Среда, 14 апреля 2021

VI Всебелорусское народное собрание

На чарговай дыялогавай пляцоўцы перад пружанскай моладзю выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Аляксандр Ляўчук

На чарговай дыялогавай пляцоўцы перад пружанскай моладзю выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Аляксандр Ляўчук

VI Всебелорусское народное собрание, Новости
У пятніцу на Пружаншчыне прайшла чарговая дыялогавая пляцоўка. Як і папярэднія чатыры, яна атрымала маладзёжны фармат.Нагадаем, падчас папярэдніх дыялогавых пляцовак уздымаліся тэмы маладзёжнай палітыкі, гарантый маладым спецыялістам, маладзёжных субкультур. А вось тэму апошняй: «Сістэма дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь» — падказаў нядаўні Усебеларускі народны сход, на якім абмяркоўваліся пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Невыпадкова ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі сталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Аляксандр Ляўчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Канстанцін Панімаш і
Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу Ягор Падгурскі: «Слова моладзі — не апошняе»

Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу Ягор Падгурскі: «Слова моладзі — не апошняе»

VI Всебелорусское народное собрание, Молодёжный клуб
Ягор Падгурскі, ураджэнец г.Пружаны, студэнт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу: — Шосты Усебеларускі народны сход стаў самым маштабным мерапрыемствам, у якім мне давялося паўдзельнічаць. Гэта найважнейшы форум для ўсёй краіны, бо менавіта на УНС намячаюцца арыенціры далейшага развіцця Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў. Прыемна, што слова моладзі пры гэтым – далёка не апошняе.Многія прадстаўнікі БРСМ былі на сходзе ў якасці дэлегатаў, мне пашчасціла стаць пакуль толькі ўдзельнікам. Як сакратара пярвічнай арганізацыі саюза моладзі сваёй навучальнай установы мяне больш за ўсё хвалююць пытанні патрыятычнага выхавання маладога пакалення. Ужо пасля Усебеларускага народнага сходу мы абмяркоўвалі іх на адкрытым дыялогу са стар
Пачаліся сустрэчы дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ў працоўных калектывах

Пачаліся сустрэчы дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ў працоўных калектывах

VI Всебелорусское народное собрание, Новости
Гэты рабочы тыдзень для дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу пачаўся з сустрэч у працоўных калектывах. Цяпер задача кожнага ўдзельніка форуму — данесці да калег і землякоў асноўныя арыенціры развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Абмеркаваць вынікі важнейшай палітычнай падзеі ў панядзелак сабраліся і аграрыі. Адзін з пружанскіх дэлегатаў — дырэктар ААТ «Мурава» Пётр Білецкі выступіў перад калектывам таварыства. Паводле яго слоў, УНС стаў не проста важнай падзеяй, а найперш — дыялогавай пляцоўкай. Была магчымасць абмеркаваць у тым ліку праблемы ў канкрэтных галінах.«Зразумела, наша дзяржава па-ранейшаму застанецца сацыяльна арыентаванай. Але не трэба мець вышэйшую адукацыю для таго, каб зразумець, што клапаціцца пра дзяцей, пенсіянераў, уразлівыя слаі грамадства магчыма толь
VІ Усебеларускі народны сход завяршыўся. Меркаваннямі дзеляцца дэлегаты і пружанцы, якія сачылі за форумам

VІ Усебеларускі народны сход завяршыўся. Меркаваннямі дзеляцца дэлегаты і пружанцы, якія сачылі за форумам

