Вторник, 19 февраля 2019

Год малой Радзімы

В семье Мазиных растут пять (!) юных певцов

В семье Мазиных растут пять (!) юных певцов

Год малой Радзімы, Культура
Нядаўна ў пошуках новых герояў для старонкі «Газетка-дзетка» мы завіталі ў Сухопальскі ВПК. Якое ж было наша здзіўленне, калі ўсе настаўнікі ў адзін голас заявілі, што лепшых кандыдатур, чым дзеці Мазіны, нам не знайсці. Як аказалася, не два, не тры, а адразу пяць рэдкіх пеўчых дараванняў выхоўваюцца ў сям’і Людмілы Раманаўны і Дзмітрыя Мікалаевіча Мазіных. Шчаслівая мама з задавальненнем пазнаёміла журналістаў са сваімі таленавітымі дзецьмі, слава пра якіх разнеслася далёка за межамі Сухопальскага сельсавета. — У жыцці Улада, майго старэйшага сына, песня адыграла вельмі вялікую ролю. Справа ў тым, што практычна да 5-га класа Улад не вымаўляў многія літары і вельмі саромеўся сваёй дыкцыі. Хлопчыку дапамог шчаслівы выпадак, — распавядае жанчына. Аднойчы ў Сухопальскую школу прыйшоў
3 тонны макулатуры собрал ученик СШ №1 и получил смартфон

3 тонны макулатуры собрал ученик СШ №1 и получил смартфон

Год малой Радзімы, Молодёжный клуб, Экология
Менавіта такога ганаровага звання быў удастоены вучань СШ № 1 Арцём Стэльмашук, які ў індывідуальным заліку стаў пераможцам традыцыйнага конкурсу па зборы макулатуры сярод устаноў адукацыі раёна. Хлопчык сабраў больш за 3 тоны другаснай сыравіны, апярэдзіўшы тры з паловай тысячы вучняў з усіх школ раёна, і быў узнагароджаны граматай і смартфонам «Redmi 6A» . На наша пытанне, як атрымалася сабраць такую колькасць макулатуры, хлопчык шчыра адказаў: — Справа ў тым, што я не рэгулярны ўдзельнік падобных мерапрыемстваў. Гэта ж відавочна, што мне спатрэбіўся не год і нават не два, каб назбіраць такую велізарную колькасць паперы: старых газет, часопісаў, кніг, каробак… Ніхто раней у нашай школе не здаваў столькі макулатуры, таму я, як заўзяты прыхільнік рацыянальнага выкарыстання пр
Райисполком объявил конкурс на лучшее граффити и конкурс сварных скульптур для Ружан

Райисполком объявил конкурс на лучшее граффити и конкурс сварных скульптур для Ружан

Год малой Радзімы, Новости
Пружанскі раённы выканаўчы камітэт аб’яўляе конкурс на лепшае графіці на тэму «Год малой радзімы» і конкурс па вырабе зварных скульптур (малых архітэктурных формаў) з металу (апрацаванага металічнага лому). Прыняць удзел у конкурсе могуць арганізацыі розных формаў уласнасці, установы і індывідуальныя майстры.Да 1 мая аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама прымае эскізы работ і заяўкі па адрасе: г. Пружаны, вул. Шырмы, 17, каб. 416 (тэл.: 8-01632-9-34-74, 9-10-54, oirkdm_pruzhany@tut.by). Ацэнка конкурсных работ будзе праходзіць да 15 мая. Работы для конкурсу зварных скульптур павінны адпавядаць адной з наступных тэм: гісторыя пасёлка Ружаны, род Сапегаў, сельскагаспадарчая тэматыка. Па ўзгадненні з конкурснай камісіяй тэматыка можа быць і
Эхо эпохи. В редакцию попала 1 из 12 тетрадей с автобиографическими заметками нашего земляка

Эхо эпохи. В редакцию попала 1 из 12 тетрадей с автобиографическими заметками нашего земляка

Год малой Радзімы, Культура
Гэты старэнькі сшытак пад агульнай назвай «Маё жыццё» прынесла ў рэдакцыю Вольга Канстанцінаўна Яўсеева з Пружан. А належаў ён яе дзядзьку Васілю Сямёнавічу Раўнейку, які пражываў у вёсцы Хвалава і да выхаду на пенсію працаваў паштальёнам. У сшытках (а іх, як сцвярджае Вольга Канстанцінаўна, было 12) дзядзька апісваў сваё жыццё ад нараджэння да апошніх дзён. На жаль, застаўся толькі самы першы з іх, урыўкі з якога мы прапануем нашым чытачам. Частка першая. Чувашыя, горад Чэбаксары. Нарадзіўся я па старым стылі 15 красавіка 1916 года на Вялікдзень у горадзе Чэбаксары. Бацькі мае былі простыя сяляне і да 15 жніўня 1915 года жылі ў вёсцы Хвалава Сухопальскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Сям’я налічвала пяць чалавек: бацька Сямён Паўлавіч 1873 г.н., маці Анта
«Мілейшая Яму ж — Палеская Пружана»

