Пятница, 10 апреля 2020

Автор:

Появилась обновленная версия приложения «МЧС Беларуси: Помощь рядом»

Новости
Пользователи смартфонов и планшетов могут скачать обновленную версию приложения «МЧС Беларуси: Помощь рядом».  Спасатели изучили рынок доступных на территории страны программ для мобильных устройств, и оказалось, что нет таких, которые позволяли бы быстро сориентироваться в нестандартных ситуациях. Например, разбили градусник, произошло ДТП, увидели горящий лес, на улице гроза и т.п. Так появилось приложение для белорусских пользователей «МЧС Беларуси: Помощь рядом», одна из важнейших задач которого помочь человеку эффективно действовать по принципу «5 шагов на спасение». Сейчас в разделе «Что делать?» собраны около 50-ти тем и спасатели открыты для предложений по добавлению новых.  Первая версия приложения получила более двухсот положительных отзывов от пользователей GooglePlayMarket.
«Пружанскі палацык» запрашае на тэатральна-дыскусійную сустрэчу “Гаворым ці маўчым па-беларуску?”

«Пружанскі палацык» запрашае на тэатральна-дыскусійную сустрэчу “Гаворым ці маўчым па-беларуску?”

Афиша, Палацык
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і акторская кампанія “Насупраць” запрашаюць на незвычайную тэатральна-дыскусійную сустрэчу ў “Пружанскім палацыку” – “Гаворым ці маўчым па-беларуску?” https://www.facebook.com/events/1218744358202894 Паводле перапісу насельніцтва, 54% жыхароў нашай краіны назвалі беларускую мову роднай, а 23% - сродкам зносінаў штодня. Гэта амаль кожны чацвёрты беларус. Але як часта чуваць мову на вуліцах Пружанаў ды іншых беларускіх гарадоў? Якое месца беларускай мовы ў вашым жыцці і грамадстве агулам? Пытанні, актуальныя і сёння. Зразумець і адчуць праблему дапаможа напачатку сустрэчы ДАКУМЕНТАЛЬНЫ МОНАСПЕКТАКЛЬ “БІЛІНГВЫ” у выкананні Анатоля Баранніка. “Білінгвы” - гэта гісторыя без грыму, без ацэнкі імараляў. У аснове пастаноўкі - інтэрв’ю ро
Прафсаюз з пункту гледжання культуры

Прафсаюз з пункту гледжання культуры

Новости
У краіне завяршыўся Тыдзень прафсаюзнай культуры. Мерапрыемствы ў рамках тэматычнага тыдня прафсаюзныя аб’яднанні распачалі 18 лістапада. На Пружаншчыне ў цэнтры ўвагі апынуліся людзі, якія шмат гадоў аддалі любімай справе, а сёння знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Акрамя ўшанавання пенсіянераў, прайшла чарада мерапрыемстваў, асноўныя з якіх адбыліся 24 лістапада. Шэраг пытанняў быў вынесены на парадак дня пасяджэння савета раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. З ходам выканання комплексу мер па рэалізацыі ў сістэме Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады пазнаёміла старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Т.Ю.Гаманчук. Тэму культуры працы вынес на абмеркаванне галоўны дзяржаўн
Браты нашы меншыя

Браты нашы меншыя

Новости
Браты нашы меншыя здольны ўнесці ў жыццё новыя фарбы: адных ратуюць ад адзіноты,  другім дораць добры настрой, а некаторых, гавораць, нават выводзяць з дэпрэсіі. Больш таго, сярод спецыялістаў існуе меркаванне, што людзі, якія трымаюць дома жывёлу, як правіла, намнога менш пакутуюць ад бяссоніцы, сардэчна-сасудзістых захворванняў, больш спакойныя, добразычлівыя і спагадлівыя. А калі чалавек гаворыць, што да жывёлы абыякавы, то дарам любіць ён хутчэй за ўсё абдзелены. Калі верыць гэтаму сцвярджэнню, то членам вялікай сям’і Магільных лепшых чалавечых якасцей не пазычаць... — Любоў да хатніх гадаванцаў у мяне з дзяцінства, — гаворыць Вольга Магільная. — Праўда, раней завесці коціка не дазвалялі ўмовы. А вось калі  стварыла сваю сям’ю, у доме пачалі з’яўляцца жывёлы: хамяк Акрабацік, кот Ц
Таццяна Аляхновіч: чакала сям’я і работа

Таццяна Аляхновіч: чакала сям’я і работа

Профессия
На пытанне: «Ці свядома вырашыла жыць і працаваць у вёсцы?» — Таццяна Аляхновіч адказвае адмоўна. Да такога рашэння яе падштурхнулі жыццёвыя абставіны. У дзяўчыны пасля заканчэння Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «эканаміст» былі спадзяванні застацца ў вялікім горадзе, знайсці добра аплачваемую работу. Але гэта аказалася не так проста. Ды і замуж выйшла за аднавяскоўца,  працяглы час знаходзілася ў адпачынку па догляду дзіцяці. Аб тым, што так склалася жыццё, начальнік лабараторыі Аранчыцкага збожжапрыёмнага прадпрыемства ўвогуле не шкадуе. — Разумею, што выбрала такую спецыяльнасць, для якой сёння знайсці вакансію вельмі складана, асабліва, калі патрабуецца вопыт работы,— расказвае Таццяна Мікалаеўна. Давялося перакваліфікавацца спачатку ў тэхніка-лабаранта
Радавы Уладзімір Шырма: Служу Айчыне!

