
На Пружаншчыне прайшлі вучэнні лесаводаў па ахове лесу ад пажараў
Галоўнай пляцоўкай мерапрыемства стала тэрыторыя гарадскога возера. Лесаводам дэманстравалі тэхніку і сродкі, якія сёння прымяняюцца на Пружаншчыне пры тушэнні пажараў.
— Ахова лесу, у тым ліку і ад вогненнай стыхіі, застаецца асноўнай задачай лесаводаў. І дэманстрацыйна-практычныя вучэнні ў гэтым плане з’яўляюцца нядрэнным спосабам абмену вопытам: у кожнага лясгаса ёсць свае напрацоўкі па лесапажарным уладкаванні з улікам асаблівасцей сваёй мясцовасці, — зазначыў Аляксандр Мацюшэўскі, галоўны ляснічы Брэсцкага ДВЛГА . — Не за гарамі пажаранебяспечны перыяд, таму зараз самы час зверыць гадзіннікі: прааналізаваць сваю дзейнасць у мінулым перыядзе і зрабіць работу над памылкамі, пазнаёміцца з новымі тэхналогіямі, каб максімальна абараніць лясны фонд ад пажараў.Тут галоўнае, як зазнач