
Праблема з душком, або Нешта тут нячыста. Паспрабавалі разабрацца, што рабіць, калі сусед збірае смецце…
На від з акна паскардзіўся пажылы жыхар г.Пружаны Мікалай Георгіевіч, які звярнуўся ў рэдакцыю па дапамогу. Дзядуля жыве разам са сваёй жонкай-інвалідам у гарадской двухпавярхоўцы. А па суседстве пасяліўся чалавек, які складзіруе каля гаспадарчых пабудоў, якраз перад вокнамі пенсіянера, рознае смецце: макулатуру, металалом, шкло, рыззё і іншыя рэчы, што адпрацавалі свой век. Час ад часу гэты зборшчык смецця, які нідзе не працуе, здае іх на пункты прыёму другаснай сыравіны і такім чынам зарабляе сабе на жыццё.Каб пабачыць усё на свае вочы, журналісты “раёнкі” вырашылі выехаць на месца.
Наш адрас не дом і не вуліца…Адрас называць не будзем: такіх месцаў складзіравання смецця ў райцэнтры некалькі – і гэтыя “гарачыя кропкі” добра вядомыя пружанцам, як вядомы і аналагічныя скаргі ад люд