Радавы Уладзімір Шырма: Служу Айчыне!

Новости
У ваенкаматах ужо даўно ідзе прызыў навабранцаў на тэрміновую ваенную службу: юнакі праходзяць медыцынскую камісію, рыхтуюць неабходныя рэчы, распытваюць бацькоў і сяброў пра іх вайсковае мінулае.  Яны заменяць на пасту салдат, чый тэрмін службы падышоў да заканчэння. Адзін з іх — выдатнік баявой падрыхтоўкі радыётэхнічнага цэнтра батальёна 1052 асобнага радыётэхнічнага батальёна 8-й радыётэхнічнай брыгады, жыхар аграгарадка Шані, радавы Уладзімір Шырма. Радавы Шырма праходзіў службу на пасадзе вадзіцеля-дызеліста рухомай радыёлакацыйнай малавысотнай групы. Уладзімір не па чутках ведае, які на смак вадзіцельскі хлеб. За тэрмін вайсковай службы ён пракалясіў нямала беларускіх дарог і палігонаў, атрымаў катэгорыі В, С і Е,  вопыт у кіраванні  шматтоннай спецыяльнай аўтамабільнай тэхнікай.

Гімназія: па ўсёй форме

Новости
Пытанне аб увядзенні адзінай вучнёўскай формы  гімназістаў і іх бацькоў хвалявала даўно. І вось у пачатку гэтага навучальнага года было праведзена анкетаванне.  Згодна з яго вынікамі, самым прымальным варыянтам прызналі эмблему-нашыўку на гальштук. - Добра разумеючы, што заказ 1-2 камплектаў вучнёўскага адзення будзе дадатковай тратай для бацькоў, мы вырашылі спыніцца на маленькім, але яркім элеменце, – растлумачыў выбар дырэктар гімназіі А.К.Момлік. У конкурсе прынялі ўдзел усе гімназісты з 5 па 11 класы. Яны вынеслі свае лагатыпы на адкрытае галасаванне. Асноўным крытэрыем ацэнкі была лаканічнасць ідэі, яе актуальнасць і асацыятыўнасць. Пераможцам па выніках галасавання стаў лагатып, прапанаваны выпускнікамі школы (на здымку). Фонам паслужыў умоўны гербавы шчыт, які сімвалізуе адзіна
Аграгарадок Шчарчова: Бізнэс-пляцоўка ў дзеянні

Аграгарадок Шчарчова: Бізнэс-пляцоўка ў дзеянні

Новости
За мінулыя дзесяць гадоў аграгарадок Шчарчова, калі і не стаў у поўнай меры  паркам  прадпрымальніцкіх праектаў, то ў якасці пляцоўкі новых ініцыятыў  яго можна смела разглядаць. Не верыце? Давайце спытаем. Як «лячылі» галаўны боль Як расказвае старшыня Шчарчоўскага сельвыканкама В.М.Ванека, пасля расфарміравання вайсковай часці былы ваенны гарадок апусцеў і... стаў пастаянным галаўным болем мясцовых улад. Як выкарыстаць выдатныя будынкі і дапаможныя збудаванні, цудоўную як па плошчы, так і па інфраструктурным аснашчэнні тэрыторыю? Ды і геаграфічнае становішча населенага пункта  зручнае: літаральна за некалькі сотняў метраў  траса рэспубліканскага значэння. — Напэўна, менавіта гэта і прыцягнула сюды ініцыятыўных прадпрымальнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі,— сцвярджае Віктар Мікалаевіч
Каб хацелася працаваць: у Палацы культуры прайшла сустрэча маладых спецыялістаў  з кіраўніцтвам раёна

Каб хацелася працаваць: у Палацы культуры прайшла сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна

Новости
Сёлета ў розныя арганізацыі і ўстановы Пружаншчыны прыбылі 207 маладых спецыялістаў — урачоў і настаўнікаў, работнікаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культработнікаў і фінансістаў... Амаль у паловы з іх — а гэта 96 чалавек — дыпломы вышэйшых навучальных устаноў, астатнія 111 маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Варта адзначыць, што падобныя сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй, дзякуючы якой маладыя кадры маюць магчымасць атрымаць карысную інфармацыю, скласці лепшае ўяўленне пра рэгіён, у якім пачынаюць сваё прафесійнае станаўленне, і, канешне, пазнаёміцца адзін з адным. З боку раённых структур віталі маладых спецыялістаў прадстаўнікі шэрагу ўстаноў і службаў на чале са старшынёй райвыканкама М.М.Крэйдзічам. Сярод іх — намеснікі старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, які курыру
60 вераснёўскіх лінеек, 60 развітальных званкоў: СШ № 4 адзначыла свой юбілей

