Понедельник, 15 октября 2018

Автор: Katrin

«Пружанские киты» сыграют с «Боной» в Пружанах в эту субботу!

«Пружанские киты» сыграют с «Боной» в Пружанах в эту субботу!

Афиша, Спорт
Да ўвагі аматараў хакея! 13 кастрычніка 2018 г. у Лядовым палацы адбудзецца матч каманд аматарскай хакейнай лігі «Бярэсце»: «Пружанскія кіты»- «Бона» (Кобрын). Пачатак у 16.30 гадзін.
В канун праздника известные в районе люди рассказали о своих мамах

В канун праздника известные в районе люди рассказали о своих мамах

Культура
Быць мамай — бадай, самая адказная і складаная місія, якая ёсць у жанчыны на зямлі. Мама вучыць нас быць мудрымі, дае парады, клапоціцца, стараецца засцерагчы ад нягод, як толькі можа. Матчына любоў грэе нас да старасці. Такой самаадданасцю, бязмежнай любоўю, бескарыслівасцю мама заслугоўвае, каб і дзеці аддалі ёй належнае. Таму невыпадкова вось ужо больш за дваццаць гадоў як у нашай краіне прынята 14 кастрычніка, якраз у вялікае праваслаўнае свята Пакрова, адрасаваць свае віншаванні і ўдзячнасць мамам. Поспехі і дасягненні дзяцей — мама і да гэтага таксама мае дачыненне. Таму, калі напярэдадні Дня маці давялося сустрэцца з вядомымі ў нашым раёне людзьмі, гаворка пайшла пра іх матуль. І, напэўна, нішто не здольна так сагрэць мацярынскую душу, як добрае, ласкавае, цёплае слова, сказанае д
14 октября — День работников культуры

14 октября — День работников культуры

Актуально, Культура, Профессия
У кастрычніку ў Юліі Дутавай, Рыгора Ката, Аляксандры Клімашэвіч і Віктара Матчэні (на здымку) практычна адно за другім адразу два прафесійныя святы — Дзень настаўніка і Дзень работнікаў культуры: маладыя творчыя людзі не толькі самі нясуць культуру ў народ, але і вучаць гэтаму дзятву. Напрыклад, Юлія і Рыгор выкладаюць харавыя дысцыпліны ў Навазасімавіцкай ДШМ і ДШМ імя Р.Р.Шырмы. У Пружанскай дзіцячай школе мастацтваў працуюць і Аляксандра, настаўніца выяўленчага мастацтва, і Віктар, які вучыць сваіх выхаванцаў ігры на трубе. Маладыя спецыялісты пакрыху ўцягваюцца ў працоўныя будні і нават пачынаюць далучацца да пазаўрочнай дзейнасці настаўнікаў школы — спяваюць у хорах. І, як прызнаюцца самі, пакуль не расчараваліся ні ў абранай прафесіі, ні ў першым працоўным месцы. Акрамя таго, Рыгор
За последний год ассортимент пружанских аптек расширился на полторы тысячи наименований

За последний год ассортимент пружанских аптек расширился на полторы тысячи наименований

Здоровье, Профессия
15 кастрычніка — Дзень работнікаў фармацэўтычнай прамысловасці Роўна 190 гадоў таму ў Пружанах па жаданні мясцовага шляхціца была адкрыта першая аптэка. Насамрэч, сучасную аптэчную сістэму, якая ахоплівае ўвесь раён і абслугоўвае яго насельніцтва, наўрад ці можна параўноўваць з той, першай, установай: розніца даволі вялікая і па асартыменце, і па падыходах да лячэння, і нават па ўзроўні абслугоўвання. Уявіце сабе, што ў 19 стагоддзі кашаль, як і шмат іншых хвароб, лячылі пераважна... бензінам. Калі ж чалавек адчуваў нясцерпны боль, то маглі прапісаць і опій. Як расказвае І.С.Крац, якая ўзначальвае цэнтральную раённую аптэку №7, асноўная задача сучасных фармацэўтаў — зрабіць лекі даступнымі для ўсіх. Сёння, да слова, на Пружаншчыне працуе 16 аптэк, з якіх 9 — у сельскіх населеных пункта
Рэцэпты на Біс: спагеці «Карбанара»

Рэцэпты на Біс: спагеці «Карбанара»

