заха
Поэт из Ружан Валерий Николаев: «Не надо лезть без спроса в мою душу…»

Поэт из Ружан Валерий Николаев: «Не надо лезть без спроса в мою душу…»

Культура, Ружанские мотивы
Жителя Ружан Валерия Ивановича Николаева знают многие. Но то, что он, человек одарённый и талантливый, пишет стихи, — известно не всем. Сегодня я расскажу о его творчестве.Родился В.И.Николаев в 1946 году в Могилёве. В 1967-м окончил Могилёвское культпросветучилище (ныне училище искусств). После завершения учёбы был призван на службу в армию. После демобилизации окончил Белорусский театрально-художественный институт (ныне Академия искусств). До 1990 года он работал в области культуры, был режиссёром театрального отдела Дома художественной самодеятельности Гомельского облсовпрофа, ведущим и исполнителем телевизионных передач. С 1990 года живёт в Ружанах. Написал сборники стихов «Свеча», «Избранное», «Покаяние». В Ружанах Николаев познакомился с замечательной женщиной Людмилой Алексе
Каля вёскі Ліберполь была ўстаноўлена шыльда ў памяць экіпажа самалёта, які загінуў тут у першыя дні вайны

Каля вёскі Ліберполь была ўстаноўлена шыльда ў памяць экіпажа самалёта, які загінуў тут у першыя дні вайны

Великая Победа, Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Вось ужо 75 гадоў мінула з таго часу, як адгрымелі бітвы Вялікай Айчыннай вайны, але яшчэ не ўсе імёны і подзвігі герояў знайшлі сваё годнае месца ў ваенным летапісе нашай Радзімы. Трагічным момантам для войскаў Заходняга фронту стаў першы дзень вайны. У той нялёгкі перыяд рашучы характар насілі ў тым ліку і дзеянні савецкай авіяцыі: лётчыкі праяўлялі, без перабольшання, непадробны гераізм і самаадданасць. Не ўсе з іх паспелі ўзняцца ў паветра, але ўжо тады авіятары выканалі каля 1900 баявых палётаў, знішчылі больш за 100 варожых самалётаў. Ды вядома пра подзвігі нямногіх. На Пружаншчыне ёсць нямала месцаў, якія тояць у сабе гераічныя гісторыі савецкіх авіятараў. Але адшукаць гэтыя месцы з кожным годам становіцца ўсё цяжэй. Яно і зразумела: старажылаў, якія маглі б падзяліцца
Сям’я з Лыскава перарабіла будынак старога бальнічнага інтэрната. Цяпер гэта адзін з самых прыгожых двароў аграгарадка

Сям’я з Лыскава перарабіла будынак старога бальнічнага інтэрната. Цяпер гэта адзін з самых прыгожых двароў аграгарадка

Год малой Радзімы, Профессия, Ружанские мотивы
Калі верыць прымаўцы, што па адзенні сустракаюць, значыць, першае ўражанне пра тое, якія гаспадары жывуць у хаце, павінна складацца па двары. І, напэўна, яно так і ёсць. Ад непажаданых позіркаў падворак Шастаковых абараняе высокі плот. Але ўсе, хто бываў у іх у гасцях, як адзін гавораць: Іна і Сяргей — руплівыя гаспадары, якія не стамляюцца ствараць вакол сябе рукатворную прыгажосць. Самі гаспадары толькі сціпла зазначаюць, што інакш і не ўяўляюць: для іх важна не зрабіць уражанне на кагосьці, а стварыць утульнасць і камфорт для сябе. Сядзібу Шастаковых у Лыскаве называюць адной з самых добраўпарадкаваных і прыгожых. Але такой, як сёння, вядома, яна стала не за адзін дзень і нават не за адзін год. — Пачнём з таго, што гэты дом некалі з’яўляўся бальнічным інтэрнатам, — расказ