60 вераснёўскіх лінеек, 60 развітальных званкоў: СШ № 4 адзначыла свой юбілей

Новости
Гэта не мая школа, я вучылася зусім у іншых мясцінах... Але гэта школа многіх вядомых педагогаў і праслаўленых выпускнікоў, таму абмінуць увагай яе юбілей не змагла. І, прызнаюся, крануў ён мяне да глыбіні душы. Уся характэрная для падобных святаў «мішура» — сэрцайкі з пажаданнямі, паветраныя шарыкі, каляровыя стужачкі, фанфары — адышла на задні план. Галоўнымі тут сталі асаблівыя людзі, адзначаныя глыбокімі маршчынамі на тварах і скупымі слязінкамі ў вачах... Яе былыя педагогі. Яе першыя вучні. Шэсцьдзясят гадоў мінула.  Для сусветнай гісторыі гэта ўсяго толькі кароткае імгненне, для школы – цэлае жыццё, шэсць поўных выпускаў.  Падобны юбілей, як трапна адзначылі вядучыя свята (у той вечар у іх ролі выступілі цяперашнія настаўнікі школы), – важны гістарычны рубеж, які дае магчымасць ац
Хто ў адказе за парадак на лесвічных пляцоўках?

Хто ў адказе за парадак на лесвічных пляцоўках?

Новости
Размаляваныя, падрапаныя сцены, адпаўшая тынкоўка, вышчарбленыя прыступкі — у пад’ездах жылых шматпавярховых дамоў такой карцінай, бадай, нікога не здзівіш. Прывесці ў прывабны стан адразу ўсе лесвічныя пляцоўкі камунальныя службы не ў стане. Але на іншых спадзявайся, але і сам старайся. Менавіта гэтай народнай мудрасцю і кіраваліся жыхары аднаго з пад’ездаў дома №4 па вуліцы Савецкай у горадзе, якія ўсе работы зрабілі ўласнымі сіламі. У рэдакцыю патэлефанавала жанчына і запрасіла паглядзець на рамонт, зроблены на лесвічных пляцоўках. Жанчына зазначыла, што гэтыя «агледзіны» — не дзеля таго, каб журналісты ацанілі старанні жыльцоў пад’езда №2: важна, каб іх прыклад стаў  штуршком да дзеянняў  іншых. — Мы не раз звярталіся ў камунальную службу з просьбай, каб у нашым пад’ездзе зрабілі р
Прафесіяналы: кіроўца з трыццацігадовым стажам

Прафесіяналы: кіроўца з трыццацігадовым стажам

Профессия
Пасажырскі аўтобус не прызначаны для вялікіх хуткасцей, як і не будзе ён удзельнічаць у раллі па бездарожжы. У гэтага віду транспарту адзіная задача — бездакорна і ў дакладна вызначаны час даставіць сваіх пасажыраў у патрэбны пункт. Менавіта гэтым на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў займаецца вадзіцель рэйсавага аўтобуса аўтапарка №11 А.А.Носель. Прычым спраўляецца са сваімі абавязкамі Анатоль Аляксандравіч настолькі віртуозна, што заслужана лічыцца сярод калег і ў кіраўніцтва прадпрыемства прафесіяналам сваёй справы.  — Першым аўтобусам, за руль якога я сеў, калі прыйшоў у  аўтапарк, стаў ЛіАЗ,— успамінае вопытны вадзіцель.— У народзе яго яшчэ называлі «чарапахай», бо верхняя мяжа спідометра гэтага аўтобуса — 70 кіламетраў у гадзіну, але рэальна разагнацца машына магла максімальна да

Новости 102

Новости
15 лістапада ў РАУС звярнуўся гараджанін, у якога папярэдняй ноччу з двара знік аўтамабіль «ВАЗ». Машына была знойдзена на аўтадарозе Слонім-Высокае амаль поўнасцю спаленая. Пакуль міліцыянеры ўстанаўліваюць асобу ўгоншчыка. Як правіла, дамы, што выкарыстоўваюцца пад дачы,  прывабліваюць злодзеяў у міжсезонны перыяд, калі гаспадары ад’язджаюць: менавіта восенню і зімой рэгіструецца павелічэнне колькасці падобных хатніх крадзяжоў. Але непрыемны сюрпрыз чакаў нідзе не працуючага раней судзімага жыхара горада, які вырашыў 16 лістапада абрабаваць дом у Пружанах, што належыць жыхарцы Расіі. Аб устаноўленай там сігналізацыі ён не ведаў, прабраўся ў дом праз акно з дапамогай загадзя падрыхтаванага інструмента — і вельмі здзівіўся хуткаму прыезду групы затрымання. Для далейшых разбіральні

Новости 101

Происшествия
19 лістапада дапамога пажарных спатрэбілася жыхару горада, у якога ў доме адбылося задымленне. Прычынай стаў непачышчаны комін. на  наступны дзень выратавальнікаў выклікалі ў в.Ясень, дзе родныя турбаваліся пра заблукаўшага ў лесе мясцовага жыхара. Але мужчына выйшаў дадому самастойна.