
Рэцэпты на Біс: шакаладныя каўбаскі
Рэцэпт ад шматдзетнай маці Кацярыны Дуба.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:любое пячэнне — 600 г,масла сметанковае — 200 г,какава-парашок — 2 ст.л.,малако — 1/2 шклянкі,цукар — 1 шклянка.ПРЫГАТАВАННЕПячэнне раскрышыць рукамі.Какаву змяшаць з цукрам.Масла нарэзаць на кавалкі і растапіць у каструльцы на маленькім агні, дадаць малако і какаву з цукрам. Памешваць, пакуль цукар не растворыцца.Зняць каструлю з агню, дадаць раскрышанае пячэнне, перамяшаць (атрымаецца густая маса). Сфарміраваць каўбаскі, завярнуць іх у харчовую плёнку і пакласці ў халадзільнік прыкладна на 6 гадзін.Смачна есці!