VI Всебелорусское народное собрание, Новости
На працягу двух дзён на Усебеларускім народным сходзе абмяркоўваліся далейшыя напрамкі развіцця беларускага грамадства, неабходныя змяненні для найбольш поўнага ўдзелу насельніцтва ў прыняцці дзяржаўных рашэнняў. Гэта пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады, наданне Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйнага статуса, умацаванне мясцовага самакіравання, павышэнне ролі грамадскіх структур у палітычным жыцці краіны. Форум паказаў высокае запатрабаванне грамадства да захавання сістэмы каштоўнасцей і прыярытэтаў. Раман Галоўчанка, Прэм'ер-міністр:«Каб утрымліваць і заваёўваць новыя рынкі, трэба пастаянна абнаўляцца. За пяцігоддзе нам неабходна інвесціраваць больш як Br200 млрд, каб выйсці на запланаваныя параметры росту. Гэтыя грошы мы павінны з вамі зарабіць, а частк
Пружанскія дэлегаты дзеляцца ўражаннямі ад VI Усебеларускага народнага сходу. Крысціна Глушко: «Не абмінулі пытанні культуры, якія цікавяць асабіста мяне»

Пружанскія дэлегаты дзеляцца ўражаннямі ад VI Усебеларускага народнага сходу. Крысціна Глушко: «Не абмінулі пытанні культуры, якія цікавяць асабіста мяне»

VI Всебелорусское народное собрание, Год малой Радзімы, Культура, Новости
VI Усебеларускі народны сход праходзіў у Мінску 11-12 лютага 2021 года. Падчас яго дэлегаты абмеркавалі вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Ключавымі прыярытэтамі пяцігодкі былі вызначаны шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр. "Беларусі неабходны сучасныя Коласы, Купалы, Караткевічы"Лукашэнка папярэдзіў аб існуючай рызыцы «страціць ідэнтычнасць, упусціць у сваё жыццё не ўласцівыя нашаму менталітэту мадэлі». Новыя пакаленні беларусаў павінны памятаць і ведаць свае духоўныя і культурныя вытокі. Трэба сур’ёзна ўкласціся ў захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.Творчасць класікаў і творы народнай культу
Пружанскія дэлегаты дзеляцца ўражаннямі ад VI Усебеларускага народнага сходу. Сяргей Усік: «Закранута шмат пытанняў, якія тычацца сельскай гаспадаркі»

Пружанскія дэлегаты дзеляцца ўражаннямі ад VI Усебеларускага народнага сходу. Сяргей Усік: «Закранута шмат пытанняў, якія тычацца сельскай гаспадаркі»

VI Всебелорусское народное собрание, Новости, Сельское хозяйство
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб'явіў VI Усебеларускі народны сход закрытым і паабяцаў прадоўжыць дыялог па ўзнятых пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Яшчэ раз шчыра дзякую вам за тую работу, якую мы правялі на працягу двух дзён тут. Гэта вельмі карысна не толькі для вас, але, можа, нават перш за ўсё для мяне. Мы прадоўжым дыялог, які пачалі ў гэтай зале. Я вам абяцаю, што ён будзе мець па ўсіх напрамках разгалінаваны і глыбокі характар. Мы будзем разам з вамі абмяркоўваць глабальныя праблемы. Перш за ўсё па пераўладкаванні нашага грамадства, фарміраванні новай заканадаўчай базы нашай дзяржавы. Гэта я вам абяцаю", - сказаў Прэзідэнт. Пра перспектывы росту заробкаў у Беларусі«Адстаюць па зарплаце сельская гаспадарка, сфера сацыяльных і жыллёва-камунальных паслуг, асобныя
Лукашэнка: форум паказаў высокае запатрабаванне грамадства на захаванне сістэмы каштоўнасцей і прыярытэтаў

Лукашэнка: форум паказаў высокае запатрабаванне грамадства на захаванне сістэмы каштоўнасцей і прыярытэтаў

VI Всебелорусское народное собрание, Актуально
Усебеларускі народны сход паказаў высокае запатрабаванне грамадства на захаванне сістэмы каштоўнасцей і прыярытэтаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Сучаснасць і будучыня Беларусі ў нашых руках, і перш за ўсё ў руках прысутных тут дэлегатаў, паколькі вы самая высокая эліта нашага грамадства. Мы ідзём наперадзе, за намі пойдуць іншыя, калі яны хочуць жыць у мірнай і спакойнай краіне. Таму ад нас залежыць усё", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу адобрылі асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сацыяльная арыентаванасць беларускай эканамічнай мадэлі застаецца н
Пружанскія дэлегаты дзеляцца ўражаннямі ад VI Усебеларускага народнага сходу. Аліна Каляда: «Многія з праблем абавязкова вырашацца»

