
На вайсковых могілках каля Слабудкі прайшло перахаванне рэшткаў забітых падчас вайны
Вялікая Айчынная вайна скончылася 75 гадоў таму. Але да гэтага часу яна раз-пораз нагадвае пра сябе праз небяспечныя знаходкі ваенных гадоў у выглядзе боепрыпасаў, праз выяўленыя безыменныя пахаванні. Сёлета на тэрыторыі раёна было знойдзена тры такія месцы: два паблізу вёскі Блізная і адно — побач з пахаваннем расстраляных мірных жыхароў в.Труханавічы.
Як расказвае спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н.С.Пракаповіч, інфармацыя пра гэтыя невядомыя пахаванні паступіла ў райваенкамат ад мясцовых жыхароў і з сельскіх выканаўчых камітэтаў.
— За летні перыяд салдатам 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна і пошукавай групе «Бацькаўшчына» ўдалося праверыць тры месцы каля Блізной і Труханавіч, у якіх былі знойдзены аста