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад нашай чытачкі з Італіі Іны Венска. ІНГРЭДЫЕНТЫ: спагеці — 300 г (лепш з цвёрдых гатункаў пшаніцы), бекон (або грудзінка ў любым выглядзе: свежая, вэнджаная, падсоленая і г.д.) — 100 г, нацерты цвёрды сыр (у ідэале — нешта накшталт італьянскага пармезану, але і пружанскі пармезан выдатна падыдзе) — 3 ст.л., яечныя жаўткі — 3 шт., густыя вяршкі — 150 г, соль, перац, часнок, алей. ПРЫГАТАВАННЕ Адварыць спагеці ў добра падсоленай вадзе. У гэты час у разагрэты на патэльні алей дадаць раздушаны зубчык часнаку, праз мінуту яго выкінуць, а ў араматызаваны алей пакласці парэзанае на кубікі мяса. Абсмажыць, пакуль злёгку не падрумяніцца, зняць з агню і выкласці на папяровую сурвэтку, каб прыбраць лішкі тлушчу. Соус гатуецца наступным чынам: узбіць відэльцам жаўткі, змяшаць з вя
Для строительства свинокомплекса в Ружанской зоне выбрана другая площадка

Для строительства свинокомплекса в Ружанской зоне выбрана другая площадка

Новости
Як мы ўжо паведамлялі, 11 верасня бягучага года ў райвыканкаме прайшлі грамадскія слуханні па пытанні будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ва ўрочышчы Выгада Ружанскага сельсавета. Будаўнічую пляцоўку меркавалася выбраць на паўночным захадзе ад вёскі Малочкі на адлегласці 3100 метраў і на паўднёвым захадзе ад санаторыя «Ружанскі» на адлегласці 4900 метраў. Кіраўніцтва санаторыя «Ружанскі» і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь палічыла, што з будаўніцтвам свінакомплексу ў дадзеным месцы непрыемныя пахі будуць распаўсюджвацца на тэрыторыю аздараўленчай установы. Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук, прынята рашэнне змяніць пляцоўку для будаўніцтва свінагадоўчага комплексу. Выбрана новае месца, якое ўзгоднена з аблвыканкамам. Яно знаходзіцца на значнай адлегласці ад санат
Храму в Лысково исполнилось 85 лет

Храму в Лысково исполнилось 85 лет

Год малой Радзімы, Культура
“Вялікая сіла сыходзіць з месца, дзе вымаўляюцца Богу за ўсіх вас малітвы сапраўдных рабоў Божых”. (Прападобны Варсанофій Вялікі, VІ ст.) У кожнага праваслаўнага чалавека асаблівае месца ў жыцці займае вера ў хараство і заступніцтва Маці Божай. Кожны, хто прыпадае з гарачай малітвай да Багародзіцы, атрымлівае яе заступніцтва і дапамогу ва ўсякай добрай справе. У гонар Маці Божай будуюцца храмы. 8 кастрычніка Лыскаўскай царкве Ражства Прасвятой Багародзіцы споўнілася 85 гадоў. Святыня пабудавана ў 1933 годзе. Імя першай праваслаўнай царквы ў Лыскаве схавана ад нас заслонай забыцця. Толькі дзе-нідзе мільгаюць звесткі, што царква была пабудавана ў пачатку ХVІ ст. Старажылы расказвалі, нібыта тут некалі жылі манахі-пустэльнікі, якія першыя і пабудавалі драўляную царкву. Дакументаў аб ёй не
В Пружанах открылся магазин профессиональной косметики «Гламур»

В Пружанах открылся магазин профессиональной косметики «Гламур»

Профессия, Реклама
Приглашаем Вас в магазин профессиональной косметики "Гламур". У нас большой выбор средств по уходу за волосами, кожей лица и тела. В ассортименте материалы для маникюра, педикюра, наращивания ногтей. Мы работаем с проверенными фирмами: Matrix, Lisap, Farmavita, Mon Platin, Estel, Concept, OLLIN. Всю косметику можно использовать в домашних условиях. Ждем Вас в магазине "Нива". Мы работаем: ВТ-ПТ с 10.00 до 18.00 СБ-ВС с 10.00 до 15.00. Выходной -- ПН.
Сегодня Всемирный день почты. А вы оформили подписку на любимые издания?