«Мілейшая Яму ж — Палеская Пружана»

Год малой Радзімы, Культура, Палацык
…У мінулым годзе ў вузкіх колах навукоўцаў адзначалася 95-годдзе з дня нараджэння знакамітага беларуска-польскага паэта, філосафа, філолага і даследчыка Серафіна Корчака-Міхалеўскага, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на Пружаншчыне. На жаль, для пружанцаў гэта юбілейная падзея прайшла амаль незаўважна. Аднак напрыканцы 2018-га ў мяне атрымалася папрацаваць у архіве музея-сядзібы “Пружанскі палацык”, дзе трапіў у рукі добры стос лістоў, своеасаблівых пасланняў да пружанскіх краязнаўцаў, напісаных Міхалеўскім у апошні перыяд жыцця. Кожная старонка, кожная паштоўка прасякнуты трапяткой любоўю да нашай зямлі. Самыя цікавыя і шчымлівыя моманты гэтых эпісталярных крыніц мне хацелася б прапанаваць вашай увазе. Фрагмент асабістага бланка навукоўца для перапіскі,аздобленага рэпрадукцыяй і
Жительница Ровбицка нашла брата благодаря передаче «Пусть говорят». При их встрече плакала вся деревня

Жительница Ровбицка нашла брата благодаря передаче «Пусть говорят». При их встрече плакала вся деревня

Год малой Радзімы, Культура
Гісторыя, пра якую я хачу вам расказаць, пачалася даўно, без малога паўстагоддзя таму. І пачатак яе быў вельмі сумным. Малады, таленавіты і летуценны мастак, кінуўшы цяжарную жонку, памчаўся ўдалячынь у пошуках новых эмоцый і прыгод. Паклікала за сабой новае каханне… Пакінутая маладая жанчына цяжка перажывала здраду мужа і, разарваўшы на кавалкі ўсе фатаграфіі з ім, вырашыла забыць пра летуценніка раз і назаўсёды… Неўзабаве нарадзілася дзяўчынка, а калі падрасла, стала задаваць нязручныя пытанні, маўляў, дзе тата? “А тата паляцеў. І паляцеў вельмі далёка”, – адказвала ёй мама. — Мама адзывалася пра тату вельмі добра, таму больш пытанняў я і не задавала, — з дрыжаннем у голасе распавядае сёння жыхарка аграгарадка Роўбіцк Святлана Аляксандраўна Бушко. — Толькі перад самай смерцю (ш
Хлеб с ароматом рая. Бабушка Софья поделилась секретом приготовления просфоры

Хлеб с ароматом рая. Бабушка Софья поделилась секретом приготовления просфоры

Актуально, Год малой Радзімы, Культура
Калі бываю ў храме, заўсёды з задавальненнем назіраю, як дзеці, атрымаўшы пасля прычасця па кавалачку просвіркі — а каму пашанцуе, то і па цэлай! — аплятаюць яе з такім апетытам, нібы нічога смачнейшага ў жыцці не елі. Хто, як і для чаго пячэ гэтыя духмяныя і неверагодна смачныя — з уласнага досведу ведаю! — круглыя літургічныя хлябцы, я даведалася ў адной жанчыны з Бакуноў Велікасельскага сельсавета. Вось ужо некалькі гадоў жыхарка вёскі Соф’я Кірылаўна Рабая выконвае паслушэнства просвірніцы ў мураўскай царкве ў гонар Казанскай іконы Божай Маці і ў храме святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі ў в.Клятное. Пяць гадоў таму яна прыехала з мужам у Беларусь з Украіны, калі там пачаліся баявыя дзеянні. — Там — вайна, а тут — дзеці, унукі, мір і спакой, — распавядае просв
Окунаться или нет? Поговорили с врачом и священником, которые придерживаются Крещенской традиции

Окунаться или нет? Поговорили с врачом и священником, которые придерживаются Крещенской традиции

