Среда, 21 февраля 2018

Экология

Домашний питомец с лесной опушки, или Как в Ровбицке Элвин поселился

Домашний питомец с лесной опушки, или Как в Ровбицке Элвин поселился

Профессия, Экология
Хатнія гадаванцы з’яўляюцца ў нашым жыцці па-рознаму: адных падбіраюць на вуліцы, другіх дораць... А Ірына Бульчук знаходзіць жывёл... у лесе. У жыхаркі Роўбіцка асаблівыя пачуцці да прадстаўнікоў фаўны. А хіба можа інакш ставіцца да братоў нашых меншых чалавек, які з маленства жыве на ўлонні прыроды? Ірына Аляксандраўна вырасла ў Галенах — вёсачцы, што ў самой пушчы, працуе ў Нацыянальным парку — загадчыца турыстычнага комплексу, у наваколлі якога нямала ручных звяроў. Аляня Ляля, напрыклад, жыло на тэрыторыі музея народнага побыту і старадаўніх тэхналогій, пакуль не падрасло: яго давялося перасяліць у вальеры Нацыянальнага парку. Доўгі час частым госцем комплексу быў дзічок Пумба, які прыходзіў да гасцявога доміка паласавацца яблыкамі. Нярэдка сваімі смешнымі звычкамі забаўляюць яноты.
ООО «Экологические материалы»: инвестиции с умом — отдача гарантирована

ООО «Экологические материалы»: инвестиции с умом — отдача гарантирована

Актуально, Экология, Экономика
Невыкарыстоўваемыя аб’екты, па розных прычынах выведзеныя з гаспадарчага абароту, уцягваюцца ў эканамічную дзейнасць некалькімі спосабамі. Напрыклад, уся тэрыторыя са збудаваннямі былой Аранчыцкай базы паліва была перададзена пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта маладому таварыству з абмежаванай адказнасцю «Экалагічныя матэрыялы». Гэта азначае, што заснавальнікі новага прадпрыемства, атрымаўшы нерухомасць практычна бясплатна, былі вымушаны ў вызначаны тэрмін наладзіць вытворчасць і стварыць працоўныя месцы. Варта адзначыць, што на фоне няўдач (часам нават з-за нежадання ўкладваць сродкі ў набытыя за адну базавую велічыню аб’екты), гэты выпадак — з разраду паспяховых, з выдатнай перспектывай. — Справа ў тым, што мы з самага пачатку дасканала пралічылі свае магчымасці і кожны наш крок б
Попытка №2. В школьном саду в сентябре на яблонях с яблоками появились цветы

Попытка №2. В школьном саду в сентябре на яблонях с яблоками появились цветы

Фотофакт, Экология
6 верасня ў садзе СШ №5 вучні і настаўнікі са здзіўленнем выявілі дзве квітнеючыя яблыні і задаліся пытаннем: чаму? Вядома, гэта не тая квецень, што бывае вясной, – пышная і багатая. Але ўсё ж квітнеючыя ў верасні галіны пладовых дрэў выклікаюць у садаводаў не толькі цікавасць, але і насцярожанасць. Біёлагаў жа гэты факт не здзіўляе. Паўторнае цвіценне дрэў, і не толькі пладовых (асабліва часта «грашаць» гэтым каштаны), не такая ўжо рэдкая з’ява. Звычайна гэта бывае ў сярэдзіне восені, калі стаіць анамальна цёплае надвор’е, што ўсталявалася пасля папярэдняга рэзкага пахаладання. Гэта якраз і назіралася ў сёлетнім верасні. Што кажуць пра з‘яву народныя прыкметы? Нашы продкі з асаблівай асцярогай ставіліся да старых яблынь, якія перасталі ўжо квітнець вясной, але раптам зацвіталі ў
Мухавец похорошел. Реку очистили от зарослей и … мусора