Сегодня Всемирный день почты. А вы оформили подписку на любимые издания?

Профессия
Вось ужо 21 год пры любым надвор’і Таццяна Сцяпанаўна Ціханчук з зусім не лёгкай сумкай наперавес абыходзіць шэраг дамоў і кватэр, пераадольвае нямала кіламетраў, каб своечасова даставіць жыхарам горада свежыя газеты і часопісы, лісты ад родных і іншую карэспандэнцыю. У дзяцінстве Таццяне падабалася шыць, яна нават адукацыю спецыяльную атрымала. Ды толькі ў гэтай сферы дзейнасці жанчына не затрымалася: пасля выхаду з адпачынку па догля-дзе за дзіцём пайшла працаваць паштальёнам — разам са сваёй свякроўю. Ніна Мікалаеўна Ціханчук усё жыццё прарабіла ў паштовым аддзяленні вёскі Бакуны-1, менавіта яна і з’яўляецца пачынальніцай своеасаблівай «паштовай» дынастыі. Нядзіўна, што, з маленства пазнаёміўшыся з прафесіяй мамы і бабулі, свядома вырашылі звязаць свой лёс з поштай і абедзве дочкі Та
Новоселье по-муравски. В хозяйстве рассказали, как решают жилищные вопросы

Новоселье по-муравски. В хозяйстве рассказали, как решают жилищные вопросы

Актуально, Год малой Радзімы
Для любой сельскагаспадарчай арганізацыі забеспячэнне жыллём сваіх работнікаў з’яўляецца важнай задачай у плане прыцягнення іх у вёску і замацавання тут. Вядома, каб вырашыць гэтую задачу, неабходна мець адпаведныя фінансавыя сродкі, прычым падыходы да іх выкарыстання ў кожнай гаспадарцы свае. У ААТ «Мурава», напрыклад, не абмяжоўваюцца дастаткова важкай для гэтай невялікай гаспадаркі колькасцю жылых дамоў, пабудаваных па дзяржаўнай прэзідэнцкай праграме: у дадатак у таварыстве шырока выкарыстоўваюць практыку выкупу пустуючых дамоў у аграгарадку Мурава і іншых населеных пунктах на тэрыторыі гаспадаркі. У далейшым за кошт таварыства праводзіцца рамонт гэтых дамоў, якія ў выніку набываюць прывабны выгляд. Падчас гутаркі з намеснікам дырэктара Аляксандрам Іванавічам Маркечкам, які кур
Спортивные надежды СШ №5

Спортивные надежды СШ №5

Молодёжный клуб, Спорт
Тое, што гэтыя дзеці будуць падаваць вялікія надзеі ў спорце, стала зразумела яшчэ тады, калі яны наведвалі дзіцячы садок. Яна, Глеб і Алег раслі не проста няўрымслівымі, а гіперактыўнымі дзецьмі. Яны ва ўсіх гульнях праяўлялі свае лідарскія якасці і шчыра імкнуліся перамагчы. Бацькам раілі аддаць дзяцей у спартыўныя секцыі, каб накіраваць іх энергію ў патрэбнае рэчышча. — Прынцып «чым раней, тым лепш» спрацаваў на «ўра», — кажа настаўнік фізічнай культуры СШ №5 Андрэй Міхайлавіч Грыцук, падапечныя якога ўжо заявілі пра сябе на розных турнірах. Напрыклад, вучаніца 6 класа СШ №5 і выхаванка спартыўнай школы г.Пружаны Яна Руц дасягнула ўжо вельмі добрых вынікаў у валейболе і кіданні ядра. У мінулым навучальным годзе дзяўчынка прымала актыўны ўдзел у раённых спартыўных спаборніцтвах, дзе за
Оператор машинного доения и тракторист ОАО «Великосельское Агро» получили подарки от райкома профсоюза работников АПК

Оператор машинного доения и тракторист ОАО «Великосельское Агро» получили подарки от райкома профсоюза работников АПК

