
Як даглядаць ляжачага хворага? Пра што трэба ведаць, калі ў блізкага чалавека дэменцыя? На гэтыя і іншыя важныя пытанні адказвае інструктар ТЧК Людміла Лелікоўская
Ва ўсім свеце паважлівае і клапатлівае стаўленне да старых, хворых і нямоглых людзей лічыцца знакам высокай культуры. Вялікую работу з гэтай нагоды выконвае Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. У тым ліку яно рыхтуе інструктараў па розных напрамках дзейнасці, адзін з якіх — аказанне першай даўрачэбнай дапамогі і догляд хворых дома. Дык як зрабіць паўнавартасным жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі? На гэтае і іншыя пытанні адказвае інструктар раённай арганізацыі таварыства Людміла Лелікоўская.
— Мы дапамагаем чалавеку з інваліднасцю рухацца самастойна, пры гэтым зніжаючы фізічную нагрузку на ўсіх удзельнікаў працэсу — падапечнага і таго, хто яму дапамагае, — расказвае Людміла Аляксандраўна. — Задача інструктара — зразумець чужыя адчуванні і дапамагчы нямогламу чалавеку навучы