Мухавец похорошел. Реку очистили от зарослей и … мусора

Экология
Як паведаміў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А.В.Бушук, у сувязі з неабходнасцю навядзення парадку было прынята рашэнне аб ачыстцы рэчышча ракі Мухавец па ўсёй даўжыні яго праходжання праз горад — ад вуліцы Савецкай да вуліцы Макаранкі. Асноўныя работы на працягу двух тыдняў былі выкананы спецыялістамі і тэхнікай ААТ «Пружанскае ПМС». Уклалі свае сродкі і прынялі актыўны ўдзел у работах КУВП «Камунальнік», аўтапарк №11, ААТ «Рамбуд» г.Пружаны і ДЭУ-25. Па словах Аляксандра Вячаслававіча, рэчышча ачышчалася як ад расліннасці, так і ад смецця, якое назбіралася ў рэчцы з-за нядбайных гараджан. Цяпер Мухавец мае чысты «твар», што адразу заўважылі аматары рыбнай лоўлі, якія з’явіліся ўздоўж яго берагоў. Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).
Фотафакт: буслы на палацыку

Фотафакт: буслы на палацыку

Фотофакт, Экология
...А як маё сэрца шчымела ў смузе – У вырай пачаў ён збірацца, Стаяў, задумёны, на доўгай назе, Як флюгер на панскім палацы. Пятрусь Броўка. Прайшоў Яблычны Спас... Як кажуць у народзе, “восень хутка прыйдзе да нас”. Нават паветра ўранку і вечарам пачынае пахнуць восенню. Халодны подых яе першымі адчулі на сабе птушкі, таму і пачалі збірацца ў вырай, каб ляцець услед за цяплом. Буслы сталі злятацца ў чародкі, прычым, не толькі на палетках і ўзгорках, а нават у гарадах, паблізу чалавека. Вось і напрыканцы мінулага тыдня наведвальнікі гарадскога парка і жыхары бліжэйшых вуліц назіралі надзвычай прыгожую з’яву. Увечары палацык і суседнія дрэвы аблюбавалі дзясяткі два гэтых спрадвечна беларускіх птушак. І настаў сапраўдны бусліны час... Як у казцы, буслы праводзілі дзіўныя невытлум
Собирать бруснику в области можно уже с 16 августа, клюкву — с 1 сентября

Собирать бруснику в области можно уже с 16 августа, клюкву — с 1 сентября

Актуально, Экология
Вызначаны тэрміны пачатку збору дзікарослых ягад на Брэстчыне. У нашай вобласці па брусніцы можна адпраўляцца з 16 жніўня. Сезон збору журавін стартуе крыху пазней — 1 верасня. Міністэрства прыроды нагадвае, што збіраць і нарыхтоўваць можна толькі спелыя ягады: іх утрыманне павінна складаць не менш за 99% ад сабранай масы для брусніцаў, не менш за 95% — для журавін. Збіраць ягады дазволена ўручную ці спосабамі, якія не наносяць шкоду ягаднікам і не прыводзяць да іх знішчэння.
Апрельские заморозки: под угрозой озимый рапс, сурепица и абрикосы

Апрельские заморозки: под угрозой озимый рапс, сурепица и абрикосы

Актуально, Экология
Даўно не назіралася ў нашай мясцовасці такіх працяглых красавіцкіх начных замаразкаў, як сёлета. Па дадзеных метэастанцыі найбольш паветра ахалоджвалася ў ноч з 17 на 18 красавіка. На вышыні двух сантыметраў ад паверхні зямлі слупок тэрмометра апускаўся да адзнакі мінус 5,2 градусы. На тарфяна-балотных глебах гэты мінус быў яшчэ большы. Усё гэта не можа не выклікаць трывогу ў аграрыяў, гаспадароў прысядзібных і дачных участкаў. Як паведаміў начальнік раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін І.І.Гаманчук, найбольшую занепакоенасць выклікае стан азімага рапсу і азімай свірэпіцы. Лён павінен вытрымаць адмоўныя начныя тэмпературы, але зменшыцца выхад валакна. У садах ад нізкіх тэмператур могуць пацярпець чарэшні, вішні, грушы і абрыкосы. Дарэчы, абрыкосы знах
Как не навредить птицам в морозы?