Новости, Профессия
Сёмага кастрычніка па ініцыятыве міжнародных прафсаюзных арганізацый праходзіць Сусветны дзень дзеянняў за дастойную працу. А ў 1999 годзе міжнароднай арганізацыяй працы была прынята Праграма дастойнай працы, у аснову якой лягла канцэпцыя забеспячэння ўсіх працаўнікоў якаснымі і бяспечнымі працоўнымі месцамі, дастойнай і справядлівай аплатай, надзейнымі сацыяльнымі гарантыямі. «Сёння ў Беларусі на ўсіх прадпрыемствах, дзе створана пярвічная прафсаюзная арганізацыя, заключаецца калектыўны дагавор. Гэты дакумент дае дадатковыя, не прапісаныя ў Працоўным кодэксе, гарантыі. Напрыклад, гарантыя занятасці, — зазначае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук. — А сёння прафсаюзы настойваюць яшчэ і на тым, каб кожны калектыўны дагавор утрымліваў норму аб абавязковым падаўжэнні кан
А вы уже были на мастер-классе в гончарной мастерской?

А вы уже были на мастер-классе в гончарной мастерской?

Культура, Палацык
Амаль паўгода таму ў флігелі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» адкрылася ганчарная майстэрня. А праз паўтара месяца ў жывапісным парку з’явілася лаўка ў выглядзе печы-горна ў памяць аб знакамітым земляку Антону Такарэўскім — выбітным майстры, што вырабляў чорназадымленую кераміку. Месца гэтае стала ўлюбёным для пружанцаў і гасцей горада. Асаблівыя пачуцці зведала і я пры знаёмстве са спадарыняй Глінай і яе майстрамі... Адчыняю дзверы майстэрні. Адчуваю асаблівы пах. Назіраю, як ва ўмелых руках ганчароў гліна набывае адмысловую форму… Нарэшце работа прыпыняецца, і я гутару з кіраўнікамі класаў народнай творчасці раённага Дома рамёстваў — керамістамі Віталём Раманоўскім і Генадзем Міранюком. — Раней я працаваў рэстаўратарам у «Пружанскім палацыку»: прымаў удзел у аднаўленні старога гадзін
Профессиональные династии: в Шерешевской школе бабушка, мама и дочка детей учат

Профессиональные династии: в Шерешевской школе бабушка, мама и дочка детей учат

Профессия
Прыкладаў адданага служэння любімай справе нямала. Адзін з іх — дынастыя педагогаў з пасёлка Шарашэва. Бабуля. Матуля. Дачка... Іх аб’ядноўваюць не толькі кроўныя вузы, але і асаблівы, так бы мовіць, прыроджаны «інстынкт» настаўніка. Нягледзячы ні на што, яны вераць у сілу і прэстыж сваёй прафесіі і шчыра радуюцца за вучняў і перажываюць за іх. Аддаючы сваю душэўную цеплыню выхаванцам, яны з гонарам нясуць высакародную місію, спадзеючыся, што пасеяныя імі зярняткі ведаў абавязкова прарастуць. Знаўца дзіцячых душ — Пачатак нашай педагагічнай эпапеі — як у песні. «Какой счастливый случай…» Памятаеце? — расказвае заснавальніца педагагічнай дынастыі Лілія Рыгораўна Юзэпчук. — Я не планавала быць настаўніцай. Дапамог выпадак. Так здарылася, што ў тым невялікім украінскім гарадку, куды я ў сво
Вспоминаем учителей. Человек-легенда Михаил Кулеша

Вспоминаем учителей. Человек-легенда Михаил Кулеша

Профессия
Калі выбіралі на гарадскіх могілках месца для магілы Міхаіла Лукіча Кулешы, наглядчык прапанаваў куточак каля самай агароджы. Маўляў, хто ён такі? Усяго толькі адзінокі стары настаўнік. “Гэта — чалавек-легенда”, — пачуў у адказ. Імя настаўніка хіміі СШ №2 Міхаіла Кулешы шмат гадоў было, што называецца, на слыху ў пружанцаў. Але не памятаю, каб наша “раёнка” расказвала пра гэтага ўнікальнага чалавека. Перашкаджала яго ўласная сціпласць або нейкія іншыя моманты? Напэўна, “моманты” ўсё ж былі: біяграфія педагога не вельмі адпавядала тагачаснаму эталону, не хапала ў ёй партыйна-патрыятычнага складніка. У той жа час, ён і без гучных артыкулаў ведаў, што сапраўдная цана яго працы – трывалыя вучнёўскія веды. Сорамна цяпер: што перашкаджала цікаўнаму журналісту паразмаўляць са славутым нас