
Красавіцкія фаварыты на сайце і ў іншых рэсурсах «раёнкі»
Вясна радуе карэспандэнтаў «раёнкі» інфармацыйнымі нагодамі, мерапрыемствамі, сустрэчамі з цікавымі людзьмі. Многія з матэрыялаў друкаванай версіі нашага выдання можна знайсці на budni.by, працуюць і іншыя рэсурсы. Што ж выклікала найбольшую цікавасць у красавіку?
На пятым месцы своеасаблівага ТОПа нашага сайта — апытанне да Сусветнага Дня кнігі, у якім пружанцы расказвалі пра свае любімыя літаратурныя творы. Нягледзячы на тое, што матэрыял быў размешчаны напрыканцы мінулага месяца, ён – у ліку лідараў. На чацвёртым радку — аповед пра ветэрана МНС Уладзіміра Фралова. Было цікава нашым чытачам даведацца і пра тое, якія арганізацыі і працаўнікі сельгасгаліны раёна адзначаны па выніках абласнога спаборніцтва жывёлаводаў за 2021 год – гэты матэрыял заняў трэцяе месца. На другім месцы —