Как не навредить птицам в морозы?

Новости, Экология
Наступіў арктычны холад, і, на жаль, многія з нас далей за свой нос, прыкрыты шалікам, нічога не бачаць. А менавіта цяпер маюць патрэбу ў дапамозе птушкі. Але справа выратавання пярнатых ускладняецца шэрагам правілаў, пра якія мы нагадаем. Чаму птушкі ляцяць у «вырай»? Маразы птушак не палохаюць, палохае зімовая бяскорміца: снег і лёд пакрываюць зямлю (а значыць, не знойдзеш насенне), а холад прымушае схавацца ўсіх насякомых. Менавіта недахоп корму і дае сігнал, што пара адпраўляцца на пошукі лепшых месцаў. Ці ўсіх птушак, якія засталіся, трэба падкормліваць? Па-першае, важна адрозніваць зімуючых птушак (якія застануцца зімаваць у любым выпадку – сініцы, вераб’і, дзятлы, пішчухі, сойкі, крыжадзюбы, снегіры і г.д.) і ўмоўна зімуючых (якія паляцяць, як толькі зразумеюць, што прак
На ошибках учимся? В Беловежской пуще приступили к повторному заболачиванию Дикого Никора

На ошибках учимся? В Беловежской пуще приступили к повторному заболачиванию Дикого Никора

Новости, Туризм, Экология
«Падмурак беларускай прыроды», «лёгкія» краіны, «еўрапейскія калодзежы» і, адначасова, «праклён прыроды»... Як толькі іх ні называлі — нашы беларускія балоты! Сапраўды, яны заўсёды былі  праблемай рэгіёна. З імі змагаліся, і апошнія паўстагоддзя  яны балансавалі на мяжы знікнення. Але сёння да людзей прыйшло разуменне, што ўнікальныя балотныя ландшафты патрабуюць аховы на самым высокім дзяржаўным узроўні.  Адным з такіх крокаў па іх адраджэнню стала паўторнае забалочванне  Дзікага Нікара ў  Белавежскай пушчы, якое стартавала  28 лістапада. Але перш, чым  сімвалічна перарэзаць чырвоную стужку на ўскрайку балота, прадстаўнікі зацікаўленых бакоў, якія садзейнічалі рэалізацыі гэтага праекта, –  Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ДПУ НП «Белавежская пушча», Бела
“Падляшскі шлях белага бусла” абвясцілі адкрытым!

“Падляшскі шлях белага бусла” абвясцілі адкрытым!

Новости, Туризм, Экология
Веласіпедны прома-тур, які праходзіў 29-30 верасня ў Пружанскім раёне па экатурыстычным маршруце “Падляшскі шлях белага бусла”, паказаў, што аднайменная ініцыятыва ў рамках праекта ЕС/ПРААН “Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” знайшла падтрымку. А пачыналася ўсё з таго, што раённае экалагічнае грамадскае аб’яднанне “Агратур” (кіраўнік Алена Ляўчук) сумесна с партнёрамі  –  ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, ДПУ “Нацыянальны парк “Белавежская пушча” і аграсядзібай “Залессе” – вырашылі пераняць у нашых заходніх суседзяў вопыт сацыяльна-эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні. Наколькі карысны вопыт? Аказваецца, такі цікавы рэгіён, як Падляшша ў Польшчы, доўгі час меў рэпутацыю краю «другога гатунку». Аднак, калі турыстычныя арганізацыі распрацавалі  веламаршрут

