
Кодэкс гонару барца ад шарашэўскіх спартсменаў
Нездарма кажуць, што пушчанскае паветра мае нейкую гаючую містычную сілу. Тут дрэвы растуць такія вялікія, што іх некалькім людзям разам не абняць. Тут і людзі жывуць такія моцныя, што іх амаль нікому не перамагчы.
Юныя асілкі з Шарашоўскай СШ, якія займаюцца ў клубе “Тарнада” пры мясцовым цэнтры культуры і вольнага часу, навялі “жаху” на сапернікаў на закрытым чэмпіянаце і першынстве вобласці па в’етнамскім баявым мастацтве — вавінам.
Барцы прывезлі дамоў ажно сем медалёў і сем дыпломаў. І па просьбе журналіста склалі для маленькіх чытачоў газеты “кодэкс гонару барца”.
Арсеній Галякевіч, 4 клас, дыплом II ступені:— Не змагайся з тым, хто маладзейшы, ніжэйшы і слабейшы за цябе.Арсеній Дзюдзін, 6 клас, дыплом I ступені:— За межамі рынга ніколі не нападай першым. Пераадольвай с