
Рэцэпты на Біс: слоеная салата «Сушы»
Рэцэпт ад настаўніцы СШ №5 Вольгі Барасій.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:слабасоленая чырвоная рыба — 300 г,рыс — 300 г,свежы агурок — 2 шт.,вялікая морква — 1 шт.,зялёная цыбуля,васабі, маянэз.
ПРЫГАТАВАННЕЗмяшайце маянэз з васабі. Гэта будзе запраўка нашай салаты, менавіта ёй мы будзем прамазваць пласты.Адварыце рыс і моркву. Пакуль гэтая частка складнікаў салаты знаходзіцца на пліце, падрыхтуем астатнія прадукты: нарэжам невялікімі кавалачкамі рыбу, агуркі можна нарэзаць кубікамі або нацерці на тарцы для карэйскай морквы (тое ж зрабіць з адваранай морквай).А цяпер выкладвайце салату пластамі, не забываючы змазваць іх сумессю з маянэзу і васабі: рыс, рыба, агурок, морква. Салаце лепш даць настояцца (можна пакінуць у халадзільніку нават на цэлую ноч), а зверху ўпрыгожыць дробна нарэзанай зялёнай