Мы в ответе за тех, кого приручили

Экология
Яшчэ ў чэрвені падчас навальніцы са слупа моцным ветрам здзьмула гняздо. З вялікай буслінай сям’і — двух дарослых і трох малых — выжыла толькі адно маленькае птушаня. У жывых яно засталося, канешне, не без нашага ўдзелу. Але цяпер мы не можам дапамагчы бусляняці вярнуцца да належнага яму ладу жыцця: птушкі-суродзічы не прымаюць яго да сябе, у ежы яно пераборлівае. Непакоіць, што ў верасні  мы з’едзем з дачы, а што рабіць з прыручанай птушкай, не ведаем. Кацярына, в.Гута. Пра выпадкі, калі людзі ратуюць птушак: буслоў ці лебедзяў, — але не ведаюць, што з імі рабіць далей, карэспандэнтам расказваюць кожны год. Мы звярнуліся ў грамадскую арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны», каб там пракаменціравалі сітуацыю і далі слушныя парады. — Напэўна самае дрэннае, што можна зрабіць для дзікай
Об ограничениях на лов раков

Об ограничениях на лов раков

Актуально, Новости, Экология
Брестская межрайонная инспекция охраны животного и растительного мира сообщает, что с 10 июня заканчивается запрет на лов длиннопалого (узкопалого) рака в Брестской области, который действовал с 20 марта. Наконец-то любители рака смогут порадоваться деликатесному блюду на столе.  Запрет и ограничения лова рака предусматривает последняя редакция Правил добычи, заготовки и (или) закупки диких животных, не относящихся к объектам охоты и рыболовства, утвержденных Постановлением Совета министров Республики Беларусь 02 июня 2006 г. № 669, с дополнениями и изменениями, вступившими 06 июня 2014 г., Постановление Совета министров Республики Беларусь 06 июня 2014 г. № 555. Установление запрета на вылов рака связано с началом у рака периода размножения (инкубации). Соблюдение запрета обеспечивает
Главный специалист Пружанской инспекции названа в числе лучших экологов страны

Главный специалист Пружанской инспекции названа в числе лучших экологов страны

Актуально, Экология
На выніковай калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абмеркавалі работу ведамства, якая была праведзена ў мінулым годзе. Разам з тым назвалі імёны лепшых эколагаў краіны. У іх ліку аказалася і галоўны спецыяліст Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В.М.Дрозд: за добрасумленную работу, адказнае выкананне службовых абавязкаў і высокія паказчыкі за 2015 год Вольгу Міхайлаўну адзначылі падзякай ад імя кіраўніка прыродаахоўнага ведамства краіны. Вольга Дрозд працуе на гэтай пасадзе ўжо дзевяць гадоў. Перад раённай інспекцыяй стаіць нямала задач: гэта пытанні навядзення парадку на зямлі і збору  адходаў, афармленне адміністрацыйных працэдур, кантроль і праверка прадпрыемстваў і не толькі на прадмет выканання прыродаах
Залесские робинзоны. Орнитолог-любитель Сергей Сидорук и певица Настя Хмель осваивают жизнь в Пружанской деревушке

Залесские робинзоны. Орнитолог-любитель Сергей Сидорук и певица Настя Хмель осваивают жизнь в Пружанской деревушке

Актуально, Туризм, Экология
Брастаўчанін Сяргей і мінчанка Анастасія сваю пяцімесячную дачку Мілену называюць сапраўднай вясковай жыхаркай. Гэтыя, некалі выключна гарадскія жыхары, раптам сталі вясковымі, карэнным чынам памяняўшы  свой лад жыцця. Цяпер іх пастаянным месцам жыхарства з’яўляецца вёска Залессе. Тут нарадзілася іх Мілена. А трохгадовы Себасцьян, які паспеў пажыць у сталіцы, лёгка “прыжыўся” ў калектыве вясковай дзятвы ў Кляпацкім дзіцячым садку, які наведвае. …У печцы патрэскваюць дровы. Сярод пакоя вісіць плеценая з лазы калыска. Цешыць вока ярка-жоўтым колерам экзатычная памэла ў кошыку з садавінай. А за размаляваным марознымі ўзорамі акном у шыкоўнай кармушцы правяць вяселле сініцы і вераб’і. Ад гэтага ў доме вядомага на Пружаншчыне знаўцы экатурызму і арніталогіі Сяргея Сідарука здаецца яшчэ ўт