Пружанскія дэлегаты дзеляцца ўражаннямі ад VI Усебеларускага народнага сходу. Аліна Каляда: «Многія з праблем абавязкова вырашацца»

VI Всебелорусское народное собрание, Новости, Экономика
У дзень адкрыцця Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вітаў удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу, адзначыўшы, што менавіта яны ў гэтыя дні з’яўляюцца гаспадарамі сталіцы і краіны. Кіраўнік дзяржавы перш за ўсё падзякаваў мясцовым органам улады за правядзенне напярэдадні форуму дыялогавых пляцовак у розных гарадах, дзе людзі змаглі абмеркаваць існуючыя праблемы і прапанаваць варыянты іх рашэння. «Гэта дало магчымасць выказаць свой пункт гледжання вельмі-вельмі многім людзям», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У якасці першай ён назваў сітуацыю ў эканоміцы, дасягненні і магчымыя недахопы. «І галоўнае — рэзервы і канкрэтныя прапановы па далейшым развіцці», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы.Другая важная тэма — пытанні грамадска-палітычнага развіцця, роля грамадзян у палітычны
Прадстаўляць інтарэсы людзей будуць дэлегаты Пружаншчыны

Прадстаўляць інтарэсы людзей будуць дэлегаты Пружаншчыны

VI Всебелорусское народное собрание, Новости
Людзі чакаюць ад удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу прыняцця рашэнняў, якія зробяць жыццё грамадзян краіны лепшым. Ажыццяўляць на сходзе пажаданні, у прыватнасці, пружанцаў, даверана дэлегацыі Пружанскага раёна. Цяпер дэлегаты: Юрый Бісун, Мікалай Кудравец, Пётр Білецкі, Анатоль Вакульчык, Аліна Каляда, Крысціна Глушко, Святлана Карповіч, Таццяна Анісеня, Ірына Рыбакова, Дзмітрый Пстыга і Сяргей Усік -- на шляху ў Мінск. Шчаслівай вам дарогі і плённай працы!Нагадваем, што VІ Усебеларускі народны сход пачнецца заўтра і будзе праходзіць 11-12 лютага.
Удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу медсястра Таццяна Анісеня: «Важны аспект — развіццё медыцынскай галіны»

Удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу медсястра Таццяна Анісеня: «Важны аспект — развіццё медыцынскай галіны»

VI Всебелорусское народное собрание, Профессия
Таццяна Маісеяўна Анісеня, старшая медсястра псіханеўралагічнага аддзялення УАЗ «Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Магілёўцы»: — Я была дэпутатам мясцовага ўзроўню, трэцяе скліканне з’яўляюся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. Быць дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу — гэта для мяне яшчэ больш ганаровая і адказная місія. Як жыхарка сельскай мясцовасці, я перажываю, каб беларускія вёскі не знікалі з геаграфічнай карты, а, наадварот, ажывалі, развіваліся. Таму вельмі важна, каб палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны былі прыняты і з праекцыяй на вёску. Каб сельскія жыхары не імкнуліся ў горад, а моладзь з задавальненнем ехала ў вёску, трэба паляпшаць матэрыяльную складаемую, дабрабыт людзей, якія там жывуць. Што канкрэтна да Магілёўцаў, раду
Делегаты получают слова поддержки

Делегаты получают слова поддержки

VI Всебелорусское народное собрание
Делегаты VI Всебелорусского народного собрания Пружанщины получают слова поддержки от белорусов. Считанные дни остаются до главного форума пятилетия. Через соцсети и популярные мессенджеры единомышленники желают успехов делегатам, пишет Пружанский РК ОО "БРСМ".
Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу старшыня райвыканкама Юрый Бісун: «Сур’ёзная спроба канструктыўна і мірна вырашыць праблемныя пытанні»

Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу старшыня райвыканкама Юрый Бісун: «Сур’ёзная спроба канструктыўна і мірна вырашыць праблемныя пытанні»

VI Всебелорусское народное собрание, Новости
На VІ Усебеларускім народным сходзе будуць закладзены арыенціры развіцця нашага грамадства і дзяржавы на будучыню. Удзел у гэтым важным мерапрыемстве прыме і дэлегацыя Пружанскага раёна, у склад якой уваходзіць і старшыня раённага выканаўчага камітэта Ю.Ю.Бісун. Вырашэння якіх задач чакаюць дэлегаты Пружаншчыны? Як гэта паўплывае на далейшае развіццё нашага рэгіёна? Пра гэта і не толькі расказвае нашай газеце кіраўнік раёна. Вынікі раёна напярэдадні знамянальнайу краіне падзеі—Найперш, — засяроджвае ўвагу Юрый Юр’евіч Бісун, — варта сказаць, з якімі вынікамі Пружанскі раён падыйшоў не толькі да VI Усебеларускага народнага сходу, але і да новай пяцігодкі. І зазначу, што раён дынамічна развіваецца. Аснову яго эканомікі складаюць сельскагаспадарчая вытворчасць і прамысловы комплекс
Удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу дырэктар ДУК «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» Крысціна Глушко: «Турызм можа прыносіць прыбытак»

Удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу дырэктар ДУК «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» Крысціна Глушко: «Турызм можа прыносіць прыбытак»

VI Всебелорусское народное собрание, Культура, Ружанские мотивы
Крысціна Генадзьеўна Глушко, дырэктар ДУК «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў»: — Удзел ва Усебеларускім народным сходзе — гэта вялікая адказнасць перад беларускім народам. Прыемна, што мне аказалі давер прадстаўляць наш раён на такім маштабным форуме. Я з’яўляюся дэпутатам Ружанскага сельскага Савета дэпутатаў, таму прымаю непасрэдны ўдзел у жыцці гарадскога пасёлка і не па чутках ведаю, чым жыве глыбінка. Мяне вельмі хвалюе развіццё рэгіёнаў: сёння важна ўдасканальваць інфраструктуру невялікіх населеных пунктаў, каб зрабіць гарадскія пасёлкі і вёскі больш прывабнымі і камфортнымі для жыцця. Першачарговымі павінны быць пытанні жылля і сямейнага баўлення вольнага часу. Як кіраўніка музейнай установы найперш мяне клапоцяць пытанні развіцця галіны культуры, у тым ліку заха
Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу дырэктар ААТ «Мурава» Пётр Білецкі: «Узняць праблемы аграрыяў»

Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу дырэктар ААТ «Мурава» Пётр Білецкі: «Узняць праблемы аграрыяў»

VI Всебелорусское народное собрание, Новости, Профессия
Пётр Мікалаевіч Білецкі, дырэктар ААТ «Мурава»: — Дзякуючы дзяржпраграмам, якія на працягу апошніх гадоў рэалізоўваліся ў сельскагаспадарчай галіне, сёння аграрны сектар адпавядае выклікам часу і становіцца ўсё больш эфектыўным. У выніку доля эканамічна моцных сельгаставарыстваў павялічылася, а колькасць стратных істотна паменшылася. Калі моцная гаспадарка можа развівацца за кошт уласнага капіталу, то слабой для рэнтабельнай работы не абысціся без старонняй дапамогі: фінансавай, арганізацыйнай, тэхналагічнай. Як вядома, чым вышэй дасягнуты вынік, тым больш складана дамагчыся наступнага росту. Толькі граматная палітыка стымулявання вытворчасці і падтрымкі з боку дзяржавы дазваляе павялічыць тэмпы росту і стабільна працуючым прадпрыемствам. Таму чакаю Усебеларускага народнага сходу я