Год малой Радзімы, Здоровье, Культура
Штогод у святы дзень Богаз‘яўлення вернікі храма ў гонар святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі, што ў в.Клятное, пасля святочнай літургіі ідуць на іардань. Традыцыйным месцам для вадохрышчанскага купання трэці год запар становіцца возера турыстычнага комплексу “Дзікое”, на якім выразаюць палонку ў выглядзе сімвалічнага крыжа. На дзіва, акунуцца ў вадохрышчанскую “купель” пры мінусавай тэмпературы паветра адважваецца даволі шмат людзей. І, мяркуючы па тварах, ім у ледзяной вадзе зусім не холадна. Нават жанчыны і пенсіянеры адважна ступаюць у воды клятнянскага іардана. Хтосьці купаецца ў палонцы ўпершыню, а іншыя падыходзяць да “крыжа” з веданнем справы. У ліку такіх знаўцаў — і галоўны ўрач раённай бальніцы В.М.Дараневіч, якога мы папрасілі падзяліцца сваімі ўражання
Рэцэпты на Біс: дранікі ў гаршчочках

Рэцэпты на Біс: дранікі ў гаршчочках

Год малой Радзімы, Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад бібліятэкара Ліноўскай СШ Таццяны Барташ. ІНГРЭДЫЕНТЫ: бульба — 8 шт., цыбуля — 1 шт., яйка курынае — 1 шт., мука — 3 ст. л., свініна — 150 - 200 г, смятана — з разліку 2 ст. л. на гаршчочак, соль, перац. ПРЫГАТАВАННЕ Бульбу нацерці на дробнай тарцы, дадаць муку, сырое яйка, дробна нарэзаную цыбулю, соль, перац. Пасмажыць дранікі. Парэзаць на кавалачкі свініну, абавязкова з салам. Падсмажыць на сухой патэльні сала да стану шкварак, каб вытапіўся тлушч, дадаць мяса, соль, перац. На дно гаршка ўліць 1 ст. л. тлушчу, пакласці 6-8 дранікаў, дадаць свініну са шкваркамі, наверх уліць 2 ст. л. смятаны і паставіць у разагрэтую духоўку на 15-20 мінут на маленькі агонь. Падаваць гарачымі, з дадатковай порцыяй халоднай смятаны — яе шмат не бывае! Смачна есці!
«Route P98». Брестчанин в Щербах строит мотохостел!

«Route P98». Брестчанин в Щербах строит мотохостел!

Актуально, Год малой Радзімы, Молодёжный клуб
Траса Р-98 — так званая «аб’язная» вакол Белавежскай пушчы. Час паказаў, што новая дарога дала немалы штуршок у развіцці ўсяго пушчанскага рэгіёна. Яе яркая разметка і ідэальна роўнае шырокае палатно выклікаюць захапленне нават у замежных турыстаў, якія імчацца з ветрыкам ад беларуска-польскай мяжы па маляўнічых прасторах Камянецкага, Пружанскага і Свіслацкага раёнаў. А дзякуючы розным турыстычным аб’ектам, гэты белавежскі маршрут з кожным днём становіцца ўсё больш прывабным для гасцей.Залессе, Клетнае, Стулы… Па дарозе, недалёка ад Шчарчова, сустракаецца яшчэ адно цікавае месца — вёсачка Шчарбы, вядомая ва ўсёй Беларусі сваім фестывалем падтрымкі і развіцця мотатурызму ў пушчанскім рэгіёне «Village party», які ўжо не першы год запар праходзіць на базе мясцовай сядзібы пад цікавай назвай
26 декабря стартует конкурс на лучшее новогоднее украшение объектов и домов

26 декабря стартует конкурс на лучшее новогоднее украшение объектов и домов

Год малой Радзімы, Новости
З 26 снежня 2018 года па 9 студзеня 2019 года ў нашым горадзе і раёне будзе праводзіцца агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне аб’ектаў. Адпаведнае распараджэнне падпісана старшынёй райвыканкама М.М.Крэйдзічам. Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе запрашаюцца прадпрыемствы, арганізацыі, установы, індывідуальныя прадпрымальнікі і ўладальнікі прыватных жылых дамоў. Да 26 снежня бягучага года ўсе, хто пажадае прыняць удзел у конкурсе, павінны падаць адпаведную заяўку на ўдзел. Заяўкі падаюцца ў аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Вынікі агляду-конкурсу будуць падведзены да 15 студзеня 2019 года. Пры разглядзе конкурсных аб’ектаў увага будзе звяртацца на дызайн афармлення аб’ектаў і прылягаючых тэрыторый, а таксама якасць выкананых работ, унікальнас