
Пра нязвыклых пацыентаў ветэрынарнай лячэбніцы расказала ўрач Алена Астудзіна
Мы па-ранейшаму рыхтуем старонку сумесна з ветэрынарным урачом Пружанскай ветлячэбніцы Аленай Астудзінай.
Неверагодныя гісторыі выратавання ў ветэрынарнай практыцы Алены Міраславаўны сталі ўжо амаль звыклымі. Але не з пункта гледжання эмоцый (іх нікуды не дзенеш), а з пункта гледжання рэгулярнасці. Некаторымі з такіх выпадкаў ветэрынарны урач падзялілася з чытачамі.
— Аднойчы прынеслі нам птушаня вушастай савы, якое адразу атрымала мянушку Федзя (хоць дакладна вызначыць, самец гэта ці самачка, не ўдалося). Птушаня мілае да немагчымасці: круглыя вялікія вочкі, вушкі домікам, лапкі ўрастапырку і пухнатыя бакі, у якія хацелася тыкнуць пальцам. Але Федзька ўсё спрабаваў (ці спрабавала?) палец гэты адкусіць.
Лапка ў птушаняці была пашкоджана, і я перадала савінае дзіця ў Цэнтр